Лёгкая Мова
4.38K subscribers
1.11K photos
51 videos
1 file
33 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
Пачынаем дзень з коцікаў😏 Удалага дня, сябры! ❤️
Са-бач-ку! 📣

Хто тут замаўляў ранішніх сабачак? Трымайце порцыю мілаты ў стужку ❤️
ЗМРОК (zmrok)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Адсутнасьць сьвятла; цемра.

🔸Зусім цёмна. Змрок атуліў .. прасторы. (Каваль).
🔸Непраглядны змрок і сыры туман спляліся густа-густа і як бы глынулі гэтую закінутую між балот і лесу невялічкую вёску. (Колас).

2. Няпоўная цемната, прыцемак, пры якім можна яшчэ распазнаваць прадметы.

🔸У хаце гусьцеў змрок, але .. [Пятро] бачыў .. любыя вочы [Сашы], цяпер яны глядзелі ласкава і закахана. (Шамякін).

3. Прыцемак паміж заходам сонца і наступленьнем ночы, а таксама перадсьвітальны прыцемак.

🔸У густым вячэрнім змроку патанула вёска. (Анісаў).

4. Пераноснае значэньне: пра атмасфэру насільля, беспрасьветнасьці, безнадзейнасьці.

🔸У тваім жыцьці [рабочага] ранейшым Змрок стаяў кругом. (Журба).
#словы_З
Дабрыдзень, сябры! 💙

Каб вы хутчэй прачнуліся, сабралі для вас трошкі хуткамовак 🙌 Ці знайшлі для сябе складаныя? 😉

🔸Ткач ткаў хустку на таху і хукаў на руку.
🔸Каля кавалёвае кузьні ходзіць кныр з кныранятамі.
🔸Вадавоз вёз ваду ад вадаправода.
🔸Лаўрэн лавіў рыбу, Лара варыла рыбу з лаўровым лістом.
🔸I Піліп да ліпы прыліп. Да ліпы прыліп і Піліп.
🔸Патап пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі.
🔸Пароль — «Арол».
🔸Скача чапля па балоце, чачотачка ў чароце, а чубаты чачот топча, топча агарод.
🔸Маша шыла шапку Сашу. Шапку Сашу шыла Маша.
🔸Уцякай, цецяручыха зь цецяручанятамі.
🔸Каваль каваў каня, конь кавалю капытом, каваль каню калом.
#хуткамоўкі
ПЫ́СА (pysa)

1. Ніжняя частка галавы (з губамі і ноздрамі) у жывёл.

🔸Карова працягвае пысу, ліжа руку шурпатым цёплым языком. (Асіпенка).
🔸Конь .. шумна фыркнуў, дакрануўся пысай да вады, але піць не захацеў. (Хомчанка).
🔸З суседняга пакоя выйшаў сабака, прыязна абцёрся аб мае ногі і паклаў пысу мне на калені. (Карпюк).

2. Размоўнае слова, грубае: твар.

🔸Дзядзька вырывае з маіх рук лыжку, строга загадвае: — Пысу памый! (Жычка).
#словы_П
Як сказаць па-беларуску "ВЗАПЕРТИ"?

Проста! "ПАД ЗАМКОМ".
НАМЁТ (namiot)
(назоўнік, мужчынскі род)

Часовае, звычайна летняе памяшканьне зь непрамакальнай тканіны або скуры (нацягнутай, як правіла, на каркас).

🔸Пэтсан разгарнуў намёт. Ён адразу ж пазнаў пах старой тканіны, узгадаўшы, як утульна было калісьці спаць у намёце.
#словы_Н
ПЕ́РНІК (piernik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Салодкае печыва на мёдзе, патацы або цукры з духмянымі прыправамі.

🔸Мядовы пернік.
🔸Мятны пернік.
🔸Пад вечар маці напякла салодкіх пернікаў, паставіла на стол вяндліну і паўкварты мёду. (С. Александровіч).
#словы_П
Ці ведаеце вы, што такое тут лёля? 💁

Лёля — гэта сарочка!

А цяпер беларускія адпаведнікі ''С МИЛЫМ РАЙ И В ШАЛАШЕ'':

🔸Хоць у будане жыць, абы з каханым быць
🔸Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець
🔸Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу
🔸Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові

Усім каханьня! ❤️❤️❤️
#прымаўкі #прыказкі
СУМЁТ (sumiot)
(назоўнік, мужчынскі род)

Намеценая ветрам гурба сьнегу.

🔸Ужо больш месяца ляжыць сьнег, намяло высокія сумёты на вуліцы, на гародах. (Шамякін).
🔸Адна дэталь, і чытач ужо бачыць сьнежныя сумёты, чуе, як рыпіць сьнег. (Грахоўскі).
#словы_С
СЬЦЮЦЮ́РЫЦЦА (ściuciurycca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Сьцюцюрыцца, сьцяцюрыцца, счучурыцца — прытуліцца, сьціснуцца, скружніцца, суцішыцца.

🔸Як толькі вечар, яны каля бацькі сьцюцюрацца.
🔸Малы з холаду сьцяцюрыўся, аж будзіць балюча.
🔸Селі пад ёлачку, счучурыліся ўдваіх.

Слова "сьцюцюрыцца" — зь Віцебшчыны.
Сьцюцюрыцца можна ад холаду, страху.
#словы_С
Як усё ж завецца гэтае цудоўнае дрэва?🌲 А што тады такое ёлка? Распавядаем 😉

Паводле В. Вячоркі:

✏️Cлова ёлка ў значэньні адпаведнага дрэва ведаюць асобныя беларускія гаворкі — напрыклад, на Віленшчыне.

✏️У іншыя гаворкі ды ў літаратурную мову слова ёлка прыйшло ўжо ў савецкі час для абазначэньня менавіта сьвяточнага дрэва. Яшчэ "ёлачкай" могуць называць узор вышыўкі.

✏️Беларускія этымолягі з агульнаславянскай пэрспэктывы і пра елку, і пра ёлку кажуць: такія формы "маюць вельмі абмежаваны характар: галоўным чынам беларуска-руская тэрыторыя".

✏️На пераважнай жа бальшыні абшару менавіта беларускае мовы вядомая назва дрэва ялíна, з варыянтамі éліна, ялінá, а нават ядлíна.

✏️Ёлка ў роце! Гэта значыць — горка, прыкра ў роце. Многія ў Беларусі, нават расейскамоўныя, ведаюць і ўжываюць беларускі прыметнік ёлкі, які апісвае спэцыфічны непрыемны смак сапсаванага масла ці сала. Ёсьць і дзеясловы — зьялчэць, ёлкнуць. Этымалёгія слова зьвязаная з старымі яшчэ індаэўрапейскімі каранямі, як у слова эль.