ДЫ́БАЧКІ (dybački)
(назоўнік, множны лік)
⠀
У выразах: НА ДЫБАЧКАХ або НА ДЫБАЧКІ — на кончыках (на кончыкі) пальцаў ног (падысьці, стаць і пад.).
⠀
🔸Даніла падкраўся на дыбачках ззаду да Маланьні, каб яна не пачула — папужаць яе надумаўся. (Капыловіч).
🔸Алаіза ўзьнімалася на дыбачкі, каб убачыць, хто нясе сьцяг. (Арабей).
#словы_Д

ДЗЬМУЦЬ (dźmuć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
⠀
1. Несьці, гнаць струмень паветра; веяць (пра вецер).
⠀
🔸Дзьмуў лёгкі ветрык, ласкаючы твар і зганяючы сьпякоту. (Гартны).
⠀
2. Зь сілаю выпускаць з рота струмень паветра.
🔸І хлопчык стаў у дудку дзьмуць, Гамоніць дудка галасьліва. (Колас).

У працяг сёньняшняй тэмы дзетак і сабачак — мілата ад @mova_pastupova ❤️
ДРУЖÁКА (družaka)
(назоўнік, мужчынскі род)
Блізкі сябар.
🔸Базыль і Грышка — найлепшыя дружакі. (Колас).
🔸Позна ўвечары Сілівей Зязюля прыйшоў начаваць да свайго старога дружакі Піліпа Канапелькі. (Каваль).

ДОТЫК (dotyk)
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
1. Дзеяньне паводле значэньня дзеяслова "датыкацца" (рас. "прикасаться, притрагиваться"); дакрананьне.
⠀
🔸Марына, як заўсёды, прагледзела .. [ведамасьці], малюсенькім дотыкам рукі паправіла валасы, хоць яны ляжалі вельмі акуратна. (Скрыган).
🔸Побач былі слаўныя хлопцы, .. [Андрэй] як быццам адчуваў дотык іх сяброўскіх плячэй. (Шахавец).
⠀
2. Адно зь пяці зьнешніх пачуцьцяў — успрыманьне адчуваньняў, якія ўзьнікаюць пры дакрананьні да чаго-н.
⠀
🔸Непасрэдны дотык.
🔸Апасродкаваны дотык.

ДАЎГАКРЫ́СЫ (daŭhakrysy)
(прыметнік, мужчынскі род)
З даўгімі крысамі (рас. "полами").
🔸Даўгакрысае паліто.
🔸Даўгакрысая сукенка.
#словы_Д
(прыметнік, мужчынскі род)
З даўгімі крысамі (рас. "полами").
🔸Даўгакрысае паліто.
🔸Даўгакрысая сукенка.
#словы_Д
7. З малымі матэрыяльнымі магчымасьцямі; эканамічна слабы.
🔸️Дробная буржуазія.
🔸️Дробны ўласнік.
🔸️Дробныя прадпрыемствы.
8. Які рэалізуецца ў малых маштабах, зьвязаны з малакаштоўнымі рэчамі.
🔸️Дробны гандаль.
9. Які займае невысокае грамадзкае або службовае становішча.
🔸️Дробны чыноўнік.
🔸️Дробная шляхта.
10. Нязначны; неістотны.
🔸️Дробныя справы.
🔸️Дробныя крыўды.
12. Пераноснае значэньне: пазбаўлены ўнутранае значнасьці; нікчэмны.
🔸️Сьмяльчак ня зробіць шкоды. На гэта здольна толькі дробная парода, — Мышыная душа. (Корбан).

ДУХМЯ́НЫ (duchmiany)
(прыметнік, мужчынскі род)
З моцным прыемным пахам; пахучы.
🔸️Мы ляжым на капе духмянага сена пад гарачымі праменьнямі ліпеньскага сонца. (Асіпенка).

ДРАБÍНЫ/ДРАБÍНА (drabiny/drabina)
(назоўнік)
Прыстаўная лесьвіца.
🔸️[Хлопцы] залазілі .. [на вышкі] па высокіх драбінах .. праз закотнае акенца. (Якімовіч).
🔸️У хляве было аж пад бэльку сена. Да яе была прыстаўлена драбіна. (Пташнікаў).

ДЖГАЦЬ (džgać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Калоць, раніць джалам (пра насякомых); кусаць (пра зьмей).
🔸️Толькі зрэдку чулася, як, ляскаючы зубамі, .. [сабака] лавіў мух, што дакучліва джгалі яго калматае цела. (Стаховіч)
2. Апякаць (пра крапіву, мароз).
3. Хутка ісьці, бегчы; імчацца.
🔸️Схапіўшы грошы, .. [Мацьвей] на адной назе джгаў у канец сяла.., купляў кварту гарэлкі і цераз тую ж хвіліну ставіў хлопцам на стол. (Лобан)