Купалаўскі тэатр 🎭 | Купаловский театр 🎭
300 subscribers
1.29K photos
159 videos
295 links
Найстарэйшы тэатр Беларусі ❤️
加入频道
Рэпертуар на тыдзень:

🌹 21.03 (пятніца) “Музыка душы” (0+) КАМІННАЯ ЗАЛА
🌹 22.03 (субота) “Дзядзечкаў сон” (16+) ПРЭМ’ЕРА 🎉
🌹 23.03 (нядзеля) “Паўлінка” (12+)

🎟️ Квіткі можна набыць на нашым афіцыйным сайце і ў касе тэатра па адрасе: г. Мінск, вул. Энгельса, 7а.

З любоўю да вас 💙

Генеральны партнёр 105-га сезона: ААТ “Белаграпрамбанк”
Рэпертуар на тыдзень:

🌹 25.03 (аўторак) ”Чорная панна Нясвіжа” (12+)

🌹 26.03 (серада)
🕖11:30 “Казка аб мёртвай царэўне…” (6+)
🕖19:00 “Чакана гучна і да болю блізка” (16+) КАМЕРНАЯ СЦЭНА
🕖19:00 “Музыка душы. Роднае” (0+) КАМІННАЯ ЗАЛА

🌹 27. 03 (чацвер) СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ТЭАТРА 🎭
🕖 11:30 “Казка аб мёртвай царэўне…” (6+)
🕒 19:00 “Бясконцая гісторыя” (16+) КАМЕРНАЯ СЦЭНА

🌹 28.03 (пятніца) “Пісаравы імяніны” (16+)
🌹 29.03 (субота) “Дзядзечкаў сон” (16+) ПРЭМ’ЕРА 🤩
🌹 30.03 (нядзеля) “Паўлінка” (12+)

🎟️ Квіткі можна набыць на нашым афіцыйным сайце і ў касе тэатра па адрасе: г. Мінск, вул. Энгельса, 7а.

З любоўю да вас 💙

Генеральны партнёр 105-га сезона: ААТ “Белаграпрамбанк”
Рэпертуар на КРАСАВІК 🌸

Квіткі ўжо ў продажы 🤩

Набывайце на нашым афіцыйным сайце і ў касе тэатра па адрасе: г. Мінск, вул. Энгельса 7а.

Генеральны партнёр 105-га сезона: ААТ “Белаграпрамбанк”
Паважаны Аляксандр Рыгоравіч!
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы сардэчна віншуе Вас з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!

Мы шчыра верым, што пад Вашым кіраўніцтвам наша краіна працягне свой шлях да росквіту і стабільнасці. Упэўнены, што сфера культуры працягне сваё развіццё, будзе захоўвацца багатая культурная спадчына Беларусі і працягвацца стварэнне спрыяльных умоў для творчага росту і развіцця таленавітых артыстаў.

Жадаем Вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, мудрасці і поспехаў у Вашай адказнай дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь і яе народа!

З павагай, калектыў Купалаўскага тэатра!
🎉 З Сусветным днём тэатра! 🎭

Дарагія сябры, калегі, гледачы! Купалаўскі тэатр ад усёй душы віншуе вас з Сусветным днём тэатра! Гэтае свята – сімвал адзінства ўсіх, хто любіць і шануе мастацтва сцэны.

Нашы таленавітыя, непаўторныя артысты! Вы – сэрца і душа нашага тэатра! Дзякуй вам за самааддачу, за шчырасць, за тыя эмоцыі, якія вы дорыце гледачам 🤩

Хочацца звярнуцца і да рэжысёраў, мастакоў, усіх службаў, якія прыкладваюць свае рукі да стварэння і ўвасаблення прыгожага на сцэне! Ваша фантазія, талент і прафесіяналізм ствараюць непаўторную атмасферу кожнага спектакля! Дзякуй вам за ваш уклад у стварэнне мастацкага вобраза, за арыгінальныя ідэі і за вашу бязмежную адданасць тэатру!

З Сусветным днём тэатра, дарагія сябры! Хай у вашым жыцці заўсёды будзе месца для творчасці і натхнення 🌟

З любоўю, Купалаўскі тэатр❤️
А цяпер наш сюрпрыз для вас
⤵️
🎲 Тест «"Віктарына пра Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы"»
Дарагія сябры! З нагоды Сусветнага дня тэатра мы падрыхтавалі для вас невялікую віктарыну на веданне гісторыі, акцёраў і спектакляў Купалаўскага тэатра. 🎭 Выпадковым чынам з ліку тых удзельнікаў, якія правільна адкажуць на ўсе пытанні, будзе абраны адзін шчасліўчык. Ён атрымае ад нас прыемны сюрпрыз, а што гэта будзе за падарунак – няхай пакуль застанецца сакрэтам! 😉 УВАГА! Вас чакаюць 10 пытанняў, на роздум над кожным даецца 45 секунд, таму сачыце за часам. Вы можаце прайсці гэтую віктарыну некалькі разоў, але ў залік ідзе толькі першы, усе наступныя спробы не паўплываюць на ваша месца ў агульным рэйтынгу. Поспехаў, сябры! 🍀
🖊 10 вопросов · 45 сек