Лёгкая Мова
4.39K subscribers
1.1K photos
50 videos
1 file
33 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
А мы тут прыказку знайшлі:

СМОЎЖ ПАЎЗЕ, ПАЧАКАНКУ ВЯЗЕ (рас. ''Улита едет, да когда-то будет'') — гэтак кажуць, калі ня ведаюць, як доўга давядзецца чакаць абяцанага.
#прыказкі
Беларуская народная прыказка 💞
#прыказкі
Ці ведаеце вы, што такое тут лёля? 💁

Лёля — гэта сарочка!

А цяпер беларускія адпаведнікі ''С МИЛЫМ РАЙ И В ШАЛАШЕ'':

🔸Хоць у будане жыць, абы з каханым быць
🔸Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець
🔸Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу
🔸Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові

Усім каханьня! ❤️❤️❤️
#прымаўкі #прыказкі
✏️Як сказаць па-беларуску ''ЧТО В ЛОБ, ЧТО ПО ЛБУ''?

🔸Ці савою аб пень, ці пнём аб саву — усё саве баліць.

Совенька небарака😬
#прымаўкі #прыказкі
Дазволім сабе трошкі кантэнту 16+ (ці 18+? 🤔). У кожным разе — хвілінка народнага гумару! 🤭

✏️Як сказаць па-беларуску: ''РАД БЫ В РАЙ, ДА ГРЕХИ НЕ ПУСКАЮТ''?

А вось гэтак:

🔸Пайшоў бы ў мніхі, дык яйцы ліхі.

📝P. S. Мніх — (састарэлае) манах.
#прыказкі #прымаўкі
Як Вам такое, спадарства? 🤭

✏️Па-расейску прыказка гучыць так: "ЛЮБИШЬ КАТАТЬСЯ — ЛЮБИ И САНОЧКИ ВОЗИТЬ".

✏️А беларусы часам кажуць: "ЛЮБІЎ ЦАЛАВАЦЬ — ЛЮБІ І КАЛЫХАЦЬ (ЛЮБІ І ПАЛЮЛЯЦЬ)".
#прыказкі
Ці згодныя Вы, нашыя бусьляняты? 🤗
#прыказкі