Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
БУХМÁТЫ (buchmaty)
(прыметнік | мужчынскі род)

Размоўнае слова: пышны, пушысты.

🔸З аднаго боку бухматымі гольлямі шапацелі хвоі, а з другога — пад ветрам ракаталі хвалі. (Броўка).
🔸Грабель мільганьнем, звонам кос Трымцяць ліловыя прасторы, І вось, нібы ў зялёным моры, Плыве бухматы воз. (Крапіва).
#словы_Б
БРАКАВÁЦЬ (brakavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Прызнаваць што-н. недабраякасным, заганным.

🔸Бракаваць тавар.

2. Адмаўляцца ад каго-, чаго-н., адпрэчваць што-н.

[Маі:] — Ну дзякаваць і.. [Сяргею Пятровічу] і ўсім, што не бракуюць цябе [Касю]. (Дубоўка).

3. Безасабовая форма: неставаць, не хапаць; быць у недастатковай колькасьці.

🔸Праўда, у.. [Аксёна Верамеевіча] бракавала ведаў, але Гаруноў амаль не заўважаў гэтага. (Дуброўскі).
🔸[Лішчыкаву] патрэбен быў час на гаворку аб жыцьці-быцьці, а ў лётчыкаў на вайне часу бракавала. (Алешка).
#словы_Б
БЭЗ (bez)
(назоўнік, мужчынскі род)

Дэкаратыўная кустовая расьліна сямейства масьлінавых з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі, якія ўтвараюць вялікія суквецьці; расьцьвіўшыя галінкі гэтай расьліны.

🔸Расьцьвіў перад акном духмяны белы бэз. (Брыль).
🔸На туалетным століку стаяў букет бэзу.

Прыметнік: БЭЗАВЫ.
#словы_Б
🐞БАГО́ЎКА (bahoŭka)
(назоўнік, жаночы род)

Тое, што і божая кароўка.

🔸Багоўка у тваёй далоні, як кропля цёплая крыві. (Караткевіч).
#словы_б
Нагадваем 😄

БЗЬДЗЮЛЬ (bździul)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Палявы (лясны) клоп.

Гэтаксама ў якасьці сынонімаў ужываюцца наступныя словы: бзьдзіль, бзьжзюль, бзьдзюля, бзьдзюлька, бзьдзюх, бздуха.

2. Пераноснае значэньне: нікчэмны чалавек.
#словы_Б
БРУЖМÉЛЬ (bružmiel)
(назоўнік, мужчынскі род)

Кустовая расьліна сямейства бружмелевых з папарна разьмешчанымі лістамі і рознакаляровымі духмянымі кветкамі.
#словы_Б
Толькі паглядзіце, якое пяшчотнае слова ёсьць у слоўніку адметнае лексыкі!🌥️

БО́ЛКА/БО́ЛАЧКА/БАЛАЧЫ́НКА (bołka/bołačka/bałačynka)
(назоўнік, жаночы род)

🔸Часам сівыя, мутныя, дымныя болкі разьбягаліся ў бакі, згруджываліся па краёх у аграмадныя, чорныя, зь белаватымі прасьветамі аблокі...

🔸[Па небе] усё зьбягаліся і зьбягаліся белаватыя болачкі і зьбіраліся ў адзін цёмны груд.

🔸[Месік] ізноў хаваўся за невялічкія хмаркі-балачынкі. (Гарэцкі)
#словы_Б
Ці ведаеце вы, як сказаць па-беларуску ''платье в крапинку (в горошек)''?

Сукенка ў бобкі. А калі зусім маленькія — у бобачкі.

Бобка (бобачка) у беларускай мове — гэта агульная назва чагосьці дробнага й круглага, гарошынка.

🔸Асобнае зерне чаго-небудзь. // Бярыце па адной бобцы ды насаджвайце на кручок. (Лобан).
🔸Круглы камячок, шарык. // Бобкі граду.
🔸Круглая крапінка на матэрыі і іншае; гарошынка. // Сукенка ў бобкі.

📍Расейскае слова ''катышек'' таксама можна перакласьці як бобачка.

👪 Яшчэ бобачка — ласкавы зварот да дзетак. // Ах ты, мая бобачка!

☝🏻Адзначым, што ў беларускіх гаворках сустракаецца варыянт ''бубка (бубачка)''. Так, у “Краёвым слоўніку Усходняй Магілёўшчыны” Івана Бялькевіча:

Бубка — ягадка. // Вазьмі ж ты з усіх ягыд хуць адну бубку ў рот. / Буйную бубку суніцы зьела. / Ныбрала на кохту сітцу ў бубычкі.
#словы_Б
БЯЗГЛУ‌ЗЬДЗІЦА (biazhłuździca)
(назоўнік, жаночы род)

Размоўнае слова: тое, што пярэчыць сэнсу; глупства, недарэчнасьць.

🔸️[Зёлкін:] Ня можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглузьдзіцу напісалі. (Крапіва).
#словы_Б
БРАЗГÓТКА (brazgotka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Дзіцячая цацка, пры ўзмахваннні якой утвараецца бразгат, шум.

🔸️Дзікавіцкі, чакаючы абеду, сядзеў на рагу стала з ўнукам на каленях, які прытанцоўваў і стукаў бразготкай то аб стол, то па галаве дзеду. (Дуброўскі).

2. Толькі множны лік (бразготкі, -так): бомы, званочкі.

Чуецца ржаньне коней, звон бразготак і музыка. (Козел).

🔸️Не відаць было зухаватых «братоў», пралятаючых з форсам, з бразготкамі на падбадзёраным цуглямі і пугаю кані. (Крапіва).

3. Невялікі прадмет, які зьяўляецца аздобаю.

🔸️Пецька — піжон. Тыдзень есьці ня будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. (Мехаў).
🔸️[Галя:] — А што гэта такое? Бразготкі нейкія? [Міход:] — Добрыя бразготкі. Гэта ж золата... (Сабаленка).

4. Спэцыяльная прылада для ўтварэньня гукаў, падобных на трэск; трашчотка.
#словы_Б
БЛÁЗАН/БЛÁЗЕН (błazan/błazien)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Пра непаўналетняга чалавека, хлапчука; блазьнюк.

🔸️[Старшыня:] — І хто гэта дазволіў, каб нейкі блазан, учарашняе дзіця, маё заслужанае імя няславіў і аўтарытэт падрываў? (Быкаў).

2. Малады чалавек несур'ёзных паводзін.

🔸️— Эт, блазан, ды і толькі! — абсек Дразда злосны Косьця і пайшоў па вуліцы. (Карпюк).

3. Той, хто сваімі паводзінамі любіць пацяшаць другіх.

🔸️[Маша Славіку:] — Блазен! Калі-небудзь ты моцна пагарыш за свае дурныя жартачкі. (Шамякін).

4. Устарэлае слова, устарэлы выраз: асоба пры двары манарха ці фэадала, якая павінна была весяліць гаспадара і гасьцей.

🔸️Покуль размову вялі яны з панам, блазан у бубен парнуў нечакана. (Дубоўка).
#словы_Б
БÓХАН (bochan)
(назоўнік, мужчынскі род)

Выпечаны хлеб пераважна круглае формы.

🔸️А зь печы бохан вымеш — ён ружовы, Як жнівеньскага сонца дыск барвовы. (Гаўрусёў).
🔸️На выцягнутых руках Лукаш трымаў вышываны ручнік, а на ім — бохан хлеба. (Сабаленка).
#словы_Б
БІРУ́ЛЬКА (birulka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Упрыгожаннне, падвеска на ланцужку кішэннага гадзіньніка, бранзалета і пад.

2. Толькі множны лік: гульня, якая заключаецца ў тым, каб з кучкі дробных прадметаў выбраць кручком адно за адным, не пасунуўшы пры гэтым астатніх.
#словы_Б
БРА'МА (brama)
(назоўнік, жаночы род)

Шчыльныя, на дзьве палавіны, крытыя зьверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш.

🔸️Толькі ў сэрцы трывожным пачую
за краіну радзімую жах,
успомню вострую браму сьвятую
і ваякаў на грозных канях. (Багдановіч).
#словы_Б
БРУÍЦЦА (bruicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Цячы, пераліваючыся (пра ручай, крыніцу і пад.).

🔸️Там фантан, як вадаспад, Не сьціхаючы бруіцца. (А. Александровіч).

2. Пераноснае значэньне: разыходзіцца струменямі, хвалямі (пра паветра, сьвятло, пах і пад.).

🔸️І Пагода адчуў, што цяпло, якое бруілася з.. [Дашыных] вачэй, адразу пранікла ў самае яго сэрца, моцна завалодала ім. (Васілевіч).
🔸️Каласістыя мірныя палі, якія бруіліся пад ветрам, уціхамірвалі душу. (Шарахоўскі).
#словы_Б
БРЫЛЬ (bryl)
(назоўнік, мужчынскі род)

Саламяны капялюш.

🔸️Чырвоныя хустачкі дзяўчат мяшаліся з хлапцоўскімі шапкамі розных гатункаў, пачынаючы з гарадзкімі кепкамі і канчаючы самадзельнымі саламянымі брылямі. (Колас).
#словы_Б