Katolik.life. Неафіцыйнае
636 subscribers
1.43K photos
239 videos
1.26K links
Навіны католікаў Беларусі і свету, грамадска важныя тэмы ў святле хрысціянства.

Праект не мае фінансавання і штата, існуе на энтузіязме яго стваральнікаў, якія абнаўляюць яго ў вольны час і з уласных сродкаў аплочваюць усе выдаткі на ўтрыманне сайта.
加入频道
За Беларусь, «братнюю Літву, Польшчу і Украіну» маліліся ў Вільні беларускія католікі

У катэдральным саборы літоўскай сталіцы адбылася Імша на беларускай мове з нагоды адпусту святога Казіміра.

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Святая Імша для беларусаў і вернікаў беларускага паходжання адбылася ўвечары 7 сакавіка ў катэдральным касцёле Вільні. З нагоды адпусту святога Казіміра супольнасць беларускіх католікаў у Вільні малілася пры рэліквіях гэтага святога.

Падчас урачыстай Імшы на беларускай мове ў віленскай катэдры маліліся «за Беларусь і нашу братнюю Літву, Польшчу ды Украіну – гэтымі народамі апякуецца святы Каралевіч», адзначылі ў супольнасці.

Сапраўды, святы Казімір з'яўляецца заступнікам Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, у складзе якога былі сучасныя землі Літвы, Беларусі і Украіны – пазней гэтыя дзяржавы аб'ядналіся ў федэрацыю Рэч Паспалітая.

На ілюстрацыі паказана, якую тэрыторыю на сучаснай мапе займала Рэч Паспалітая ў сваім максімальным памеры.
Между язычеством и христианством. Почему мир пугает упавший крест, умирающий Папа и что с этим делать

Некоторые события становятся поводом для возникновения очередных разговоров о якобы наступающем Апокалипсисе, катастрофах. Как и сейчас, когда с купола храма Киево-Печерской лавры в столице Украины 8 марта «упал» крест.

Вообще-то, не упал, а накренился, и его аккуратно сняли спасатели. Но многие медиа для пущего эффекта написали, что именно «рухнул». И, конечно, увидели в этом «плохой знак».

А раньше из-за ухудшения состояния Папы Римского появились теории о приближающемся Апокалипсисе — якобы в средневековом предсказании были описаны события именно сегодняшних дней. И вновь пошло нагнетание страха.

Страх вместо любви — это отличает древние верования, которые глубоко укоренились в обществе. Разберем, как христиане реагируют на «плохие знаки».

Читайте на сайте с VPN, если не пользуетесь – пробуйте здесь >

На фото: языческий обряд сожжения чучела на Масленицу-2025 напротив храма в Речице.
«Дабрадзей» Касцёла Аляксандр Турчын стаў прэм'ер-міністрам Беларусі

Ён курыраваў аднаўленне касцёла і наведваў фэст у Будславе, сустракаўся з духавенствам, атрымаў падзяку ад архідыяцэзіі. Верагодна, мае каталіцкія карані.

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Прэм'ер-міністрам Беларусі 10 сакавіка прызначаны Аляксандр Турчын, былы старшыня Мінскага аблвыканкама. Католікам ён вядомы як адзін з чыноўнікаў вышэйшага рангу, які кантактуе з прадстаўнікамі Касцёла, наведвае каталіцкія мерапрыемствы.

У пачатку 2025 года Турчын быў сярод тых, каго ў архідыяцэзіі назвалі «дабрадзеямі» і ўзнагародзілі «за асабісты вялікі ўклад у аднаўленне і будаўніцтва каталіцкіх храмаў» архідыяцэзіі.

Турчын курыраваў аднаўленне пасля пажару Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе, таксама наведваў Будслаўскі фэст у 2023 годзе.

Перад гэтым сустракаўся з прадстаўнікамі каталіцкага духавенства Беларусі і Апостальскім нунцыем.

Чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
Православным священникам разрешили работать. Что изменится?

Узнали, пойдут ли православные священники массово на «обычную» работу и актуален ли этот вопрос для католических священников.

В епархиях Беларусской православной церкви рассматривают недавно утвержденный в РПЦ новый документ «О светской трудовой деятельности священнослужителей». В частности, на заседании Епархиального совета в Гомеле этому документу «было уделено особое внимание», сообщила епархия, но не рассказала об итогах обсуждения.

В то же время некоторые другие епархии РПЦ публикуют распоряжения епархиальных иереев о том, что те благословляют своих священников, «желающих совмещать церковные обязанности с дополнительной светской трудовой деятельностью».

Известны случаи, когда и до принятия документа священники подрабатывали в такси, доставке, на стройке.

Оказалось, и сейчас не всё так просто. Читайте на сайте с VPN, если не пользуетесь – пробуйте здесь >
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Мы знаходзімся ў матрыцы абставінаў». У адным з самых вядомых санктуарыяў Беларусі адрэагавалі на змену кусташа

«Такі зыход прадбачылі, бо былі пэўныя праблемы».

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй пасля ўступлення на пасаду здзейсніў ужо шэраг прызначэнняў і памяняў месцы служэння некалькіх святароў. А найбольш «гучнай» стала замена пробашча ў Тракелях, кусташа дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Каралевы нашых сем’яў.

Ксёндз Юрый Бяганскі пакінуў парафію ў Тракелях і стаў пробашчам у вёсцы Войстам. Адпаведна, былы пробашч гэтай парафіі накіраваны служыць у Тракелі.

Гэтая замена, прычыну якой у Курыі не тлумачылі, выклікала некаторае здзіўленне ў вернікаў. Чаму пасля амаль 7 гадоў служэння ў адным з асноўных санктуарыяў Беларусі, у які ксёндз Бяганскі зрабіў вялікі ўнёсак, атрымліваў падзякі ад дзяржаўных уладах, цяпер ён накіраваны ў невялікую парафію?

Чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
Арцыбіскуп Кандрусевіч праходзіць хіміятэрапію: «Настрой аптымістычны»

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч знаходзіцца ў шпіталі і праходзіць хіміятэрапію, паведаміў падчас святой Імшы ў архікатэдральным касцёле ў Мінску 13 сакавіка арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Пра значнае пагаршэнне стану здароўя заслужанага іерарха, які мае анкалагічнае захворванне – меланому, раней паведамляла Курыя архідыяцэзіі.

Мітрапаліт дадаў, што арцыбіскуп эмэрыт па дарозе ў шпіталь тэлефанаваў і прасіў падзякаваць усім за малітву ў яго інтэнцыях.

У той жа час вернікі, знаёмыя з сітуацыяй, патлумачылі, што арцыбіскуп Кандрусевіч да гэтага часу не быў шпіталізаваны і наведваў паліклініку, раніцай 13 сакавіка адпраўляў святую Імшу, настрой у яго аптымістычны.

Нагадаем, у лютым 2023 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перанёс аперацыю па выдаленні пухліны. У траўні 2024 года яму рабілі аперацыю на сэрцы пасля перанесенага інфаркту.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Нечакана абвешчана аб пачатку рамонту Чырвонага касцёла – і вось што здзіўляе

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Аб тым, што «распачынаюцца працы па рэканструкцыі» закрытага 2,5 гады таму Чырвонага касцёла ў Мінску, паведаміў 16 сакавіка падчас святой Імшы пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ксендз Франц Рудзь. Цікава, што пасля гэтых слоў ён зрабіў паўзу – у гэты час на Імшы на 15.00 раздаліся воплескі, а на вячэрняй Імшы на паўзу ніяк не адрэагавалі.

Навіна выглядае нечаканай, бо літаральна месяц таму афіцыйна было заяўлена, што яшчэ адбываецца «дапрацоўка дакументацыі». А цяпер працы распачынаюцца настолькі раптоўна, што ўжо ў панядзелак парафія павінна вывезці з храма рэчы.

Акрамя таго, тэндар па пошуку падрадчыка не праводзіўся, працы, запланаваныя ў касцёле, тры крыніцы называюць цалкам рознымі фармулёўкамі.

Што яшчэ здзіўляе і аб чым хвалююцца парафіяне – чытайце на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
«Чалавек з добрай душой». У Тракелях паказалі, як сустракалі новага кусташа

А
ў Войстаме віталі былога кусташа санктуарыя як свайго новага пробашча.

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Прывітанне новага пробашча і кусташа дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Каралевы нашых сем'яў у Тракелях адбылося 16 сакавіка. У парафіяльным Instagram паказалі, як сустракалі ксяндза Вадзіма Сурвілу, які замяніў на гэтым месцы ксяндза Юрыя Бяганскага. Раней мы распавядалі пра гэту гучную замену і пра тое, з чым яна можа быць звязана.

Увядзенне на пасаду новага душпастыра здзейсніў дэкан Радунскага дэканату ксендз Генрык Яблонскі. На парозе святыні ксяндза Вадзіма прывіталі вернікі хлебам і соллю, а затым запрасілі ў касцёл, дзе адбылася святая Імша.

Чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
З Чырвонага касцёла ужо некалькі дзён вывозяць рэчы: што пра гэта вядома

Патрабуецца вызваліць памяшканні цалкам ад усяго, забраць трэба нават абразы і арганы.

[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]

Увесь тыдзень, ад панядзелка 17 сакавіка, працягваецца вываз з закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску маёмасці парафіі святога Сымона і святой Алены. Нагадаем, вызваленне будынку ад усіх рэчаў было умовай уладаў для пачатку рамонту святыні.

Ад парафіі запатрабавалі вывезці цалкам усе рэчы, нават самыя грувасткія – гэта і лавы, і арганы, і некалькі фартэпіяна, і вялікія абразы, і бібліятэка, і копія Турынскай плашчаніцы.

Як стала вядома вернікам, транспарціроўкай займаецца сама парафія, маёмасць размяркоўваюць па іншых касцёлах, у тым ліку ў Мінскім раёне, бібліятэка адвезена ў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр.

Таксама вернікі даведаліся, што некаторыя памяшканні насамрэч сталі патрабаваць рамонту – чытайце далей на сайце з VPN, калі не карыстаецеся – спрабуйце тут >
Топ-5 фота з Крыжовага шляху ў касцёлах Беларусі

Кожную пятніцу падчас Вялікага посту католікі праводзяць набажэнства Крыжовага шляху. Традыцыя перажывання Мукі Пана з'явілася ў XII-XIII стст. Набажэнства складаецца з 14 стаянняў, якія ўяўляюць сабой успамін эпізодаў Мукі Сына Божага. Унутры каталіцкіх храмаў змяшчаюцца па перыметры чатырнаццаць абразоў або скульптурных кампазіцый. Удзельнікі набажэнства ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы пра пакуты Збавіцеля.

Падчас Крыжовага шляху чытаюцца разважанні. Таму ў вялікіх парафіях прынята праводзіць асобныя набажэнствы для моладзі і дзяцей – каб праз скіраваныя менавіта да іх разважанні дапамагаць спасцігнуць сэнс Мукі Пана і суаднесці Крыжовы шлях Езуса з уласнай рэчаіснасцю.

Фота з Instagram падчас сёлетняга набажэнства ў парафіях благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне, святога Антонія Падуанскага ў Віцебску, кляштара сясцёр кармэлітак ад Дзіцяткі Езуса ў Брэсце, святога Юрыя ў Варнянах, Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах.