Сёння артысты Купалаўскага тэатра Ганна Мешчаракова, Інэса Ісхакова і Ілля Крук у кампаніі галоўнага адміністратара тэатра Дземеш Таццяны Леанідаўны наведала Першае беларускае радыё, дзе ў прамым эфіры распавялі пра гучныя прэм'еры, будучыя навінкі і пра тое, як трапілі ў трупу галоўнага тэатра краіны 🤩
Forwarded from Министерство культуры Республики Беларусь
⚡️Сёння на сцэне Купалаўскага тэатра прайшла адкрытая сустрэча Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Маркевіча Анатоля Мечыслававіча з працоўным калектывам тэатра
📌Абмяркоўваліся пытанні заробкаў персаналу, раўнадолевага фінансавання, рэпертуарнай палітыкі тэатра і працы са СМІ .
❗️Таксама кожны з супрацоўнікаў меў магчымасць асабіста задаць свае пытанні Анатолю Мечыслававічу.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінулыя выхадныя выдаліся па-сапраўднаму насычанымі і яркімі для трупы Купалаўскага тэатра ☀️
16 чэрвеня знакамітая "Паўлінка" парадавала жыхароў Мар'інай горкі і сабрала самыя гучныя авацыі гэтага горада 😍
Гісторыя блізкая кожнаму беларусу, адгукнулася ў сэрцах кожнага гледача і пакінула мноства пазітыву і ўсмешак у сэрцах мясцовых жыхароў 💌
Наступны паказ «Паўлінкі» адбудзецца 28 чэрвеня ❤️🔥

Сёння наступіла летняе сонцастаянне, самы доўгі дзень года ☀️
Купалаўскі тэатр прапануе правесці яго разам: у яго рэпертуары шмат цікавага для дарагіх гасцей 😱
🎭 У сённяшнім монаспектаклі "DONNA SOLA (Жанчына адна)" заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вольга Няфёдава выйдзе на сцэну ў вобразе італьянкі Марыі, якая шчыра раскажа пра сваё складанае жыццё і апошняе каханне. Гэта адзіны спектакль з паметкай 18+ у рэпертуары, таму гледача чакаюць пікантныя падрабязнасці ад знойнай Марыі 😏
🎭 Падчас прадстаўлення "Музыка душы", якое адбудзецца ў вытанчаным інтэр’еры Каміннай залы, сэрцы слухачоў сагрэюць абраныя кампазіцыі ў выкананні аркестрантаў тэатра. Такія музычныя сустрэчы заўсёды праходзяць у вельмі цёплай атмасферы і ствараюць для гасцей рамантычны настрой. Што можа быць лепей за такое прыемнае завяршэнне вечара ☺️
Сардэчна запрашаем усіх 💌

22 чэрвеня 1941 года, пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
У гэты чорны дзень, такі далёкі ад нас, частка трупы Купалаўскага тэатра, якая прыехала на гастролі ў Адэсу, рыхтавалася паказаць камедыю Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім".
Вярнуцца ў Мінск было немагчыма: на сталіцу ўжо кідалі бомбы. Таму купалаўцы засталіся ў Адэсе і пачалі дапамагаць санітарам і пажарнікам, працягнулі выступаць перад адэсітамі. Толькі мастацтва дапамагала перажыць гэты дзень, і наступны, і яшчэ адзін...
Потым у ваенным жыцці купалаўцаў будуць эвакуацыя з Адэсы ў Томск, дзе трупа паказала шмат новых спектакляў, выступленні ў гэтым гасцінным горадзе нават на лініі фронту, праца санітарамі ў мясцовых шпіталях, дамова дырэктрысы тэатра з самім Сталіным, каб неабходнае абсталяванне перавезлі з Беларусі ў Томск, трыумфальнае вяртанне дадому ўжо з легендарнай "Паўлінкай"…Але ўсё гэта будзе потым. А зараз - толькі першы дзень вайны, самы страшны дзень.
На фотаздымках трупа Купалаўскага тэатра ў Томску падчас эвакуацыі.

Сёння ў каміннай зале Купалаўскага тэатра ў рамках адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча працоўнага калектыва тэатра разам з начальнікам галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемствай і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дрыгай Ірынай Уладзіміраўнай.
Абмяркоўвалася тэма Экалагічнай і біялагічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, а таксама пытанні нацыянальных інтарэсаў, пагроз, ацэнкі стану і напрамкаў забеспячэння.
У рамках сустрэчы прайшло інфармаванне працоўнага калектыву аб наяўнасці рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Штогод 25 чэрвеня святкуецца Дзень сяброўства і яднання славян 🤝
Гэтае свята дапамагае захоўваць традыцыйныя каштоўнасці, умацоўваць сувязь пакаленняў, памятаць пра прыгажосць і значнасць сваіх культурных адметнасцяў: мовы, элементаў адзення, святочных дзён, танцаў, гульняў, страў 😍
Купалаўскі тэатр імкнецца ўмацоўваць культурныя сувязі, таму запрасіў у госці трупу Казанскага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя В.І. Качалава 😎 Артысты з Казані прыедуць у Мінск упершыню і прывязуць шмат цікавых пастановак, некаторыя з якіх раней былі паказаны ў Францыі, Фінляндыі, Кітаі.
Запрашаем ўсіх прыхільнкаў мастацтва атрымаць тэатральнае задавальненне ў верасні гэтага года 🎉