Купалаўскі тэатр 🎭 | Купаловский театр 🎭
299 subscribers
1.3K photos
159 videos
297 links
Найстарэйшы тэатр Беларусі ❤️
加入频道
Да чаго прыводзіць прага помсты за мінулае? Ці можна кампенсаваць татальную адсутнасць кахання? Як уцячы ад уласных думак ці правасуддзя?

Часам адказы на гэтыя пытанні знайсці вельмі цяжка, і часцей за ўсё няма жадання шукаць. Таму мы прапануем паразважаць на гэтыя тэмы разам з намі.

РЭПЕРТУАР НА ГЭТЫ ТЫДЗЕНЬ:

📆 18 мая – "Чакана гучна і да болю блізка"

Таксама на гэтым тыдні трупа тэатра пакажа візітоўку, спектакль, які с 2019 года з’яўляецца нематэрыяльнай і культурнай каштоўнасцю нашай краіны – неўміручую "Паўлінку"!

Сустракайце:

🧳 16.05 – г. Жлобін

🧳 17.05 – г. Калінкавічы

🧳 19.05 – г. Шчучын

🧳 20.05 – г. Ваўкавыск

Запрашаем 💌
ГАСТРОЛІ МАГІЛЁЎСКАГА АБЛАСНОГА ТЭАТРА ЛЯЛЕК! 🎭

20 мая а 19.00 гадзіне Магілёўскі абласны тэатр лялек пакажа спектакль "Сіняя-сіняя" У. Караткевіча, у галоўнай ролі Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Сцешыц.

Каб адцягнуць дзяўчынку ад пакут смагі, галоўны герой распавядае ёй гісторыю-казку пра сваю Радзіму-Рай "Сінюю-сінюю", гісторыю страты і здабыцця.
Час і прастора распадаецца.

Усплываюць і змешваюцца карціны мінулага і міражы, утвараючы мазаіку сцэн. Знаходзячыся паміж галюцынацыяй і фізічнай рэальнасцю, герой спрабуе рэканструяваць і ўсвядоміць уласнае жыццё. Але спробы заўсёды разбіваюцца бязлітасным ворагам – пяском, паступова захапляльным іх у палон.

Спектакль адзначаны рознымі ўзнагародамі, сярод якіх:
- Найлепшы спектакль беларускай праграмы на міжнародным форуме " ТЭАРТ-2017»;
– Лепшы спектакль праграмы «Эксперымент» шостага Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча.

Квіткі можна набыць на kupalauski.by.

Чакаем вас! 💌
Сёння свой Дзень нараджэння святкуе артыстка нашага тэатра – Маргарыта Гарбачова! 🥳

Жадаем моцнага здароўя, яркіх роляў і гучных прэм'ер!
Віншуем 🎉
Forwarded from Новы дзень
"Паўлінка" адгукнулася ў сэрцах жлабінчан
Яшчэ зусім нядаўна я сябе абсалютна не адносіла да катэгорыі тэатралаў-аматараў. Але, мабыць, зараз іх рады ўжо сапраўды папоўню. Усё таму, што найстарэйшы спектакль "Паўлінка" з багатага рэпертуару Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, які ўчора быў прадстаўлены на сцэне ГЦК, вельмі мяне ўразіў!
https://ndsmi.by/kultura/22729-pa-linka-adguknulasya-sertsakh-zhlabinchan
Сёння свой Дзень нараджэння святкуе артыстка нашага тэатра – Таццяна Гулевіч! 🥳

Жадаем моцнага здароўя, яркіх роляў і гучных прэм'ер!
Віншуем 🎉
Засталіся ўжо паследнія вясновыя дні, таму мы прапануем правесці іх разам з намі 🌺

РЭПЕРТУАР НА ГЭТЫ ТЫДЗЕНЬ:

📆 "DONNA SOLA (Жанчына адна)" – 23.05

📆 "Час жыцця" – 25.05

📆 "Жаніцьба" – 27.05

📆 "Паўлінка" – 28.05

Таксама на гэтым тыдні сустракайце нас у наступных гарадах:

🧳 24.05 – г. Паставы

🧳 26.05 – г. Астравец

Квіткі можна набыць у касе тэатра і на сайце kupalauski.by

Чакаем Вас ў госці 💌
Сёння свой Дзень нараджэння святкуе артыстка тэатра і кіно, яскравая і харызматычная –Ала Сяргееўна Ельяшэвіч 😍

Ад усяго калектыву Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы мы віншуем Алу Сяргееўну са святам і жадаем толькі яскравых пачуццяў, моцнага здароўя 💪 Тая любоў, з якой вы кожны раз выходзіце на сцэну да гледачоў застаецца ў іх сэрцах назаўсёды😍

Новых роляў, творчых дасягненняў і звычайнага шчасця
У рамках XV Рэспубліканскай юбілейнай спартакіяды супрацоўнікаў культуры, якая праводзілася ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі". Каманда Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у наступных відах спорту: настольны тэніс, лёгкаатлетычны крос, перацягванне канату, дартсе і інш.
Вясна радуе нас апошнімі днямі, а ўжо заўтра лета ўступае ў свае законныя правы. З гэтай нагоды мы запрашаем вас у госці 🌺

РЭПЕРТУАР НА ГЭТЫ ТЫДЗЕНЬ:

📆 "Гісторыя шакаладнага дрэва" – 01.06

📆 "Час жыцця" – 02.06

🧳 Таксама жыхары горада Наваполацк на гэтым тыдні ўбачаць містычную легенду пра каханне 💌

03.06 – "Чорная панна Нясвіжа"
Запрашаем прафесійных артыстаў, таксама студэнтаў з профільнай адукацыяй прайсці конкурсны набор у трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, які адбудзецца 14 чэрвеня 2022 года а 12:00.
Узроставая катэгорыя ад 21 да 70 гадоў. Калі Вы таленавітыя і жадаеце працаваць на галоўнай драматычнай сцэне нашай краіны - прыходзьце! Прафесійная адукацыя і валадонне беларускай мовай - абавязкова! Мы будзем рады бачыць Вас у нашым дружным калектыве!

Прымаем заяўкі з Вашым рэзюмэ да 13 чэрвеня 2022 года на пошту: [email protected].
Тэлефон для даведак: 8029-619-77-26, Марына Віктараўна
Дарагія жыхары і госці горада Наваполацка!
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы віншуе вас з цудоўным святам – Днём горада.

Горад багаты сваёй гісторыяй, спадчынай, архітэктурай і прыгожай набярэжнай. Толькі жыхары ведаюць, як б'ецца сэрца Наваполацка. Як падае лісце ў скверах, як шуміць рака вясной і як хадзіць пешшу зімой «за Заходнюю Дзвіну».

Сёння Наваполацк стаў горадам-святам, у які немагчыма не закахацца. І ўсё гэта дзякуючы ветлівасці і цеплыні, з якой вы прымаеце гасцей.

Са святам Вас! Жадаем захоўваць традыцыі свайго горада. Будзьце заўсёды моцнымі і трывалымі, каб спраўляцца з задачамі любога маштабу. Міра ўсім вам і дабра!

Сёння для Вас, дарагія гледачы, Купалаўскі тэатр пакажа найпрыгажэйшы спектакль паводле п'есы А.Дударава "Чорная панна Нясвіжа".

Прыемнага вам прагляду!
6-7 чэрвеня 2022 года ў Маскве пройдуць Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі 🇧🇾🇷🇺

Урачыстае адкрыццё адбудзецца сёння 6 чэрвеня ў Маскоўскім тэатры Et Cetera, кіраўніком якога з'яўляецца кіраўнік Саюза тэатральных дзеячаў Расіі Аляксандр Калягін.

Пасля цырымоніі жыхарам і гасцям сталіцы будзе прадстаўлены спектакль-візітоўка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім.Янкі Купалы – "Паўлінка" паводле п'есы Янкі Купалы.

На наступны дзень на гэтай жа сцэне трупа тэатра пакажа спектакль "Жаніцьба" М.Гогаля ў рэжысёрскай пастаноўцы Данііла Філіповіча.