Лёгкая Мова
4.38K subscribers
1.11K photos
51 videos
1 file
33 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
ХÍТРЫКІ (chitryki)
(назоўнік)

1. Хітрыя прыёмы, выверты.

🔸Усур'ёз [дзядзька Яўтух] гаворыць, а я ўсе яго хітрыкі бачу: хай, маўляў, нагаворацца сабе, хай адны пабудуць брыгадзір з трактарысткаю. (Бялевіч).
🔸[Міця] добра бачыў хітрыкі рудога круцяля, які галасьней за ўсіх крычаў, абвінавачваючы другіх у парушэньні правіл. (Навуменка).

2. Круцельства, падман.

🔸Ёсьць на хітрыкі майстры: Не рыхтуюцца да ўрокаў, А глядзяць, каб бокам-скокам Жыць шпаргалкай да пары. (Кірэенка).
🔸[Мікола:] – Ты адгарадзіўся ад людзей высокім плотам, думаў лажыцца на хітрыках і махінацыях. (Краўчанка).

3. Выбрыкі, гарэзьлівыя штукі, свавольства.

🔸Хлапчукі пусьціліся на хітрыкі.
#словы_Х
ХÉЎРА (chieŭra)
(назоўнік | жаночы род)

1. Пагардлівае: група людзей, якія аб'ядналіся для разбою, злачынства; банда.

🔸[Шкунда:] Золатапагоньнікі, кадэты І хеўра іншае брыды Расстроіць хочуць нам рады. (Колас).

2. Размоўнае слова: пра кампанію людзей, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнымі прыметамі і пад.

🔸Калі хлопцы наймалі музыку іграць вечарынку, то Мікалая Халусту ніколі ня бралі ў хеўру. (Чарнышэвіч).
🔸— Хадзем, брыгадзір, у хеўры весялей, — гукаюць.. [мужчыны] Храпавіцкага. (Мурашка).

Адна хеўра; з адной хеўры — пра людзей адных поглядаў, адных паводзінаў (звычайна ня вартых увагі).
#словы_Х
ХÁЛЕПА (chalepa)
(назоўнік, жаночы род)

1. Надвор'е са сьнегам і дажджом; мокры сьнег.

2. Вадкі бруд, што ўтвараецца ад дажджу ці мокрага сьнегу.

Мінула восеньская халепа, падшэрхла, пабралася ў груды гразь. (Місько).
Халепа страшная была, секла, ды яшчэ зь ветрам. (Дубоўка).
[Старая:] — Ды і дарогу пазамятала. Такая ж ноччу халепа была, ня дай божа... (Кандрусевіч).
#словы_Х
ХÁБАР (сhabar)
(назоўнік, мужчынскі род)

Грошы або рэчы, што даюцца каму-н. як подкуп з мэтаю атрыманьня пэўнае выгады; барыш.

🔸Часта прыяжджалі акцызьнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар. (Бядуля).
🔸Калі трапляўся наведвальнік скупы на хабар, то Рабушка цягнуў справу так, што таму моташна рабілася. (Новікаў).
🔸І толькі той для Жука блізкі сябар, хто дасьць у лапу хабар. (Крапіва).
#словы_Х
ХМЫЗЬНЯ́К (chmyźniak)
(назоўнік, мужчынскі род)

Кусты, зарасьнікі дробных маладых дрэўцаў.

🔸Лес быў густы, зь непралазнымі хмызьнякамі. (Якімовіч).
🔸Беражыстая рэчка ўтапілася ў хмызьняках і лазе; спрадвеку жалобна журчыць пра людзкія надзеі, як сьведка таго, што было. (Каваль).
#словы_Х
Гэтаксама ў некаторых слоўніках — ХРЫБÉТ ці ХРЫБÉТНІК. Ну, і ПАЗВАНОЧНІК, вядома ж 🤷‍♀️

ХРЫБÉТНІЦА (chrybietnica)
(назоўнік, жаночы род)

Апорны элемэнт шкілета хрыбетных жывёл (у тым ліку, шкілета чалавека).

📸 @rhileephotog
#словы_Х
ХÉЎРА (chieŭra)
(назоўнік жаночы род)

1. Пагардлівае: група людзей, якія аб'ядналіся для разбою, злачынства; банда.

🔸[Шкунда:] Золатапагоньнікі, кадэты І хеўра іншае брыды Расстроіць хочуць нам рады. (Колас).

2. Размоўнае слова: пра кампанію людзей, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнымі прыметамі і пад.

🔸Калі хлопцы наймалі музыку іграць вечарынку, то Мікалая Халусту ніколі ня бралі ў хеўру. (Чарнышэвіч).
🔸— Хадзем, брыгадзір, у хеўры весялей, — гукаюць.. [мужчыны] Храпавіцкага. (Мурашка).

Адна хеўра; з адной хеўры — пра людзей адных поглядаў, адных паводзінаў (звычайна ня вартых увагі).
#словы_Х
ХÓДНІК (chodnik)
(назоўнік, мужчынскі род)

🔸️Вуліца была гладка забрукаваная, а ходнікі выкладзены бетоннымі плітамі. (Машара)
#словы_Х
Як назваць па-беларуску "хищника"? 😸

1️⃣ДРАПÉЖНІК (drapiežnik)
2️⃣ХІЖÁК (chižak)
3️⃣ВАЎКАРЭЗ (vaŭkarez)

Карыстайма на добры спажытак! 🥰

#словы_Д #словы_В #словы_Х