Образование.Ленинский.Минск
4.56K subscribers
33.7K photos
2.62K videos
3.85K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
加入频道
Образование.Ленинский.Минск
🌤 🎶 Добрый нядзельнай раніцы! "Пачынаецца ўсё з любві!" — упэўнівае нас Мікалай Кныш, дырэктар сярэдняй школы √•118, чытаючы верш Яўгеніі Янішчыц "Ты пакліч мяне". #люблю_Беларусь #родная_мова 📖 🕊 Хутка Дзень роднай мовы! Чытаем вершы #па_беларуску
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📖 🕊Хутка Дзень роднай мовы. Кіраўнікі ўстаноў адукацыі Ленінскага раёна распачалі флэшмоб "Чытаем вершы #па_беларуску".🇧🇾 З гонарам чытае верш Уладзіміра Карызны "Беларусь мая сінявокая" дырэктар сярэдняй школы √•224 Наталля Новік.
#люблю_Беларусь
#родная_мова
#мы_галасуем

🔜 Заўтра пачынаецца новы працоўны тыдзень. Нагадаем нашым падпісчыкам важнае.

🔝 Адзіны дзень галасавання адбудзецца 25 лютага 2024 года, датэрміновае галасаванне — з 20 па 24 лютага 2024 года.

Прыйдзіце на выбарчы ўчастак і прагаласуйце "ЗА" свайго кандыдата, аддайце голас "ЗА" Беларусь!
Образование.Ленинский.Минск
📖 🕊Хутка Дзень роднай мовы. Кіраўнікі ўстаноў адукацыі Ленінскага раёна распачалі флэшмоб "Чытаем вершы #па_беларуску".🇧🇾 З гонарам чытае верш Уладзіміра Карызны "Беларусь мая сінявокая" дырэктар сярэдняй школы √•224 Наталля Новік. #люблю_Беларусь #родная_мова…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📖 🕊 Разважліва і філасофскі гучыць верш Міколы Пракаповіча "Радзіма" у чытанні Марыны Паляшчук, дырэктара сярэдняй школы √•153 Аляксея Талая. Чытаем вершы #па_беларуску.

Гэты тыдзень напоўнены важнымі падзеямі і думкамі аб Радзіме.
▫️Дзень роднай мовы — 21 лютага.
▫️Дзень абаронцаў Радзімы святкуем 23 лютага.
▫️Адзіны дзень галасавання адбудзецца 25 лютага 2024 года.
#люблю_Беларусь
#родная_мова
#мы_галасуем
#школьны_каляндар📆
Образование.Ленинский.Минск
📖 🕊 Разважліва і філасофскі гучыць верш Міколы Пракаповіча "Радзіма" у чытанні Марыны Паляшчук, дырэктара сярэдняй школы √•153 Аляксея Талая. Чытаем вершы #па_беларуску. Гэты тыдзень напоўнены важнымі падзеямі і думкамі аб Радзіме. ▫️Дзень роднай мовы…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📖 🕊 Верш Янкі Купалы "Спадчына" — роздум аб Радзіме чытае Святлана Мусіловіч, дырэктар сярэдняй школы √•40. Чытаем вершы #па_беларуску.

Гэты тыдзень напоўнены важнымі падзеямі і думкамі аб Радзіме.
▫️Дзень роднай мовы — 21 лютага.
▫️Дзень абаронцаў Радзімы святкуем 23 лютага.
▫️Адзіны дзень галасавання адбудзецца 25 лютага 2024 года.
#люблю_Беларусь
#родная_мова
#мы_галасуем
#школьны_каляндар📆
❤️💚 Мова — душа народа!
Пакуль жыве
мова, жыве народ!

🎶🎻 ФОТОФАКТ. Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, у гімназіі 17 прайшоу інтэграваны ўрок "СЛОВА І МУЗЫКА" (беларуская літаратура і клас скрыпкі).
#люблю_Беларусь
#родная_мова
#па_беларуску

💯 Шануем родную мову! Любім роднае-народнае. Ганарымся Беларуссю!
❤️💚 Мова адлюстроўвае нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі, звычаі і мараль кожнага народа, адрознівае нацыю ад іншых.

💯У час сусветнай глабалізацыі, калі амаль паўсюдна адбываецца змешванне народаў і культур, паўстала праблема абароны моўнай разнастайнасці.

Зараз у свеце налічваецца больш за 6️⃣0️⃣0️⃣0️⃣ моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення.

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1️⃣9️⃣9️⃣9️⃣ годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Першапачаткова з ініцыятывай свята роднай мовы выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года загінулі 5️⃣ студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Галоўная мэта свята – захаванне і падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

🎶 Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.
              © Францыск Скарына
#родная_мова
#па_беларуску
#школьны_каляндар📅
📖 У беларускім алфавіце 32 літары. Наш алфавіт не мае літар Щ, Ъ. Замест цвёрдага знака мы ўжываем апостраф (‘). Дыграфы ДЗ і ДЖ не ўваходзяць у алфавіт, бо гэта спалучэнне дзвюх літар для абазначэння адпаведных гукаў.

Толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў

💡Гэта адметнасць беларускай мовы ўвасоблена ў помніку, які знаходзіцца ў Полацку. Над скульптурай працаваў мастак і дызайнер Ігар Куржалаў. На помніку выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет». Помнік усталяваны ў 2003-м годзе.
#родная_мова📖🕊
Дыялектная мова багацейшая за літаратурную!

📖 Слоўнік літаратурнай беларускай мовы налічвае прыкладна 250000 — 500000 слоў.

📚 У дыялектнай мове (гэта агульная назва для гаворак людзей у пэўным рэгіёне) — каля 1,5−2 мільёны слоў.
#родная_мова
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📖🌾 Да Дня роднай мовы вучні школы 153 А.К.Талая спыталі ў настаўнікаў, вучняў і бацькоў:
"Ці трэба вывучаць родную мову і чаму?"
📽️ Якія адказы яны атрымалі, глядзім у відэа.
#па_беларуску
#люблю_Беларусь
#родная_мова❤️💚
☀️🕊Напярэдадні дня роднай  мовы ў гімназіі N 28 сумесна са студэнтамі факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка прайшла квэст-гульня "Зямля пад  белымі крыламі".
Гімназісты праявілі знаходлівасць і кемлівасць у словатворчасці, веданні арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы, культуры і традыцый беларускага народа.    
#родная_мова
#па_беларуску
#якасць_адукацыі❤️💚