Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
加入频道
Падборачка новых словаў 🤍
У бобкі/бобачкі і ў краткі. Якая ж пяшчота, праўда? 💛
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Для добрага настрою і папаўненьня слоўнікавага запасу 😻
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У гэты пахмурны дзень сонечнага зайчыка вам у стужку 🤍 Усё ж яшчэ лецейка на дварэ!
ФАРСУН (farsun)
(назоўнік, мужчынскі род)

Тое, што франт, моднік.

🔸️У гэтым стомленым, азызлым і, мусіць, маральна зламаным чалавеку цяжка было пазнаць былога віленскага фарсуна, атлета і бадзёрага прыгажуна-мужчыну. (Карпюк)
#словы_Ф
У нашым Instagram разыгранка! Бярыце ўдзел ✨️✨️✨️

https://www.instagram.com/p/CvZCLPtoN6T/?igshid=MzRlODBiNWFlZA==
ДЖГАЦЬ (džgać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Калоць, раніць джалам (пра насякомых); кусаць (пра зьмей).

🔸️Толькі зрэдку чулася, як, ляскаючы зубамі, .. [сабака] лавіў мух, што дакучліва джгалі яго калматае цела. (Стаховіч)

2. Апякаць (пра крапіву, мароз).

3. Хутка ісьці, бегчы; імчацца.

🔸️Схапіўшы грошы, .. [Мацьвей] на адной назе джгаў у канец сяла.., купляў кварту гарэлкі і цераз тую ж хвіліну ставіў хлопцам на стол. (Лобан)
#словы_Д
РУНÉЦЬ (runieć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Узыходзячы, зелянець (звычайна пра азімыя пасевы).

🔸️Лес зрэдку разрываўся невялічкімі палянкамі, на некаторых рунела жыта. (Колас)

2. Вылучацца сваім зялёным колерам.

🔸️Над шэраю страхою рунела сасна. (Вялюгін)
#словы_Р
ПАПЯРÓЎКА (papiaroŭka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Сорт летняе яблыні, на якой растуць белыя або жоўтыя кісла-салодкія яблыкі.

2. Плод гэтае яблыні.

🔸️За хатамі сьпеюць улетку антонаўкі, папяроўкі і слуцкія бэры. (Чорны)
#словы_П
КІРÓЎЦА (kiroŭca)
(назоўнік, мужчынскі род)

Той, хто кіруе самаходнаю машынаю (аўтамабілем, катэрам і пад.).

🔸️Кіроўца наставіў прымач на ўпадабаную хвалю.
#словы_К
ПУСТЭЛЬНІК (pustelnik)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Чалавек, які з рэлігійных меркаваньняў адмовіўся ад зносінаў зь людзьмі і пасяліўся ў бязьлюдным месцы.

🔸️Манах-пустэльнік.

2. Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, у бязьлюдным месцы.

🔸️— А, во дзе ты, пустэльнік! — радасна сказала Марына Кудлачу, які маляваў за сталом. (Алешка)
#словы_П
Цудоўныя ілюстрацыі ад @vandubovik 🥰

Добрага дня, родненькія ❤️