Лёгкая Мова
4.41K subscribers
1.09K photos
46 videos
1 file
33 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
КÉМЛІВЫ (kiemlivy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Які ўсё хутка і лёгка разумее, засвойвае; здагадлівы, цямкі.

🔸️Дзяўчына трапілася кемлівая, усё схоплівала на ляту, і тлумачыць было прыемна. (Карпаў).

2. Разумны, абдуманы.

🔸️Гэта сапраўды быў кемлівы ход, можна сказаць — «траянскі конь» нашых сапёраў, інжынэраў-фартыфікатараў. (Грамовіч).
#словы_К
"Трошачкі" не ўгадалі з надвор’ем 🙈

КРАСАВÍК (krasavik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Чацьвёрты месяц года.
#словы_К
КÁЙСТРА (kajstra)
(назоўнік, жаночы род)

Дарожная торба, заплечны мяшок.

🔸️[Ганна] мэханічна зьбірала кайстру Дудку, той зьбіраўся некуды ў дарогу. (Лынькоў).
#словы_К
КАЎНÉР (kaŭnier)
(назоўнік, мужчынскі род)

Верхняя, часьцей прышыўная частка адзеньня, якая прылягае да шыі.

🔸️Шэрае летняе паліто Зараніка стала плямістым, капялюш намок, і з абвіслых палёў сьцякала за каўнер вада. (Хадкевіч).
🔸️Каўнер ціснуў горла, замінаў гаварыць. (Мележ).
#словы_К
КУРАНЯ́ (kurania)
(назоўнік, ніякі род)

Птушаня курыцы.

🔸️Куранят увосень лічаць (рас. "цыплят по осени считают").
#словы_К
КІШЭНЯ/КІШЭНЬ (kišenia/kišeń)
(назоўнік, жаночы род)

1. Частка адзеньня (штаноў, паліто, пінжака) у форме прышытага або ўшытага мяшочка для дробных рэчаў і грошай.

🔸️Кавалёва задумалася, дастала з кішэні паліто некалькі зярняты грэчкі і, разглядаючы, перагортвала іх на далоні. (Дуброўскі).

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: дабрабыт, багацьце, грошы.

🔸️Буш быў сам ня свой: яго кішэні пагражала сур'ёзная небясьпека. (Маўр).

3. Асобнае аддзяленьне ў партфэлі, чамадане і пад.

4. Спэцыяльны тэрмін: пра паглыбленьне, выемку ў чым-н.

🔸️Кішэнь раны.
🔸️Кішэнь тоўстай кішкі.
#словы_К
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці памятаеце Вы гэтае цудоўнае беларускае слова? 🥰

Знайшлі адпаведнае відэа 😻

Гэтаксама перакладаецца як ''канючить''.

КА́НЬКАЦЬ
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

Размоўнае слова: назойліва прасіць аб чым-н., скардзіцца на што-н.

🔸Як ні канькала, ні маліла, ня даў каня ў нядзелю завезьці парсючка ў Лашычы. (Хадкевіч).
🔸Марта ішла сьледам, крыху супакоіўшыся, але ўсё яшчэ не пераставала канькаць аб сваіх патрэбах. (Броўка).
#словы_К
КУЖАЛЬ (kužal)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Валакно ачэсанага лёну.

🔸️Сядзелі за прасьніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю. (Васілевіч).

2. Ніткі з такога валакна.

🔸️Кужаль Маланка снавала,
Цэўкі сукала і ткала. (Купала).

3. Палатно з такіх нітак.

🔸️Кужаль і шоўк вытыкаюць варштаты
🔸️Для прыгажэйшых у сьвеце ўбораў. (Танк).
#словы_К
КАСТРЫ́ЧНІК (kastryčnik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Дзясяты месяц каляндарнага года.

🔸Быў цёплы кастрычнік. Бярозы ў залатым убраньні кланяліся цягніку. (Шамякін).
#словы_К
КУ́ДЗЕРКА (kudzierka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Часьцей множны лік (кудзеркі, -рак): кучаравыя або накручаныя валасы.

🔸Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постацьцю, ружова-смуглявым тварам і ня надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. (Карпюк).

2. Абласное слова: невялікі вузкі ўчастак лесу.

🔸Цімохава сядзіба стаяла на горцы каля кудзеркі невялічкага кучаравага сасоньніку. (Колас).
#словы_К