Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гледачы дзякуюць акцёрам тэатра імя Качалава за выдатны спектакль "Баль злодзеяў"! Гэта было неверагодна! ❤️❤️❤️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Цёплыя словы Ільі Славуцкага аб беларускіх гастролях! 🤍
Поўны зал перад спектаклем "Шалёны дзень, альбо Жаніцьба Фігаро", якім завяршаюцца гастролі тэатра імя В.І.Качалава! 🎭
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы развітваюцца са спектаклем "Шалёны дзень, альбо Жаніцьба Фігаро" і з артыстамі Казанскага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя В.І.Качалава! 👏👏👏
Мы кажам ім "бывайце" з надзеяй на хуткую сустрэчу! І ад усяго сэрца дзякуем качалаўцам за тую радасць, якую яны падарылі нам! Брава! 🎭

Гэтым сонечным днём калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з радасцю віншуе з днём нараджэння Шастакова Аляксандра Віктаравіча, генеральнага дырэктара тэатра! 🥳
Менавіта дзякуючы Аляксандру Віктаравічу зараз Купалаўскі тэатр, быццам казачны фенікс, перажывае адраджэнне: на старэйшай сцэне Беларусі з'яўляюцца новыя бліскучыя спектаклі, таленавітыя акцёры і рэжысёры маюць магчымасць выражаць сябе і жыць у творчым пошуку, у будынку тэатра праходзяць шматлікія культурныя мерапрыемствы, творчыя сустрэчы, фестывалі і гастролі, падчас якіх у зале няма вольнага месца. Пры гэтым захоўваюцца традыцыі Купалаўскага тэатра, вялікая павага да артыстаў. Купалаўскі тэатр не стаіць на месцы, а развіваецца разам з тэатральным мастацтвам і з усёй сучаснай Беларуссю! 🏛❤️
Аляксандр Віктаравіч, шчыра дзякуем Вам за тое, што так клапоціцеся пра дабрабыт Купалаўскага тэатра! Жадаем Вам здароўя, натхнення, імкнення рухацца толькі наперад, няхай кожнае новае "заўтра" будзе шчаслівым! 🎉

Яшчэ раз узгадаем, як прайшлі гэтыя пятнаццаць гастрольных дзён у Купалаўскім тэатры! 🎭
Чакаем новай сустрэчы з сябрамі з Татарстана ў кастрычніку на ІІІ Качалаўскім фестывалі! 💌

Не толькі нам і гледачам было складана развітвацца з качалаўцамі. Прадстаўнікі СМІ таксама з вялікай радасцю наведвалі спектаклі тэатра імя Качалава на нашай сцэне і пісалі аб гэтым артыкулы, здымалі сюжэты. 📺📰
Вось што яны напісалі аб апошнім дні гастроляў:
✨https://youtu.be/4tg1f5sKll0?si=tnlgxuThjLvwKYiw - тэлеканал РТР-Беларусь
✨https://zviazda.by/be/news/20230927/1695797957-zavyarshylisya-gastroli-kazanskaga-teatra-u-minsku - газета "Звязда"
✨https://minsknews.by/news-list/culture/ - агенцтва "Минск Новости"
https://www.belta.by/culture/view/spektakl-bezumnyj-den-ili-zhenitba-figaro-zavershil-gastroli-kazanskogo-teatra-v-belarusi-590448-2023/ - Беларускае тэлеграфнае агенцтва
✨https://youtu.be/r73jpZm9bQM?si=ifFIFmL7cqhlzxX1- тэлеканал АНТ

Мы вельмі рады, што качалаўцы так палюбілі Купалаўскі тэатр і Беларусь! 😍
Гэтыя два тыдні, якія мы разам з сябрамі з Казані, прайшлі як адно імгненне і падарылі нам безліч добрых успамінаў і прыемных эмоцый! 😊
А якія спектаклі тэатра імя Качалава вы паспелі наведаць? Якія сцэны найбольш спадабаліся і запомніліся вам? Падзяліцеся сваімі думкамі і ўражаннямі ў каментарыях! 💌

Forwarded from Театр имени Качалова
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
С успехом завершились наши большие гастроли в городе Минске!
Тэатр - гэта месца, у якім на любыя абставіны можна паглядзець з іншага пункту гледжання! Так нараджаецца сапраўднае разуменне сітуацыі, а ў галаву прыходзяць самыя арыгінальныя думкі! 💡🧐
На гэтым тыдні ў Купалаўскім тэатры можна ўбачыць наступныя спектаклі:
🍁 "Чакана гучна і да болю блізка" М. Паніча - 3 кастрычніка;
🍁 "Гарачае сэрца" А. Астроўскага - 4 кастрычніка;
🍁 "Чорная панна Нясвіжа" А. Дударава - 5 кастрычніка;
🍁 "Час жыцця" О. Заградніка - 6 кастрычніка;
🍁 "Гісторыя шакаладнага дрэва" А. Мазькова, "Donna Sola (Жанчына адна)" Д. Фо і Ф. Рамэ, музычнае прадстаўленне "Музыка душы" - 7 кастрычніка;
🍁 "Паўлінка" Я. Купалы - 8 кастрычніка!
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы чакае сустрэчы з вамі! 💌

Шаноўныя гледачы, звяртаем вашу ўвагу на тое, што ў рэпертуары тэатра адбылася замена! 👆👆👆
12.10.2023 замест спектакля "Скрыжаванне" вы зможаце наведаць чароўнае музычнае прадстаўленне "Музыка душы", якое пройдзе ў Каміннай зале, пачатак у 17:30. 🎼
Адміністрацыя тэатра просіць прабачэння за нязручнасці, якія выклікала дадзеная замена. Набытыя раней квіткі з'яўляюцца сапраўднымі на іншыя спектаклі рэпертуара да канца тэатральнага сезона! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па нумары +375 (17) 367-17-17. ❤️

Гэтым вечарам Купалаўскі тэатр чакае сваіх любімых гледачоў на спектакль "Гарачае сэрца" па матывах твора А. Астроўскага! 🔥
"Гарачае сэрца" - той самы спектакль, які ў красавіку гэтага года пакарыў маскоўскіх гледачоў падчас фестывалю "Астроўскі ў Доме Астроўскага"! І нашы беларускія сябры таксама з радасцю прыходзяць на дадзеную пастаноўку! 🙃
Чым жа "Гарачае сэрца" так падабаецца гледачам?
❤️ класічны сюжэт у сучасным прачытанні, якое не дасць засумаваць;
❤️ неверагодныя вакальныя і харэаграфічныя нумары;
❤️ таленавітыя маладыя акцёры з сапраўды гарачымі сэрцамі, напрыклад, Міхаіл Світа, наш нядаўні імяніннік, і Ілья Крук (душэўнае інтэрв'ю з ім можаце паслухаць па спасылцы)!
Стала цікава? Тады да сустрэчы ў тэатры імя Янкі Купалы! 💌

Гледачы ўжо збіраюцца ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы! Сёння на старэйшай сцэне краіны будзе паказана містычная легенда пра каханне: "Чорная панна Нясвіжа" Аляксея Дударава! 👸🏻
Гісторыя Барбары Радзівіл і караля Жыгімонта ІІ Аўгуста дагэтуль хвалюе людзей сваімі прыгажосцю, палкасцю і трагізмам! 💔
Існуе паданне, быццам Жыгімонт, каб яшчэ раз пабачыць памерлую жонку, звярнуўся да чараўніка пана Твардоўскага. Той выклікаў дух каханай караля, папярэдзіўшы Жыгімонта: ён не павінен дакранацца да прывіда і размаўляць з ім. Але Жыгімонт, убачыўшы сваю каханую, з радасным крыкам кінуўся да яе, каб абняць, і дух Барбары знік. 🥀
Дакраніцеся да гісторыі кахання, якое не змагла перамагчы нават смерць, у Купалаўскім тэатры! 💌

Напярэдадні Дня работнікаў культуры народная артыстка Беларусі Зінаіда Пятроўна Зубкова, якая больш за 60 гадоў служыць на сцэне тэатра імя Янкі Купалы, была адзначана падзякай Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь! 🎉
Артыстка атрымала ўзнагароду за шматгадовую самаадданую працу і за вялікі ўклад у развіццё культурнага жыцця краіны! 🤩
Сардэчна віншуем Вас, Зінаіда Пятроўна! 👏👏👏
Артыстка атрымала ўзнагароду за шматгадовую самаадданую працу і за вялікі ўклад у развіццё культурнага жыцця краіны! 🤩
Сардэчна віншуем Вас, Зінаіда Пятроўна! 👏👏👏
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Кранальная прамова Зінаіды Пятроўны Зубковай! ❤️
Сёння адзначаем прафесійнае свята: Дзень работнікаў культуры! 🎭
Работнікі культуры - гэта тыя людзі, якія кожны дзень сваёй стараннай працай захоўваюць культурныя здабыткі нашай краіны, развіваюць культурны густ беларусаў, самі ствараюць новыя арт-аб'екты: музычныя творы, кнігі, спектаклі, кінастужкі... Менавіта работнікі культуры зберагаюць для нас і для будучых пакаленняў спадчыну Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, Францішкі Уршулі Радзівіл і Міхала Клеафаса Агінскага, Апалоніі Дарэўскай і Янкі Купалы. 🤗
Усім работнікам культуры жадаем шмат натхнення, творчых планаў і поспехаў у іх здзяйсненні, радасці ад сваёй працы! Віншуем са святам! 🎊

Новы тыдзень - новыя яркія эмоцыі, прыемныя перажыванні, цёплыя пачуцці! Прыходзьце за імі на спектаклі Купалаўскага тэатра! 🙃
На гэтым тыдні вашай увазе будуць прадстаўлены наступныя спектаклі:
🍂 "Рамэа і Джульета" У. Шэкспіра - 10 кастрычніка.
🍂 "Вечар" А. Дударава - 12 кастрычніка.
🍂 Музычнае прадстаўленне "Музыка душы" - 12 кастрычніка.
🍂 "Паўлінка" Я. Купалы - 13 кастрычніка.
🍂 "Гісторыя шакаладнага дрэва" А. Мазькова - 14 кастрычніка.
🍂 "Чорная панна Нясвіжа" А. Дударава - 14 кастрычніка.
🍂 "Апошні атракцыён" Д. Ліндсі-Эбера - 15 кастрычніка.
Запрашаем у тэатр! ❤️

Сумнейшая з аповесцей на свеце -
Аповесць аб Рамэа і Джульеце... 🥀
Ужо некалькі стагоддзяў людзі захапляюцца гісторыяй закаханых Рамэа і Джульеты. Здавалася б, пра ўсё на зямлі ўжо расказалі вершамі і прозай не адзін раз, сам свет за гэтыя гады змяніўся да непазнавальнасці... І ўсё ж чалавецтва кожны раз вяртаецца да вядомага шэкспіраўскага сюжэта і знаходзіць у ім штосьці новае і важнае. Чаму так? 🤔
Таму, што людзі ўсё ж працягваюць мець унутры гарачыя і трапяткія сэрцы і верыць у сапраўднае каханне. У такое каханне, якое змяняе лёс цэлага горада, з-за якога ганарлівыя людзі ўпершыню за доўгія гады забываюць аб сваіх непаразуменнях, перад якім сама смерць схіляе галаву, зразумеўшы сваё бяссілле. 🥰
Сёння ўвечары якраз аб такім каханні вам раскажуць у Купалаўскім тэатры. Чакаем вас на спектаклі "Рамэа і Джульета"! ❤️
(фота інфармацыйнага агенцтва "Мінск-навіны")