Лёгкая Мова
4.25K subscribers
1.17K photos
64 videos
1 file
39 links
Створана з любоўю да беларускае мовы і беларусаў 💜
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПРЫКЛАД (prykład)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Учынак, паводзіны або зьява, якая служыць узорам для каго-н.

🔸️Па прыкладу дарослых хлопцы зграбалі сена у валы. (Чарнышэвіч)

2. Той, хто можа быць узорам для іншых у сваіх дзеяньнях, учынках.

🔸️Марына — прыклад гаспадыні. (Колас)

3. Яркі ўзор чаго-н.

🔸️Дзед Міхалка і ўнук Грыша — Прыклад дружбы ў хаце. (Колас)

4. Канкрэтная зьява, факт, які прыводзіцца для тлумачэньня чаго-н., як доказ чаго-н.

🔸️Цімка цярпліва паўтараў, тлумачыў, прыводзіў прыклады. (Карпаў)

5. Матэматычны выраз, які патрабуе рашэньня.

🔸️Рашаць арыфмэтычныя прыклады.
#словы_П
67👍17🥰17
Добрага восеньскага панядзелка, даражэнькія! 🧡

#словы_П #словы_К
116👍14
Як назваць па-беларуску "хищника"? 😸

1️⃣ДРАПÉЖНІК (drapiežnik)
2️⃣ХІЖÁК (chižak)
3️⃣ВАЎКАРЭЗ (vaŭkarez)

Карыстайма на добры спажытак! 🥰

#словы_Д #словы_В #словы_Х
117👍27🥰16
ТЫШЧЫЦЦА (tyščycca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Пралазіць, прабірацца зь цяжкасьцю; лезьці куды-н.

🔸️Няхутка задрамаў... Чую, што нехта пад коўдру тышчыцца. (Мысьлівец)
🔸️То перад вачыма, то тамака вунь, уводдалі — тышчылася вясеньняе зяленіва, лезла напралом. (Баранавых)

#словы_Т
92👍24🥰16
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
МІЛАГУЧНЫ (miłahučny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Прыемны на слых; які прыемна гучыць.

🔸️Гукі раяля, зьліваючыся ў мілагучную мэлодыю, ледзь чутна даляталі да вушэй вартавога. (Колас)

#словы_М
🥰84👍1918
Зь першым днём зімы, даражэнькія! ❄️❄️

СЬНЕ́ЖАНЬ (śniežań)
(назоўнік, мужчынскі род)

Дванаццаты месяц каляндарнага года.

🔸У пакой рынула ядранае марознае паветра — на дварэ панавала зіма, быў пачатак сьнежня. (Васілёнак).

#словы_С
135👍12🥰4🤩2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
УБЫЦЬ (ubyć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Паменшаць, убавіцца ў колькасьці, аб'ёме, сіле і пад.

🔸️Убыла вада ў сажалцы.
🔸️Убыў дзень.

2. Зьнікнуць, аслабець.

🔸️Убыла рашучасьць.

3. (звычайна з адмоўем «не»). Пражыць, прабыць пэўны час дзе-н.

🔸️Парабак не ўбыў доўга на адным месцы. (Чорны).

4. Ужыцца з кім-н.

🔸️[Старая:] — Ты вось ляжы, як пан, а я табе ўсюды спраўлюся .. З табою ж не ўбудзе ніхто. (Брыль).

#словы_У
🥰56👍3513😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ЧУХАЦЬ (čuchać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Скрэбці, драпаць, драць, каб пазбавіцца свербу.

🔸️Кіраніха зьбянтэжылася, пачала костачкаю вялікага пальца чухаць праз хустку галаву. (Ермаловіч)
🔸️Сабака прысеў на кастрыцы і задняю нагою стаў чухаць каля вуха. (Колас)
🔸️Сьвіньня Рабая вельмі любіла, калі яе чухаеш, — ажно вочы заплюшчыць. (Брыль)

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: трывожыць, турбаваць каго-н.

🔸️[Забіч:] — І вы, Юліян Сяргеевіч, зусім слушна гаворыце: трэба нараду праводзіць. Пакуль нас ня чухаюць, дык лепей мы самі пачухаемся. (Савіцкі)
•••
Чухаць патыліцу — быць заклапочаным чымсьці — Няўжо і на нас запытаньне ў раён пасылаць будуць? — чухаў патыліцу бацька. (Сачанка)

#словы_Ч
104👍21🥰10
ПРЫНÁДНЫ (prynadny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Прываблівы, прывабны, спакусьлівы.

🔸️Вокны ў пакоі пана падлоўчага сьвятлелі прынадным бляскам. (Колас)
🔸️Так кружыцца маюць звычай
Часта чайкі над вадою
Над прынаднаю здабычай. (Крапіва)
🔸️Яша крыху паблукала між дрэў, шукаючы прынадную мясьцінку. (Мележ)

#словы_П
91👍25🤩2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
АШЧАПÉРЫЦЬ (aščapieryć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Размоўнае слова: моцна абхапіць, абняць.

🔸️Ашчаперыўшы.. рыжаватую сынаву галаву,.. [Агата] моцна заплакала на ўсю хату. (Мурашка)

#словы_А
🥰10839👍19🤩2