Образование.Ленинский.Минск
4.32K subscribers
32.5K photos
2.46K videos
3.66K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
加入频道
📲Вучні гімназіі 28 прынялі ўдзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве "Лічбавая трансфармацыя грамадства: актуальныя праблемы, надзённыя задачы і будучыя перспектывы", якое прайшло ва УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі".

📟📡Для гімназістаў была праведзена экскурсія па вучэбна-навукова-вытворчым комплексе.

📊 З вялікай цікавасцю прайшло абмеркаванне даклада "Разумныя гарады".

🔛Актыўна працавала дыялогавая пляцоўка "Якасць ва ўсім", прысвечаная Году якасці ў Рэспубліцы Беларусь, дзе гімназісты і студэнты Кот-Д’Iвуары, Камеруна, Лівана, Ганы и Конга абменьваліся інфармацыяй аб асаблівасцях жыцця, эканомікі, сістэмы адукацыі сваіх краін.

💯Цікава, карысна, пазнавальна!

#школьная_субота
#шосты_дзень_тыдня
#адукацыяЛенінскага
💫🕊Музейна-педагагічны занятак адбыўся ў 137-ым дзіцячым садку. Падчас "Выцінаных вячорак" выхаванцы і іх бацькі пазнаёміліся з традыцыямі Беларусі і паспрабавалі сябе ў ролі майстроў выразання.
#адукацыяЛенінскага
#нашы_традыцыі
#музейная_педагогіка
📸 🕊НА ФОТАЗДЫМКУ. Падзяку ЦК БРСМ за актыўную рэалізацыю сацыяльных праектаў атрымалі выпускнік сярэдняй школы №111 Аляксандр Мяльгуй і яго педагог Мікалай Курыловіч.
#адукацыяЛенінскага
Образование.Ленинский.Минск
Photo
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📽 Раім да прагляду цікавае і шчырае інтэрв'ю Алесі Мікалаеўны Зяневіч, дырэктара гімназіі √•28 імя Уладзіміра Караткевіча.
#адукацыяЛенінскага
#па_беларуску🕊
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📽 І яшчэ адзін рэпартаж школьнага жыцця. Яскрава, крэатыўна, прыгожа, з душой — Дзень роднай мовы ў сярэдняй школе √•164 Б.В.Карпенкі
#па_беларуску
#адукацыяЛенінскага
#родная_мова📖🕊
📖🕊"Выкажыся, каб я цябе ўбачыў!.." Пад такім дэвізам у СШ111 сёння праходзіць пяты дыстанцыйны конкурс рытарычнага майстэрства "Ты будзеш звінець, мая родная мова!.."
🔛 Выступленні ўдзельнікаў прасякнуты сапраўдным патрыятызмам і пачуццём любові да Радзімы.
#родная_мова
#адукацыяЛенінскага
🏛 #КУЛЬТУРНЫ_МАРШРУТ вучняў школы 189 на фестываль дзіцячай кнігі "Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу" адбыўся ў Дзяржаўным літаратурна — мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

🌾 Падарунккам фестывалю стала творчая сустрэча з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міхайлаўнай Міцкевіч. Яна з захапленнем расказвала пра свайго знакамітага дзеда, яго жыццёвы і творчы шлях, успамінала сваё дзяцінства.

🔜 Супрацоўнікі музея правялі дзяцей па пакоях, паказалі рабочы кабінет, уласныя рэчы пісьменніка. Напрыканцы сустрэчы дзеці прынялі ўдзел у віктарыне і атрымалі памятныя падарункі.

#адукацыяЛенінскага
#музейная_педагогіка
☀️🌾 Дзетак і іх бацькоў запрашаем у дзіцячы садок №126 на цікавую экскурсію па музейнай экспазіцыі "Наша спадчына", што прысвечана беларускім рамёствам.
#музейная_педагогіка
#адукацыяЛенінскага