Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
Нагадаем Вам пра пальчыкі 👐

🔸мЕзенец — мизинец,
🔸персьцянЕц — безымянный,
🔸сярЭднiк — средний,
🔸паказАльнік — указательный,
🔸адзінЕц — большой.
Як Вам такое, спадарства? 🤭

✏️Па-расейску прыказка гучыць так: "ЛЮБИШЬ КАТАТЬСЯ — ЛЮБИ И САНОЧКИ ВОЗИТЬ".

✏️А беларусы часам кажуць: "ЛЮБІЎ ЦАЛАВАЦЬ — ЛЮБІ І КАЛЫХАЦЬ (ЛЮБІ І ПАЛЮЛЯЦЬ)".
#прыказкі
— Прыйшла з работы і аплюхла, — расказвае мне мама.
— Чакай-чакай, што ты, кажаш, зрабіла? – перапытваю я, пачуўшы незнаёмае слова.
— Аплю́хла. Думала зрабіць уборку, але села і падняцца ўжо сілаў няма.

Зрэшты, само сабою слова вельмі красамоўнае, ягонае значэньне разумееш інтуіцыйна. Бо якому ж даросламу чалавеку незнаёмы гэты стан крайняй зьняможанасьці, калі вычарпаныя дарэшты ўсе фізычныя дый маральныя сілы?

Слова дакладна няма ў літаратурных слоўніках, але вось жа яно сустракаецца ў апавяданьні Вацлава Ластоўскага “Дзень ружавай кветкі”:

🔸“Злажыўшы газэту, паніч закурыў цыгару і зірнуў раз і другі на кветку: кветка аплюхла і страціла сьвежасць.”

Тут гаворыцца пра кветку, якая панікла, згубіла ранейшую прывабнасьць. Але яго можна ўжыць і ў пераносным значэньні, гэтаксама як і ў расейскай мове слова ''обвять''.

Значыць, слова існавала, ужывалася. Чамусьці аказалася па-за межамі слоўнікаў.
#словы_А
ВАЛАЦУ́ГА (vałacuha)
(назоўнік мужчынскі і жаночы род)

1. Размоўнае слова: бяздомны чалавек, які ня мае пэўнага прыстанішча і заняткаў; бадзяга.

🔸Бежанства зблытала.. [Сёмкавы] разьлікі, выбіла з-пад ног падпору і вось — перад.. [Рыгорам] бяздомны валацуга. (Гартны).

2. Лаянкавае слова: пра таго, хто любіць валачыцца, цягацца бяз справы.
#словы_В
Беларуская лаціначка! Ёсьць тут аматары? 🥰


Гартайце 👉, каб праверыць сябе! 😉
Толькі паглядзіце на гэты цуд 👉

😍😍😍

ГАРЭ́ЗА (hareza)
(назоўнік | мужчынскі і жаночы род)

Свавольнік, дуронік, непаседа.

🔸Гарэзай Груню жартаўліва празвалі хлопцы за гульлівасьць. (Аўрамчык).
✏️Ці ведаеце вы, як сказаць па-беларуску "ПОРОЧНЫЙ КРУГ" (безвыходное положение)?

А вось так: "ЗАГАННАЕ КОЛА".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сябры! Радыя паведаміць Вам, што нашыя каляндарыкі-слоўнічкі на 2022 ўжо ў наяўнасьці! 🗓️

Адрыўныя настольна-насьценныя календары — гэта новыя беларускія словы, прымаўкі, прыказкі і цытаты вядомых беларусаў штодзень! 💡

Зрабіце падарунак сабе і сваім блізкім! 🎁

За падрабязнасьцямі зьвяртайцеся ў наш Іnstagram: https://instagram.com/lohkaja_mova?utm_medium=copy_link! 💌
Хм, а ўжо і ня так шмат засталося да зімы 🙌

ЛІСТАПÁД (listapad)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. (у родным склоне канчатак -а). Адзінаццаты месяц каляндарнага года.

🔸Ужо ў пачатку лістапада станавіўся сухі холад, а пад сярэдзіну таго ж месяца нападаў зьмёрзлы і сьцёрты ветрам на муку сьнег. (Чорны).

2. (у родным склоне канчатак -у). Ападаньне лісьця восеньню (у цёплых краінах — перад наступленьнем засухі); час гэтага ападаньня.

🔸Шуміць лістапад. Хвоі ў лесе панура рыпяць. (Панчанка).
#словы_Л
МАЦАВА́ЦЬ (macavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Трывала прымацоўваць.

🔸Чалавек шэсьць грузчыкаў завіхаліся на плятформах, мацавалі станкі сталёвымі тросамі. (Асіпенка).

2. У горнай справе — устанаўліваць крапеж.

🔸Аглядалі [крапеж] ў забоях дбайна, Як мацуюць шахцёры столь. (Аўрамчык).

3. У марской і авіяцыйнай справе — моцна прывязваць.

🔸Мацаваць трос.

4. Пераноснае значэньне: рабіць моцным, узмацняць.

🔸Мацаваць сяброўства.

5. Размоўнае слова: прабаваць моц чаго-н.

🔸[Наўмысьнік] паднімаўся кожны дзень на ўзровень сьцяны і кожны раз перад тым, як стаць мураваць, мацаваў нагой дошку пад нагамі. (Чорны).
#словы_М
Толькі паглядзіце, якое пяшчотнае слова ёсьць у слоўніку адметнае лексыкі!🌥️

БО́ЛКА/БО́ЛАЧКА/БАЛАЧЫ́НКА (bołka/bołačka/bałačynka)
(назоўнік, жаночы род)

🔸Часам сівыя, мутныя, дымныя болкі разьбягаліся ў бакі, згруджываліся па краёх у аграмадныя, чорныя, зь белаватымі прасьветамі аблокі...

🔸[Па небе] усё зьбягаліся і зьбягаліся белаватыя болачкі і зьбіраліся ў адзін цёмны груд.

🔸[Месік] ізноў хаваўся за невялічкія хмаркі-балачынкі. (Гарэцкі)
#словы_Б
✏️Як сказаць па-беларуску "ДЕЛАТЬ ИЗ МУХИ СЛОНА"?

✏️А вось так:

🔸З камара каня рабіць
🔸З блыхі (з мухі) вала рабіць
🔸Зь ветру вяроўку віць
🔸Раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля
🔸Скажы на кепаць, а даложаць на локаць
🔸Байка з камара вырасьце на вала
#фразэалягізмы