Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
Як сказаць па-беларуску "КАК С ГУСЯ ВОДА"?

🔸Ані ў знак
🔸Як ня лысы
🔸І ні лыс Габрусь
#фразэалягізмы
Як сказаць па-беларуску "ЧАС ПИК"?

✏️Некаторыя слоўнікі прапануюць вось гэтак: "САМА РОЗРУХ".

🔸Ужо ня толькі ў сама розрух, але і ў звычайны час у менскім мэтро цісканіна, што, паводле думкі адмыслоўцаў, не спрыяе бясьпецы й камфорту пасажыраў (Радыё Свабода).
#фразэалягізмы
✏️Як сказаць па-беларуску "КОГДА РАК НА ГОРЕ СВИСТНЕТ"?

Варыянтаў некалькі:

🔸Як воўк шчанём будзе і брахаць хвастом будзе
🔸Як на далоні валасы парастуць
🔸Як будзе баба дзеўкаю
🔸Хутчэй бусел жарабя ўродзіць
🔸Тады, хіба, перастане, як сарока бела стане

📌А які з выразаў больш даспадобы Вам?
#фразэалягізмы
Ці ведаеце Вы, як гучыць па-беларуску "УШКИ НА МАКУШКЕ"?

А вось гэтак:

🔸Слых на семярых
🔸Вушы наставіць (паставіць, натапырыць)
#фразэалягізмы
✏️Што беларусы кажуць замест "ПЕРВЫЙ БЛИН КОМОМ"?

А вось што:

🔸Першае цялятка — шчанятка
🔸Першыя каты — за платы
🔸Першы плод — за плот
🔸Першую работу за плот выкідаюць
🔸Першы блін — сабаку
#фразэалягізмы
Дабрыдзень, даражэнькія! 💙

Як сказаць па-беларуску "ПАРЕНЬ ХОТЬ КУДА"?

А вось гэтак:

🔸Да зайца стралец і да дзевак маладзец
🔸І да волікаў пастух і да конікаў канюх
🔸Радзіўся днём з агнём
#фразэалягізмы
✏️Як сказаць па-беларуску "ДЕЛАТЬ ИЗ МУХИ СЛОНА"?

✏️А вось так:

🔸З камара каня рабіць
🔸З блыхі (з мухі) вала рабіць
🔸Зь ветру вяроўку віць
🔸Раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля
🔸Скажы на кепаць, а даложаць на локаць
🔸Байка з камара вырасьце на вала
#фразэалягізмы
Як гучыць па-беларуску "ДВА САПОГА ПАРА"?

А вось так:

🔸️Абое рабое
🔸️Роўны з роўнага цешыцца
🔸️Адзін аднаго (адзін другога) не перацягне
🔸️Які ехаў, такі (такую) стрэў
#фразэалягізмы
Як сказаць па-беларуску "Как в воду опущенный"?

А вось гэтак:

🔸️Як жыць не зьбіраецца
🔸️Як пад зямлёю
🔸️Як цела без душы
🔸️Ні сьцяты, ні павешаны

(Расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фраззм)
#фразэалягізмы
Ці ведаеце вы, як сказаць па-беларуску "Из уст в уста"?

А вось гэтак:

🔸️З вуха на вуха
#фразэалягізмы
Як сказаць па-беларуску "Час от часу не легче"?

А вось гэтак:

🔸️Кепска (блага), пане Грыгоры: што далей, то горай
🔸️Далей — не лягчэй
🔸️Чым далей, тым цяжэй
🔸️Чым далей, тым галей
🔸️Было кепска, стала (будзе) горш
🔸️Было ліха, дый пагоршала
#фразэалягізмы
Як гучыць па-беларуску "Седина в бороду — бес в ребро"?

А вось гэтак:

🔸️Волас сівее, а галава шалее
🔸️У старой печы паляць чэрці
🔸️Сівізна ў бараду, а чорт у галаву
#фразэалягізмы
Як сказаць па-беларуску "Сам себе хозяин"?

А вось гэтак:

🔸️Сам пан
🔸️Сам сабе пан, сам сабе служка
🔸️Пан над самім сабою і над сваёй душою
🔸️Нікому ні ў шапку
🔸️Сам вялікі
#фразэалягізмы
Як сказаць па-беларуску "изо всех сил"?

Да прыкладу, вось так:

🔸️Як дух
🔸️На ўсе жылы
🔸️З цэлай моцы
🔸️Што моцы
🔸️Як моц-сіла
🔸️Як з шыбеніцы сарваўся
🔸️Як чорт з пісьмом
#фразэалягізмы