СТЫРНÓ (styrno)
(назоўнік, ніякі род)
1. Руль.
🔸️Камбайн папыхвае дымком,
Здаецца — люльку курыць.
Сядзіць Аўдуля за стырном,
Пад сонцам вочы жмурыць. (Калачынскі).
2. Пераноснае значэньне; чаго або якое. кніжны стыль: тое, пры дапамозе чаго кіруюць чым-н.
🔸️Наша партыя .. разьбіла і скінула ўладу капітала ў Расіі і ўзяла дзяржаўнае стырно ў свае рукі. (Колас).
#словы_С

СЫСУН (sysun)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Дзіцяня млекакормячай жывёліны, якое сьсе маці.
🔸️Цётка Палагея, трымаючы за заднія ногі чорнагаловага сысуна, тройчы лінула на яго вады з кубка. (Ермаловіч).
2. Размоўнае слова, жартаўлівае слова, жартаўлівы выраз: маленькае дзіця; немаўля.
3. Размоўнае слова у іранічным сэнсе: малады, нявопытны ў якой-н. справе чалавек.
4. Толькі множны лік (сысуны, -оў). Тое, што і млекакормячыя.

СПАКВАЛЯ (spakvala)
(прыслоўе)
Размоўнае слова: паступова, патроху; марудна, павольна.
🔸️Ноч спакваля ахінала зямлю. (Асіпенка).
🔸️Сучча трашчала, языкасты касьцёр займаўся спакваля. (Лойка).
🔸️Асобныя лісты, пачырванеўшы, абрываюцца і спакваля падаюць на дарогу. (Скрыган).

🐌 Наконт смоўжыкаў і сьлімачкоў часта вядуцца спрэчкі. Слоўнікі гэтаксама адназначнага адказу на пытаньне, ці ёсьць паміж імі розьніца, не даюць.
Гэтак, існуе два варыянты:
1️⃣ Смоўж — малюск без ракавіны,
Сьлімак — малюск, які мае ракавіну.
2️⃣ (гэтага варыянту прытрымліваемся і мы):
смоўж = сьлімак (рас. "улитка")
📍А яшчэ, думаецца нам, нездарма, існуе беларуская народная прымаўка:
🔸️Смоўж паўзе, пачаканку вязе (рас. "Улита едет, когда-то будет").
📧Што можна сказаць дакладна, дык гэта тое, што знак @ па-беларуску прынята называць СЬЛІМАКОМ
СМОЎЖ (smoŭž)
(назоўнік, мужчынкі род)
🔸️Смоўж мокры, як скручаны сьлівень,
Ляжаў, павялічаны шклом. (Калачынскі).
🔸️[Алёша:] — Ведаеш, Рая... Мне страшэнна не падабаецца, што гэты прылізаны смоўж, — кіўнуў ён у бок Арэшкіна, — гэты Хлестакоў жыве ў вас... (Шамякін).

Як Вам надвор’е, сябры? Не сьцюцюрыліся? 😁
СЬЦЮЦЮ́РЫЦЦА (ściuciurycca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
Сьцюцюрыцца, сьцяцюрыцца, счучурыцца — прытуліцца, сьціснуцца, скружніцца, суцішыцца.
🔸Як толькі вечар, яны каля бацькі сьцюцюрацца.
🔸Малы з холаду сьцяцюрыўся, аж будзіць балюча.
🔸Селі пад ёлачку, счучурыліся ўдваіх.
❕Слова "сьцюцюрыцца" — зь Віцебшчыны.
❕Сьцюцюрыцца можна ад холаду, страху.

5. Размоўнае слова: акуратны, зграбны.
🔸️А нос... я глянуць мушу ў неба,
Во не патраплю, як пачаць
І з чым нос дзядзькаў параўнаць,
Каб выйшаў ён такі, як трэба:
Ну, нос кароткі і таўсматы,
Ды досыць спрытны, хоць кірпаты. (Колас).
5. Які лёгка знаходзіць выхад зь цяжкага становішча; кемлівы, знаходлівы.
🔸️Сьцяпан Фёдаравіч выявіў сябе спрытным камандзірам і энэргічным чалавекам. (Мележ).
6. Няўхвальнае: прадпрымальны, абаротлівы.
🔸️Спрытнаму на розныя махінацыі і гешэфты Хурсу добра шанцавала. (Кудраўцаў).
7. Размоўнае слова: добры, зручны ў карыстаньні (пра рэчы, прадметы).
🔸️Боты спрытны, за калені.
Рог — бы чортава рабро.
Завяршала ўсё адзеньне
Тое гордае пяро. (Колас).

Зь Вялікаднем, сябры, усіх тых, хто сёньня сьвяткуе! 🐣
СЛОДЫЧ (słodyč)
(назоўнік, жаночы род)
1. Уласьцівасьць салодкага.
🔸️Салодкі смак
🔸️Слодыч цукерак
🔸️Слодыч вінаграду
🔸️Такая слодыч, есьці немагчыма.
2. Пераноснае значэньне: прыемнае адчуваньне; асалода, задавальненьне.
🔸️Я палюбіў цябе, край украінскі, за слодыч музыкі бандур тваіх. (Журба)
🔸️Сэрца ведае тамленьне, сэрца знае слодыч мар. (Колас)
🔸️Апошні месяц Міця адчувае сябе роўным зь сябрамі і ўдосталь пье слодыч гэтага цудоўнага пачуцьця. (Навуменка)

СЯБРЫНА (siabryna)
(назоўнік, жаночы род)
1. Размоўнае слова: кола, асяродзьдзе сяброў.
🔸️Папрыходзілі сваякі і сябрына ўся. (Чорны)
2. Сяброўская бяседа (рас. "застолье), пачастунак.
🔸️Сябрына скончылася позна. І калі разыходзіліся па сваіх хатах, кожны ціснуў мне руку, запрашаў у госьці. (Сачанка)

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
СКУБЦІ (skubci)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Цягнуць рыўкамі; цягнучы, браць патроху.
🔸️Каля самага прыгуменьня [Курловіч] пачуў, як нехта шастае саломаю, скубучы яе са стажка. (Дуброўскі)
2. Расскубваць што-н. пальцамі, разрываць на дробныя часткі.
🔸️Пакрысе .. [маці] скуплівала воўну, прамывала і скубла. (Бядуля)
3. Вырываць, адрываць (пра траву і пад.).
🔸️Поле травіцаю соннай адзелася,
Вышла скацінка і дружна скубе. (Купала)
4. Перабіраць пальцамі, патузваць.
🔸️Хвалююся. Гімнасьцёрку скубу, абцягваю, пілотку папраўляю. (Ракітны)
5. Тузаць, трэсьці.
🔸️— Дай мне слова! — скубе за рукаў старшыню Гарбач. (Мурашка)
6. Зашчэмліваючы пальцамі скуру, прычыняць боль.
🔸️— Анэлька, баліць, дурная ты! — азвалася ціха Яніна. — Баліць... Я ж і хачу, каб балела... — праказвала яна, скубучы тую, дзе пападзе. (Мурашка)
7. Пераноснае значэньне: непакоіць, дакучаць; патрабаваць штосьці.
🔸️Тут табе і яблычак сьвежы, і мядок пахучы, не якая-небудзь ферма, дзе цябе кожны скубе, а павагі ніякай. (Ермаловіч)
8. Крыўдзіць.
🔸️— [Іру] ўсе тузаюць і скубуць у клясе. (Гарбук)