АБЕ́РУЧ (abieruč)
(прыслоўе)
⠀
1. Абедзьвюма рукамі (абхапіць, узяць што-н.).
⠀
🔸Павёў доктар пана ў лазьню, пасадзіў на палон ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку. (Якімовіч).
⠀
2. Папераменна, то ў адной, то ў другой руцэ (несьці што-н.).
⠀
🔸Марынка аберуч несла гэтую торбу.
⠀
3. Разам.
⠀
🔸Той зімой восем чалавек жылі аберуч з намі ў нашай хаце.
#словы_А

АДСАПЦІ́СЯ (adsapcisia)
(дзеяслоў | закончанае трываньне)
⠀
Перастаць цяжка дыхаць, сапці; аддыхацца.
⠀
🔸Віцька Сьвіст вылаяўся, пастаяў, адсопся і зноў пачаў капаць. (Быкаў).

АХА́ЙНЫ (achajny)
(прыметнік | мужчынскі род)
⠀
Старанна прыбраны; чысты, акуратны.
⠀
🔸Алесь і Зіна — самі сіроты — кожны па-свойму адчулі ў гэтым ахайным прыемным чалавеку [Нікіфаровічу] нешта бацькоўскае. (Броўка).
🔸За.. [Міколам Лазьнюком] крочыў майстар Красовіч — пажылы каржакаваты мужчына ў ахайным форменным гарнітуры. (Васілёнак).

АКСАМÍТ (aksamit)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
Шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам.
⠀
🔸Аксеня была ў новай сукенцы зь вішнёвага аксаміту. (Чорны).
⠀
❗Прыметнік: АКСАМІТАВЫ, АКСАМІТНЫ
⠀
📍Кветкі ''бархатцы'', адпаведна, называюцца ''АКСАМІТКАМІ''.

АЖЫ́НА (ažyna)
(назоўнік | жаночы род)
⠀
1. Кустовая ягадная расьліна сямейства ружакветных з калючымі сьцябламі.
⠀
🔸Масюк і Сушыцкі ў гэты час сядзелі ў канцы вёскі пад кустом ажыны. (Пальчэўскі).
⠀
2. Часьцей множны лік (ажыны, ажын): чорна-шызыя ядомыя ягады гэтай расьліны, з выгляду падобныя на маліны.
⠀
🔸[Каза:] — Але я ўсю пушчу гэту Абягаю зь лета ў лета. Пакажу, дзе шмат чарніц, Шмат малін, ажын, суніц. (Муравейка).

АБІБО́К (abibok)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
🔸Размоўнае слова, пагардлівае: лежабок, гультай.
⠀
[Жывіцкі:] Ты ўсё лёгкае работы хацеў і зрабіўся нарэшце абібокам, гультаём. (Чорны).

АГРЭ́СТ (agrest)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
1. Кустовая садова-ягадная расьліна сямейства агрэставых.
⠀
🔸Ад шашы дом аддзяляўся садам з чатырох яблынь і кустамі агрэсту і парэчак. (Маўр).
⠀
2. Кісла-салодкія ягады гэтай расьліны.

АСÁДКА (asadka)
(назоўнік | жаночы род)
⠀
Пісьмовая прылада — палачка, у якую ўстаўляецца пяро; тое, што і ручка.
⠀
🔸А тым часам галоўнае было ўсё ўперадзе: дастаць аркуш паперы для кантракта, асадку, чарніла, пяро. (Колас).
🔸Прывычным вокам Варанецкі агледзеў іх, прывычным жэстам узяў асадку і падпісаў некалькі паперак. (Скрыган).
🔸А ў рабочым пакоі ляжала асадка і пачаты ліст да маскоўскага сябра. (Лужанін).

АНЁЛ (anioł)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. У рэлігійным вучэньні пасланец бога, якога малявалі ў выглядзе юнака з крыламі.
🔸— О! — выгукнуў.. [партызан] маладым голасам. — Хто ты? Анёл зь неба ці зорка вячэрняя? (Шамякін).
2. Пераноснае значэньне: увасабленьне чаго-н. дадатнага, ідэальнага.
🔸Анёл прыгажосьці.
🔸Анёл цярплівасьці.
🔸А сам.. [Паходня], калі на тое пайшло, не такі ўжо анёл, не такі чысьцюля, ян прыкідваецца, — дадаў Шнітаў. (Хадкевіч).

АБЛАВУ́ХІ (abłavuchi)
(прыметнік, мужчынскі род)
З абвіслымі вушамі.
🔸[Люба] не пасьпела адысьці ад акна, як на ім мігам апынуўся прыгожы, у рудыя яблыкі, аблавухі сабака. (Гартны).

Як сказаць па-беларуску "ГОРЕ МНЕ!"?
🔸Авохці мне!
📍"Авохці! Авой! Вох!" — а гэтак можна сказаць па-беларуску, замест звыклага нам "Ах!".

АНІГÁДКІ (anihadki)
(прыслоўе, размоўнае слова)
⠀
1. Адпавядае выразу "хоць бы што".
⠀
🔸Нашкодзіў і анігадкі.
🔸Іменна, галубок, драч. Мы яго дзеркачом завём, — разгаварыўся дзед Мікалай. — Кажуць, птушка тая пехатой шыбуе з самой Афрыкі. Ідзе і ідзе сабе і анігадкі. (Даніленка).
⠀
2. Спакойна, са спакойнай душой.

Гэтаксама перакладаецца на расейскую як ''бешеный'', ''неистовый''.
⠀
АПАНТА́НЫ (apantany)
(прыметнік, мужчынскі род)
⠀
1. У якасьці прыметніка:
⠀
а) Ахоплены крайнім душэўным узрушэньнем, якое бурна выяўляецца.
⠀
🔸Як апантаны, паімчаўся Косьця да клуба. (Шыцік).
⠀
б) У якім адчуваецца крайняе душэўнае ўзрушэньне.
⠀
🔸Недзе далёка ззаду пачуўся апантаны крык. (Пестрак).
⠀
2. У якасьці назоўніка:
⠀
Чалавек, ахоплены крайнім душэўным узрушэньнем.
⠀
🔸Я гэтак гарачыўся і гневаўся, што Давідзюк глядзеў на мяне, як на апантанага. (Сабаленка).
⠀
❗Бегчы/крычаць (і г. д.) як апантаны.
#словы_А
⠀
АПАНТА́НЫ (apantany)
(прыметнік, мужчынскі род)
⠀
1. У якасьці прыметніка:
⠀
а) Ахоплены крайнім душэўным узрушэньнем, якое бурна выяўляецца.
⠀
🔸Як апантаны, паімчаўся Косьця да клуба. (Шыцік).
⠀
б) У якім адчуваецца крайняе душэўнае ўзрушэньне.
⠀
🔸Недзе далёка ззаду пачуўся апантаны крык. (Пестрак).
⠀
2. У якасьці назоўніка:
⠀
Чалавек, ахоплены крайнім душэўным узрушэньнем.
⠀
🔸Я гэтак гарачыўся і гневаўся, што Давідзюк глядзеў на мяне, як на апантанага. (Сабаленка).
⠀
❗Бегчы/крычаць (і г. д.) як апантаны.
#словы_А
АБЕ́РУЧ (abieruč)
(прыслоўе)
⠀
1. Абедзьвюма рукамі (абхапіць, узяць што-н.).
⠀
🔸Павёў доктар пана ў лазьню, пасадзіў на палон ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку. (Якімовіч).
⠀
2. Папераменна, то ў адной, то ў другой руцэ (несьці што-н.).
⠀
🔸Марынка аберуч несла гэтую торбу.
⠀
3. Разам.
⠀
🔸Той зімой восем чалавек жылі аберуч з намі ў нашай хаце.
#словы_А
(прыслоўе)
⠀
1. Абедзьвюма рукамі (абхапіць, узяць што-н.).
⠀
🔸Павёў доктар пана ў лазьню, пасадзіў на палон ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку. (Якімовіч).
⠀
2. Папераменна, то ў адной, то ў другой руцэ (несьці што-н.).
⠀
🔸Марынка аберуч несла гэтую торбу.
⠀
3. Разам.
⠀
🔸Той зімой восем чалавек жылі аберуч з намі ў нашай хаце.
#словы_А
— Прыйшла з работы і аплюхла, — расказвае мне мама.
— Чакай-чакай, што ты, кажаш, зрабіла? – перапытваю я, пачуўшы незнаёмае слова.
— Аплю́хла. Думала зрабіць уборку, але села і падняцца ўжо сілаў няма.
Зрэшты, само сабою слова вельмі красамоўнае, ягонае значэньне разумееш інтуіцыйна. Бо якому ж даросламу чалавеку незнаёмы гэты стан крайняй зьняможанасьці, калі вычарпаныя дарэшты ўсе фізычныя дый маральныя сілы?
Слова дакладна няма ў літаратурных слоўніках, але вось жа яно сустракаецца ў апавяданьні Вацлава Ластоўскага “Дзень ружавай кветкі”:
🔸“Злажыўшы газэту, паніч закурыў цыгару і зірнуў раз і другі на кветку: кветка аплюхла і страціла сьвежасць.”
Тут гаворыцца пра кветку, якая панікла, згубіла ранейшую прывабнасьць. Але яго можна ўжыць і ў пераносным значэньні, гэтаксама як і ў расейскай мове слова ''обвять''.
Значыць, слова існавала, ужывалася. Чамусьці аказалася па-за межамі слоўнікаў.

📖АСÓБНІК (асобнік)
(назоўнік, мужчынскі род)
Асобная адзінка, узор зь ліку аднародных рэчаў (звычайна пра друкаваны ці рукапісны тэкст).

АГАЛÓМШАНЫ (ahałomšany)
(прыметнік, мужчынскі род)
🔸️Янусь ажно перастаў жаваць, агаломшаны важкасьцю мудраслоўя. (Васючэнка).

АБЦА́С (abcas)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
Цьвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой; каблук.
⠀
🔸Алёша стукнуў абцасам аб падлогу, каб бот палез, падцягнуў халявы, выпрастаўся і спакойна пацьвердзіў: «Сказаў не пайду — не пайду!» (Шамякін).
⠀
❗Быць у кагосьці / трымаць кагосьці пад абцасам — быць, трымаць у падпарадкаваньні.
#словы_А
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
Цьвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой; каблук.
⠀
🔸Алёша стукнуў абцасам аб падлогу, каб бот палез, падцягнуў халявы, выпрастаўся і спакойна пацьвердзіў: «Сказаў не пайду — не пайду!» (Шамякін).
⠀
❗Быць у кагосьці / трымаць кагосьці пад абцасам — быць, трымаць у падпарадкаваньні.
#словы_А
АКСАМÍТ (aksamit)
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
Шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам.
⠀
🔸Аксеня была ў новай сукенцы зь вішнёвага аксаміту. (Чорны).
⠀
❗Прыметнік: АКСАМІТАВЫ, АКСАМІТНЫ
⠀
📍Кветкі ''бархатцы'', адпаведна, называюцца ''АКСАМІТКАМІ''.
#словы_А
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
Шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам.
⠀
🔸Аксеня была ў новай сукенцы зь вішнёвага аксаміту. (Чорны).
⠀
❗Прыметнік: АКСАМІТАВЫ, АКСАМІТНЫ
⠀
📍Кветкі ''бархатцы'', адпаведна, называюцца ''АКСАМІТКАМІ''.
#словы_А
АДДÁНЫ (addany)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Прасякнуты любоўю і вернасьцю да каго-, чаго-н.
🔸️І прывітаю разам шчыра
Адданых партыі людзей. (Колас).
2. Які выказвае адданасьць, вернасьць.
🔸️— Так, так, пан, — Гулік глядзіць на майстра адданымі вачамі. (Навуменка).