Кожны з нас па-свойму змагаецца (калі змагаецца) з праявамі >>kakistocracy<< ў сваім жыцці. Максімум што можа большасць - гэта знайсці гразь і сказаць у сацсетках, ха-ха, глядзіце - гразь. Гэта бессэнсоўна, таму я раблю трохі інакш. Я шукаю пярліны і кажу, глядзіце - пярліны. Асабліву асалоду я атрымліваю калі знаходжу гэтыя пярліны ў мутнай вадзе сучаснай Беларусі. Тым больш што за два апошнія гады я вельмі моцна ўпэўніўся, што беларусы нікому ў свеце не патрэбныя, акрамя беларусаў.
Таму слухайце пра адну з пярлін, якую я знайшоў. Ці лепей напэўна казаць не пярліна, а дыямант.
Iмя гэтага дыяманта Цімафей Авілін. Ядравы фізік, сапраўдны фізік-лірык as is. Ужо адзін soundcloud альбом з беларускімі гарадскімі рамансамі 20-30 гадоў мінулага стагоддзя (спасылка) чаго каштуе. Таму не дзіўна, што дарогі завялі спадара не ў Cосны з іх АІЭіЯП, а ў этнаграфію ды фальклёр. Хаця ж адукацыя дае аб сябе знаць, этнаграфія ў Цімафея атрымалася не звычайная, а астранамічная. ІMHO можна казаць пра "зорны" выпуск фізфака БДУ, бо разам з Цімохам вучыўся і вядомы астрафатограф Віктар Малышчыц, той самы аўтар чароўных ❤️ "да слёз" фотаздымкаў начнога беларускага неба.
Зараз спадар Авілін працягвае займацца сістэматызацыяй "зорна-астранамічнага" беларускага фальклёру. Прытым з'яуляецца унікальным, адзіным у Беларусі спецыялістам па этнаастраноміі. І гэта яму зусім не замінае знаходзіць час, каб перыядычна дапамагаць @lab66 (у асобе аўтара) змагацца з QGIS ды спецыфічнымі вектарнымі слаямі на самаробных мапах. Таму я вырашыў зрабіць чалавеку невялікую #рэклама і параіць яго кнігу. На мой погляд гэта адмысловы калядны падарунак а)беларусу б)беларусу які цікавіцца астраноміяй в)беларусу які цікавіцца паданнями звязанымі з зорным небам і астранамічнымі з'явамі. Каштуе ўсё каля 37 беларускіх зайцоў. Фармат А4, добрая папера, цвердая вокладка. Калі зацікавіліся - тэлефануйце па нумары +З7529ЗО7ОО48 і пытайцеся ў Людмілы Уладзіміраўны ці засталася яшчэ у наяўнасці кніга "Этнаастраномія. Паміж небам і зямлей". У Менску забраць можна без пытанняў, калі патрэбен перасыл - удакладняйце на месцы.
P.S. як я прыйшоў да гэтай кнігі. А вельмі проста - brainstorm на пошук назвы для брэнда. Спадабался ідэя наконт аўтэнтычнай беларускай назвы нейкага сузорья. Пачалі шукаць, а такой інфармацыі і няма. Пошук у Інтэрнэце даў спасылку на адзінага спецыяліста - Цімафея Авіліна, ну а далей ужо справа практыкі. Дарэчы, вядомы беларускі брэнд бялізны - Мілавіца, гэта мясцовая назва планеты Венера. Карацей не я першы зацікавіўся гэтай тэмай :)