Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
МАЦАВА́ЦЬ (macavać)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

1. Трывала прымацоўваць.

🔸Чалавек шэсьць грузчыкаў завіхаліся на плятформах, мацавалі станкі сталёвымі тросамі. (Асіпенка).

2. У горнай справе — устанаўліваць крапеж.

🔸Аглядалі [крапеж] ў забоях дбайна, Як мацуюць шахцёры столь. (Аўрамчык).

3. У марской і авіяцыйнай справе — моцна прывязваць.

🔸Мацаваць трос.

4. Пераноснае значэньне: рабіць моцным, узмацняць.

🔸Мацаваць сяброўства.

5. Размоўнае слова: прабаваць моц чаго-н.

🔸[Наўмысьнік] паднімаўся кожны дзень на ўзровень сьцяны і кожны раз перад тым, як стаць мураваць, мацаваў нагой дошку пад нагамі. (Чорны).
#словы_М
А аб чым марыце вы? 🌠

МÁРА (mara)
(назоўнік, жаночы род)

1. Тое, што створана ўяўленьнем, фантазіяй; дзейнасьць ўяўленьня, фантазіі.

🔸З рэальнага грунту разважаньня Лабановіч паволі зьехаў у павабны край прыгожых мар. (Колас).

2. Жаданьне, імкненьне.

🔸Вышэй! Яшчэ вышэй! Няма ў пілота іншай мары. (Крапіва).
🔸Камандзірава мара памалу збывалася: ужо напалову конны атрад мог хадзіць у даволі далёкія рэйды. (Брыль).

3. Аб чым-н. нерэальным, неіснуючым, што не адбылося.

🔸Пустыя мары.

4. У значэньні выказніка, размоўнае слова: аб чым-н. незвычайна прыгожым, жаданым; вышэйшая ацэнка чаго-н.

🔸Ня туфлі, а мара.
#словы_М
МАЛЯЎНÍЧЫ (malaŭničy)
(прыметнік, мужчынскі род)

Прыгожы, эфэктны з пункту гледжаньня мастака.

🔸Высеўка падрабязна расказваў нам пра возера Нарач, якое ляжыць у маляўнічай катлавіне. (Гурскі).
🔸Парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць .. чалавека. (Колас).
#словы_М
МІТУСÍЦЦА (mitusicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Хутка і бесьперастанку перамяшчацца ў розных напрамках.

🔸На вуліцы мітусіліся людзі, шмыгалі ў розныя бакі аўтамашыны. (Пянкрат).
Дзяўчына ў чоўне так мітусілася, што некалькі разоў ледзь не перакуліла яго. (Маўр).

2. Бязладна праносяцца, зьяўляцца і хутка зьнікаць у памяці.

🔸Думкі мітусіліся, усё ніяк не маглі прыйсьці да ладу. (Лынькоў).
🔸У галаве мітусілася рознагалосіца гукаў, чутая ўдзень на полі. (Мележ).

3. Увіхацца, мітусьліва рабіць што-н.

🔸[Шымет] яшчэ некалькі гадзін мітусіўся каля згружанай цэглы, папраўляў клеткі, нешта пералічваў, перамерваў. (Кулакоўскі).

4. Мільгацець перад вачыма.

🔸Цяпер не чытае стары, вочы ня так добра бачаць, літары мітусяцца і расплываюцца. (Крапіва).
#словы_М
МАХРЫ́ (machry)
(назоўнік, множны лік)

1. Свабодна зьвісаючыя ніткі, шнуркі па краях якой-н. тканіны.

🔸У Івана на шыі новы шалік, шэранькі, а ў Куліны — вялікая кашміровая хустка з махрамі. (Гарэцкі).

2. Шматкі, абвіслыя касмылі па краях чаго-н.

🔸Днём яшчэ цёпла, а ночы — волкія, важкія, і ранкамі на бульбоўніку, на траве белыя махры інею. (Мележ).
#словы_М
МІТРЭ́НГА (mitrenha)
(назоўнік, жаночы роды)

Размоўнае слова: трывога, неспакой, сумятня, разлад.

🔸Там, на суседзкім агародзе, перапалох, мітрэнга. – Анютка, галубка! Пакліч свайго Васіля, няхай бярэ пілу і сякеру і хутчэй бяжыць сюды!.. – на ўсю сядзібу лямантуе баба Алімпа. (Васілевіч).
🔸[Грасыльда:] Заснуць я, сын, тады не магла. Такая мітрэнга ў вёсцы.. [Бацьку] у штаб да Міхала цягалі, на калені ставілі, аўтамат чорны да грудзей прыстаўлялі. (Пташнікаў).
🔸Мітрэнга цэлая ўзьнялася пасьля слоў чарнявага.. Усе паўставалі, хто сядзеў. Ігнась паспрабаваў загаманіць, але яго не слухалі. Гаварылі ўсе. (Мурашка).
#словы_М
МАДЗЕ́ЦЬ (madzieć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Жыць у цяжкіх умовах.

🔸[Сузан] не жыве, а мадзее.. Трэба лічыцца з кожным цэнтам. (Лынькоў).

2. Бязмэтна існаваць; марнець.

🔸— Ну, дык як, дзяўчаты, жывяце? — Як гарох пры дарозе, — першая адказала Валя. — Не жывём, а мадзеем. (Новікаў).

3. Зрабіцца хваравітым, чэзнуць (рас. "чахнуть").
#словы_М
Падабаецца нам гэтае слова, а Вам? ❤️

МІНА́К (minak)
(назоўнік, мужчынскі род)

Тое, што і прахожы.

🔸Мінак паглядзеў на Мірона, як на пустое месца і пашыбаваў сабе далей. (Аўласенка).
#словы_М
МАРКО́ЦІЦЦА (markocicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Сумаваць, тужыць; журыцца.

🔸Лабановіч даўно ўжо маркоціўся па Цельшыне і вельмі быў рад, калі скончыліся экзамэны. (Колас).
🔸[Іра:] — Вечарамі буду сядзець і чакаць цябе, маркоціцца і сумаваць адна. (Сабаленка).
#словы_М
МАЦАВА́ЦЬ (macavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Трывала прымацоўваць.

🔸Чалавек шэсьць грузчыкаў завіхаліся на плятформах, мацавалі станкі сталёвымі тросамі. (Асіпенка).

2. У горнай справе — устанаўліваць крапеж.

🔸Аглядалі [крапеж] ў забоях дбайна, Як мацуюць шахцёры столь. (Аўрамчык).

3. У марской і авіяцыйнай справе — моцна прывязваць.

🔸Мацаваць трос.

4. Пераноснае значэньне: рабіць моцным, узмацняць.

🔸Мацаваць сяброўства.

5. Размоўнае слова: прабаваць моц чаго-н.

🔸[Наўмысьнік] паднімаўся кожны дзень на ўзровень сьцяны і кожны раз перад тым, як стаць мураваць, мацаваў нагой дошку пад нагамі. (Чорны).
#словы_М
МІГАВÁНЬНЕ (mihavańnie)
(назоўнік, ніякі род)

Рухі мышцаў твару, якія выражаюць перажываньні, пачуцьці, настрой; міміка.
#словы_М
МУДРАГÉЛІСТЫ (mudrahielisty)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Цяжкі, для разуменьня, выкананьня; складаны.

🔸️Косьцік ужо ведаў, што настаўнік любіць гадаваць мудрагелістыя пытаньні. (Александровіч).

2. Замыславаты, вычварны.

🔸️Хлопцы заўважылі там [у мяшку] тоўсты пэндзаль, нейкія гумавыя валікі з мудрагелістымі ўзорамі, выразанымі на іх. (Нядзьведскі).
🔸️Сівы мох густа абляпіў ствалы дрэў, мудрагелістымі карункамі зьвісае з галін. (Кандрусевіч).
#словы_М
МІТРЭ́НГА (mitrenha)
(назоўнік, жаночы роды)

Размоўнае слова: трывога, неспакой, сумятня, разлад.

🔸Там, на суседзкім агародзе, перапалох, мітрэнга. – Анютка, галубка! Пакліч свайго Васіля, няхай бярэ пілу і сякеру і хутчэй бяжыць сюды!.. – на ўсю сядзібу лямантуе баба Алімпа. (Васілевіч).
🔸[Грасыльда:] Заснуць я, сын, тады не магла. Такая мітрэнга ў вёсцы.. [Бацьку] у штаб да Міхала цягалі, на калені ставілі, аўтамат чорны да грудзей прыстаўлялі. (Пташнікаў).
🔸Мітрэнга цэлая ўзьнялася пасьля слоў чарнявага.. Усе паўставалі, хто сядзеў. Ігнась паспрабаваў загаманіць, але яго не слухалі. Гаварылі ўсе. (Мурашка).
#словы_М
МЛЯ‌ВЫ (mlavy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Пазбаўлены бадзёрасьці, энэргіі, жывасьці; вялы.

🔸️Паліна Фёдараўна разгарнула раскладушку, кінула на яе падушку, прасьціну, коўдру, распранула млявую Веру і паклала спаць. (Пасьлядовіч).
🔸️Графскі лясьнік ляжаў млявы, як на полцы ў лазьні пад венікам. (Бядуля).

2. Пераноснае значэньне: слабы, невыразна імглісты (пра гукі, сьвятло і пад.).

🔸️[Максім Рыгоравіч Мароз] неяк абмяк, голас з цьвёрдага, густога баска ў млявы тэнар перарабіўся. (Лобан).
🔸️Агледзець асобныя дэталі дапамагала млявае сьвятло ліхтароў. (Шынклер).

3. Які выклікае млявасьць.

🔸️Сонца над галавою, у сасоньніку млявая парнасьць. (Навуменка).
🔸️З агародчыка тугімі, густымі хвалямі ўліваўся млявы пах бэзу. (Скрыган).

4. Павольны; стомлена-пяшчотны.

🔸️Дзяўчына — што гэты летні дзень у лесе, млявая і чароўная. (Шамякін).
#словы_М
На наш погляд, гучыць значна прыгажэй за "прахожы". А Вам ці даспадобы, сябры? 🧡

МІНА́К (minak)
(назоўнік, мужчынскі род)

Тое, што і прахожы.

🔸Мінак паглядзеў на Мірона, як на пустое месца і пашыбаваў сабе далей. (Аўласенка).
#словы_М
МАЦАВА́ЦЬ (macavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Трывала прымацоўваць.

🔸Чалавек шэсьць грузчыкаў завіхаліся на плятформах, мацавалі станкі сталёвымі тросамі. (Асіпенка).

2. У горнай справе — устанаўліваць крапеж.

🔸Аглядалі [крапеж] ў забоях дбайна, Як мацуюць шахцёры столь. (Аўрамчык).

3. У марской і авіяцыйнай справе — моцна прывязваць.

🔸Мацаваць трос.

4. Пераноснае значэньне: рабіць моцным, узмацняць.

🔸Мацаваць сяброўства.

5. Размоўнае слова: прабаваць моц чаго-н.

🔸[Наўмысьнік] паднімаўся кожны дзень на ўзровень сьцяны і кожны раз перад тым, як стаць мураваць, мацаваў нагой дошку пад нагамі. (Чорны).
#словы_М
Ці ведалі вы, што ў арэгана, ці па-расейску "душицы", ёсьць нашая беларуская назва? 💚

"Мацярдушка" — безумоўна наш сёлетні фаварыт 😅

МАЦЯРДУШКА (maciarduška)
(назоўнік, жаночы род)

Травяністая лугавая расьліна сямейства губакветных зь вельмі дробнымі пахучымі лілова-ружовымі кветкамі, сабранымі ў суквецьце.
#словы_М
МЯСЬЦÍЦЦА (miaścicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Зьмяшчацца, знаходзіцца, разтмяшчацца.

🔸️Там жа, дзе пачынаўся за вясковымі платамі выган, мясьціўся і будынак школы. (Галавач)

2. Займаць зручнае месца; уладкоўвацца.

🔸️Хутка сястра пайшла, а хворы, крэкчучы і стогнучы, пачаў мясьціцца пад коўдраю. (Быкаў)

3. Умяшчацца, зьмяшчацца.

🔸️У галаве ня месьціцца, як гэта можна пайсьці супраць начальства? (Колас)
#словы_М
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
МІЛАГУЧНЫ (miłahučny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Прыемны на слых; які прыемна гучыць.

🔸️Гукі раяля, зьліваючыся ў мілагучную мэлодыю, ледзь чутна даляталі да вушэй вартавога. (Колас)

#словы_М