Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
ДРАНЦЬВÉЦЬ (dranćvieć)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

Дзеравянець, нямець, страчваць адчувальнасьць.

🔸Ад холаду дранцьвелі рукі і ногі, але ..[Эдазі] плыў і плыў уперад. (Каваль).
🔸Шкада было матораў гэтых машын, шкада было шафёраў, рукі якіх дранцьвелі ад напружаньня. (Кулакоўскі).
#словы_Д
Запомнім: ніколі не адказваем на дзякуй словамі "калі ласка" — гэта калька з расейскае мовы. Нашае "калі ласка" суправаджае просьбу 😉

Трошкі цікавага пра "дзякуй":

🔸Дзякуем мы КАМУ, а не КАГО (як у рас. мове): дзякую (каму?) табе, сябрам.
🔸Слова "дзякуй" скланяецца як звычайны назоўнік: „А што мне з твайго дзякуя? Якая цана яму, гэтаму дзякую? Зь дзякуем, брат, у краму ня пойдзеш. І на дзякуі не пражывеш…” (Я. Рапановіч).
🔸Слова "дзякуй" мужчынскага роду: вялікі дзякуй як вялікі трамвай.
🔸"Дзякуй" зьявіўся ў нашай мове прыкладна у 15 ст.
🔸Калі вы любіце скарачаць словы ў перапісках, пішыце ня "дзяк", а "дзяка" — гэтае слова калісьці ўжывалася ў множным ліку ("дзякі") замест "дзякуй".
#словы_Д
ДЫ́БАЧКІ (dybački)
(назоўнік, множны лік)

У выразах: НА ДЫБАЧКАХ або НА ДЫБАЧКІ — на кончыках (на кончыкі) пальцаў ног (падысьці, стаць і пад.).

🔸Даніла падкраўся на дыбачках ззаду да Маланьні, каб яна не пачула — папужаць яе надумаўся. (Капыловіч).
🔸Алаіза ўзьнімалася на дыбачкі, каб убачыць, хто нясе сьцяг. (Арабей).
#словы_Д
ДЗЬМУЦЬ (dźmuć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Несьці, гнаць струмень паветра; веяць (пра вецер).

🔸Дзьмуў лёгкі ветрык, ласкаючы твар і зганяючы сьпякоту. (Гартны).

2. Зь сілаю выпускаць з рота струмень паветра.

🔸І хлопчык стаў у дудку дзьмуць, Гамоніць дудка галасьліва. (Колас).
#словы_Д
У працяг сёньняшняй тэмы дзетак і сабачак — мілата ад @mova_pastupova ❤️

ДРУЖÁКА (družaka)
(назоўнік, мужчынскі род)

Блізкі сябар.

🔸Базыль і Грышка — найлепшыя дружакі. (Колас).
🔸Позна ўвечары Сілівей Зязюля прыйшоў начаваць да свайго старога дружакі Піліпа Канапелькі. (Каваль).
#словы_Д
ДОТЫК (dotyk)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Дзеяньне паводле значэньня дзеяслова "датыкацца" (рас. "прикасаться, притрагиваться"); дакрананьне.

🔸Марына, як заўсёды, прагледзела .. [ведамасьці], малюсенькім дотыкам рукі паправіла валасы, хоць яны ляжалі вельмі акуратна. (Скрыган).
🔸Побач былі слаўныя хлопцы, .. [Андрэй] як быццам адчуваў дотык іх сяброўскіх плячэй. (Шахавец).

2. Адно зь пяці зьнешніх пачуцьцяў — успрыманьне адчуваньняў, якія ўзьнікаюць пры дакрананьні да чаго-н.

🔸Непасрэдны дотык.
🔸Апасродкаваны дотык.
#словы_Д
ДАЎГАКРЫ́СЫ (daŭhakrysy)
(прыметнік, мужчынскі род)

З даўгімі крысамі (рас. "полами").

🔸Даўгакрысае паліто.
🔸Даўгакрысая сукенка.
#словы_Д
7. З малымі матэрыяльнымі магчымасьцямі; эканамічна слабы. 

🔸️Дробная буржуазія.
🔸️Дробны ўласнік.
🔸️Дробныя прадпрыемствы.

8. Які рэалізуецца ў малых маштабах, зьвязаны з малакаштоўнымі рэчамі.

🔸️Дробны гандаль.

9. Які займае невысокае грамадзкае або службовае становішча.

🔸️Дробны чыноўнік.
🔸️Дробная шляхта.

10. Нязначны; неістотны.

🔸️Дробныя справы.
🔸️Дробныя крыўды.

12. Пераноснае значэньне: пазбаўлены ўнутранае значнасьці; нікчэмны.

🔸️Сьмяльчак ня зробіць шкоды. На гэта здольна толькі дробная парода, — Мышыная душа. (Корбан).
#словы_Д
ДУХМЯ́НЫ (duchmiany)
(прыметнік, мужчынскі род)

З моцным прыемным пахам; пахучы.

🔸️Мы ляжым на капе духмянага сена пад гарачымі праменьнямі ліпеньскага сонца. (Асіпенка).
#словы_Д
ДРАБÍНЫ/ДРАБÍНА (drabiny/drabina)
(назоўнік)

Прыстаўная лесьвіца.

🔸️[Хлопцы] залазілі .. [на вышкі] па высокіх драбінах .. праз закотнае акенца. (Якімовіч).
🔸️У хляве было аж пад бэльку сена. Да яе была прыстаўлена драбіна. (Пташнікаў).
#словы_Д
ДЖГАЦЬ (džgać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Калоць, раніць джалам (пра насякомых); кусаць (пра зьмей).

🔸️Толькі зрэдку чулася, як, ляскаючы зубамі, .. [сабака] лавіў мух, што дакучліва джгалі яго калматае цела. (Стаховіч)

2. Апякаць (пра крапіву, мароз).

3. Хутка ісьці, бегчы; імчацца.

🔸️Схапіўшы грошы, .. [Мацьвей] на адной назе джгаў у канец сяла.., купляў кварту гарэлкі і цераз тую ж хвіліну ставіў хлопцам на стол. (Лобан)
#словы_Д
Як назваць па-беларуску "хищника"? 😸

1️⃣ДРАПÉЖНІК (drapiežnik)
2️⃣ХІЖÁК (chižak)
3️⃣ВАЎКАРЭЗ (vaŭkarez)

Карыстайма на добры спажытак! 🥰

#словы_Д #словы_В #словы_Х