Образование.Ленинский.Минск
4.32K subscribers
32.6K photos
2.47K videos
3.67K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
加入频道
📌МЕТАДЫЧНАЯ РАБОТА📚

📚Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры адбылося на базе СШ 153 па тэме "Арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці высокаматываваных вучняў пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры".

⁉️Разгледжаны пытанні:
🖇Асаблівасці работы з філалагічна адоранымі і высокаматываванымі вучнямі.
🖇Фарміраванне камунікатыўных кампетэнцый праз праектную дзейнасць.
🖇Формы, метады і прыёмы работы, накіраваныя на стымуляванне вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, у класах з вывучэннем беларускай мовы на павышаным узроўні.

📌Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры прааналізавалі фрагменты відэаўрокаў з выкарыстаннем разнастайных метадаў, прыёмаў і форм работы з высокаматываванымі вучнямі, практычна пазнаёміліся з выкарыстаннем платформы Kahoot пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры.
#вучыць_і_вучыцца
#метадычная_работа
#якасць_адукацыі 📚
#абмен_вопытам
📌Канікулы - час для вучобы педагогаў!
📊📚 29 сакавіка ў гімназіі 28 прайшло павышэнне кваліфікацыі для класных кіраўнікоў па тэме "Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай работы з вучнямі ва ўмовах глабальных выклікаў сучаснасці".
📖Разгледжаны пытанні інфармацыйнай бяспекі, прафілактыкі суіцыдальных паводзін вучняў. Карысна и актуальна!
#метадычная_работа
#якасць_адукацыі
🍏 Х Мінскі маладзёжны фестываль педагагічных ідэй і рашэнняў

♻️🌐📚Настаўнікі французскай мовы Вольга Ярошка і Мілана Будзько правялі майстар-клас "У пошуках таямніцы квэстбука. Фарміраванне ў вучняў гісторыка-культурнай кампетэнцыі" для маладых педагогаў горада.

📲 Удзельнікі фестывалю здзейснілі віртуальную  квэст-экскурсію па Ленінскім раёне❗️

#гiмназiя28Мінск
#метадычная_работа
📖 #МЕТАДЫЧНАЯ_РАБОТА: у цэнтры ўвагі — пасяджэнне раённага ВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме "Метады, прыёмы, тэхналогіі фарміравання асабiстых,
метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў у сучасным адукацыйным працэсе".


📊 Звярнулі ўвагу на пытанні:
🔜️функцыянальныя магчымасці вучэбна-метадычнага комплексу як сродку фарміравання асабiстых,
метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў;
🔜️кампетэнтнасна арыентаваныя заданні на ўроках як сродак фарміравання метапрадметных кампетэнцый вучняў,
развіцця іх чытацкай граматнасцi;
🔜выпускны экзамен і цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) па вучэбным
прадмеце "Беларуская мова" як паказчык сфарміраванасці прадметных
кампетэнцый вучняў;
🔜выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій,
заснаваных на дыялогу і супрацоўніцтве як сродку развіцця асобасных і
метапрадметных кампетэнцый вучняў.


#педагогиЛенинского
#вучыць_і_вучыцца
#сш224Минск

💯 Эфектыўны вопыт работы прадставілі настаўнікі школы №224 Алёна Фалейчык, Людмила Шкурко, Ганна Шаўчук.