☀️ Гонар упрыгожвае: распавядзіце, чаму вы ганарыцеся быць беларускамі ды беларусамі
Перад Новым годам прынята падводзіць вынікі: што было добрага, яскравага, захапляльнага. Мы прапануем крыху іншае: узгадаць нагоды ганарыцца тым, што мы беларусы.
Мы захапіліся ініцыятывай людзей, якія распавядаюць пра нагоды для гонару. Яны расказваюць, чым беларускім ганарацца і як гэта выражаюць візуальна. Для нас, *Сумленных людзей, у гэтай ініцыятыве ёсць глыбіня. У жыццях беларусак ды беларусаў шмат праблем. Як агульных і ўсім вядомых, так і асабістых. І мы завальваем сябе імі і забываем, губляем сябе.
Але мы можам дапамагчы адно аднаму, ізноў уключыўшы сваю суперсілу — салідарнасць. Давайце нагадваць сабе і іншым нагоды для гонару. Шчыра распавядаць, як мы ганарымся беларускамі ды беларусамі. У нас пакуль няма звычкі шмат хваліць іншых — а саміх сябе адразу не — але яе можна трэніраваць. Святы — суперская нагода для такой трэніроўкі.
Хваліць людзей, ганарыцца імі — гэта ў тым ліку пра тое, каб самім ствараць пазітыўны і святочны настрой, якія б праблемы ні былі вакол.
Мы лічым, што ў беларусаў ды беларусак вельмі шмат разнастайных нагод для гонару! Перш за ўсё гэта людзі: і нашыя з вамі сучаснікі, і гістарычныя асобы. Гэта беларуская мова. Гэта наша шматвяковая гісторыя. Гэта музыка, творы і жывапіс, знакамітыя на ўвесь свет.
Нагадаем усім, якія мы крутыя. І пакажам, праз якія рэчы праяўляем нашу беларускую крутасць.
👉 Як мы прапануем гэта зрабіць?
✔️ Публікуйце ў сасцетках гісторыі гонару;
✔️ Дадавайце па жаданні адзін з хэштэгаў — #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам — каб беларускі і беларусы пабачылі, як шмат у нас нагод для гонару;
✔️ Калі вы носіце нешта, што адлюстроўвае ваш гонар, — дадавайце фота;
✔️ І абавязкова адзначайце людзей, якія даюць вам нагоды для гонару. Ім будзе прыемна!
Прыкладамі такіх гісторый могуць быць публікацыі, якімі мы натхняліся.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае

☀️ Гонар упрыгожвае! У нашай кампаніі мы заклікаем узгадваць нагоды ганарыцца тым, што мы беларусы. Таму давайце даследуем разам, у чым заключаецца крутасць беларускай нацыі.
Беларускай мовай, вядома, можна ганарыцца проста па факце яе існавання, бо гэта мова нашых продкаў, наша культура і нацыянальны скарб, які яднае беларусаў. Але калі задумацца: што такога ёсць у нашай мове, што захапляе і прымушае яшчэ больш у яе закахацца? І адказ не будзе доўга чакаць, бо здзіўляльнае тут на кожным кроку!
Беларуская мова існуе адразу ў некалькіх алфавітах! Шмат хто знаёмы з беларускай лацінкай, яе нават можна было сустрэць на вуліцах беларускіх гарадоў (да нядаўняга часу). Наша лацінка – гэта цалкам жывое пісьмо, на ёй нават сёння выдаюцца кнігі! Лацінка набліжае нас да еўрапейскай культуры і нават можа быць зразумелай некаторым нашым суседзям.
Але адбылося так, што некаторым людзям у Беларусі не ставала кірылічнага і лацінскага алфавітаў нашай мовы і яны сталі запісваць беларускую мову… арабскай графікай! Так з’явілася беларуская арабіца, алфавіт якой, дарэчы, добра захаваўся, так што паспяшайма паспрабаваць запісаць сваё імя беларускай арабіцай.
А вы ведалі, што беларуская мова разам з дыялектамі налічвае каля двух мільёнаў словаў? Дыялектных гаворак гэтак шмат, што нават самы апантаны даследнік не назаве ўсе варыянты слова «багоўка». Кожны дзень можна знаходзіць дзясяткі новых для сябе словаў, трэба толькі адкрыць слоўнік.😉
Яшчэ адна адметная рыса беларускай мовы – гэта форма загаднага ладу, як у словах «будзьма», «ежма», «святкуйма», «сядайма». Так можна каротка звярнуцца да сваіх гасцей на застоллі, запрасіць іх да дзеяння. А вядомае слова «будзьма» – гэта не толькі зварот, але і самы кароткі беларускі тост.
Асаблівасцяў беларускай мовы нашмат болей, чым мы здолелі пералічыць. І ў гэтым яе цуд, разнастайнасць, багацце і, канешне, нашая нагода для нацыянальнага гонару!
👉 Падзяліцеся і вы рэчамі і нагодамі для беларускага гонару.
Публікуйце ў сацсетках гісторыі гонару і дадавайце адзін з хаштэгаў #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам
Падрабязней у нашай публікацыі.

🎄 Як зрабіць зімовыя святкаванні Калядаў ды Новага года больш беларускімі
Пра нацыянальны гонар можна не толькі разважаць, але і ўпрыгожваць ім прастору вакол сябе! Аздабляючы дом ці сваё аблічча прадметамі нацыянальнага гонару, вы робіце як мінімум дзве важныя справы: выказваеце сябе праз нашу культуру і беларускія сімвалы, паказваеце ўсім тое, што для вас важна, — а таксама робіце бачным і нацыянальны гонар, падтрымліваеце Беларусь!
Гэтыя рэчы могуць быць рознымі: ад модных шкарпэтак да каштоўнай ручной вышыўкі на ўлюбёных рэчах вашага гардэробу і… упрыгожанняў на Каляды!
🌟 *Сумленныя людзі падтрыхтавалі падборку гайдаў, якія дапамогуць адсвяткаваць Новы год і Каляды ў беларускім стылі. З імі вы здолееце ўпрыгожыць сваё жытло традыцыйнымі элементамі: калядным вянком, выцінанкай, каляднай зоркай і саламянымі павукамі.
Нацыянальныя беларускія традыцыі – гэта сапраўдны гонар. Але яны не адзінае, чым можна ганарыцца нам, беларускам і беларусам. Давайце больш распавядаць пра гэта!
👉 Публікуйце ў сасцетках гісторыі гонару
👉 Дадавайце па жаданні адзін з хэштэгаў — #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам
Падрабязнасці пра святочны флэшмоб «Гонар упрыгожвае» можна знайсці ў нашай публікацыі ад 18 снежня.
• Калядная зорка: https://youtu.be/Pj-WKmjz0jE
• Саламяны павук: https://youtu.be/37r-6XTOxQI
• Выцінанка: https://youtu.be/Uj6gH28cG1I
• Калядны вянок: https://alovakmag.by/novy-hod/kalyadny-vyanok-na-stol-svaimi-rukami.html

☀️ Хто з знакамітых людзей натхняе вас і выклікае пачуццё гонару за Беларусь?
Мы перакананыя, што людзі — гэта найвялікшая каштоўнасць краіны, яны робяць яе лепш, абараняюць або праслаўляюць, займаюцца мастацтвам або палітыкай, але ўсе — любяць Беларусь і ганарацца ёю. А мы, у сваю чаргу, ганарымся гэтымі людзьмі.
У 2020 годзе свет здзіўляўся, што беларускія жанчыны сталі істотнай часткай пратэстаў, узначальвалі ініцыятывы, выходзілі на плошчы, бралі кіраўніцтва ў свае рукі. Але нам няма чаму здзіўляцца. Моцныя жанчыны — нашая адметнасць. Усю гісторыю яны натхняюць іншых жанчын і дзяўчынак быць смелымі, быць палітыкамі, вучонымі, пісьменніцамі…
Сёння мы пагаворым пра выбітных жанчын Беларусі, якія сталі вядомымі на ўвесь свет. Яны нясуць гонар за нашу краіну і яшчэ раз нагадваюць нам, што ў нас ёсць нагоды для нацыянальнага гонару.
Гартайце карткі, каб яшчэ раз натхніцца нашымі здзіўляльнымі жанчынамі ⬆️
Распавядзіце і вы, чаму вы ганарыцеся быць беларусамі ды беларускамі. Узгадайце нагоды нацыянальнага гонару і не забывайцеся дзяліцца імі з іншымі.
👉 Публікуйце ў сацсетках гісторыі гонару і дадавайце па жаданні адзін з хэштэгаў: #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам

☀️ Што ўпрыгожвае сапраўднага грамадзяніна? Дэмакратыя ў яго краіне!
У межах кампаніі #гонарупрыгожвае разбіраемся, ці ёсць у нас дэмакратычныя традыцыі, якія варта развіваць і якімі беларускі і беларусы могуць ганарыцца.
Цяпер Беларусь усё больш апускаецца ў міжнародных рэйтынгах дэмакратыі і робіцца менш дэмакратычнай краінай. Паводле індэкса Economist Intelligence Unit, у 2022 годзе мы апусціліся на 153-е месца са 167 (у 2012 годзе мы былі на 141-м месцы, а ў 2007 – на 128-м). Але так было не заўжды. Хутчэй, гэта часовая з’ява, пакуль уладу ў краіне ўтрымлівае аўтакратычны рэжым.
Давайце паглядзім на сябе з гістарычнай перспектывы: аўтарытарызм зусім не ўласцівы людзям, якія тут жылі і, адпаведна, нам — іх нашчадкам. Мы былі на перадавой еўрапейскай дэмакратыі са сваімі Статутам і Канстытуцыяй. І нам нескладана будзе вярнуцца да дэмакратычных спосабаў арганізацыі краіны, як толькі мы зможам гэта зрабіць. Бо ў нас ёсць моцны гістарычны падмурак і, спадзяемся, трывалая генетычная памяць.
📜 А каб гэтую памяць патрэніраваць, мы сабралі прыклады адметных дэмакратычных традыцый. Гартайце карткі, прымярайце традыцыі на сябе, а таксама прыгадвайце вехі гісторыі беларускай дэмакратыі, якімі ганарыцеся вы самі.
👉 Дзяліцеся сваімі нагодамі для гонару ў сацсетках пад хэштэгамі #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам. Нагадвайце сабе і сваім блізкім, што ўсё ў нас было і абавязкова яшчэ будзе.

☀️ Якімі беларусамі вы ганарыцеся настолькі, што носіце іх на сабе?
Гонар упрыгожвае нас не толькі сімвалічна. Часам мы наўпрост упрыгожваем сябе тымі людзьмі, кім ганарымся: надзяваем вопратку ці аксэсуары з партрэтамі вядомых беларусак і беларусаў.
Мы паглядзелі, хто трапляе на нашыя прынты і чые твары беларусы з гонарам паказваюць свету. Сабралі ў картках папулярныя і цікавыя прыклады 👩🦰👨🦱
Зразумела, гэта толькі невялікая падборка і такіх людзей вельмі шмат. А кім вы ганарыцеся настолькі, што носіце на сабе? Хто вас натхняе на змены, штурхае да добрых учынкаў ці падтрымлівае ў цяжкія моманты?
👉 Дзяліцеся, гонарам за каго ўпрыгожваецеся менавіта вы. Фоткайцеся ў сваіх любімых майках ці байках і расказвайце, чаму менавіта гэтага чалавека вы носіце на сабе і чаму ім ганарыцеся. Публікуйце ў сацсетках вашыя гісторыі гонару і дадавайце па жаданні адзін з хэштэгаў: #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам

☀️ Як не ўзгадаць мастацтва, калі разважаеш пра беларускі гонар!
Жывапіс, літаратура, музыка… Усё гэта ўпрыгожвае і адлюстроўвае наша жыццё. А нацыянальнае мастацтва можа прадстаўляць цэлую нацыю, распавесці, што для нас важна, што мы любім. Бо менавіта мастацтва ўключае Беларусь у сусветную культуру і распавядае ўсяму свету пра нашыя адметнасці, паказвае нашу прыгажосць і дае адчуць нашу глыбіню.
Нам сапраўды ёсць кім ганарыцца: Маркам Шагалам, што распісаў у Парыжы купал нацыянальнай Оперы; Напалеонам Ордам, які ездзіў па вялікіх гарадах і невялічкіх мястэчках Беларусі і захаваў у сваіх працах краявіды нашых старых замкаў і палацаў; гуртом NizKiz, удзельнікі якога нягледзячы на ўсё заставаліся ў Беларусі і працягвалі радаваць нас сваімі песнямі. Нашыя творцы, мастакі, музыкі, акторы, пісьменнікі – нашая нагода для гонару і бясконцае натхненне, якім хочацца дзяліцца з усім светам.
Гартайце карткі, каб даведацца больш ⬆️
👉 А таксама не забывайце распавядаць пра свае нагоды для беларускага гонару, любімыя рэчы і сімвалы нашай культуры:
• Публікуйце ў сасцетках гісторыі гонару;
• Дадавайце па жаданні адзін з хэштэгаў — #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам — каб беларускі і беларусы пабачылі, як шмат у нас нагод для гонару;
• Калі вы носіце нешта, што адлюстроўвае ваш гонар, — дадавайце фота;
• І абавязкова адзначайце людзей, якія даюць вам нагоды для гонару, – ім будзе прыемна!
Прыкладамі такіх гісторый могуць быць публікацыі https://www.instagram.com/predmetygordosti, якімі мы натхняліся.

☀️ Ці могуць беларусы ганарыцца сваім розумам?
Паэт Францішак Багушэвіч памыляўся, кажучы: «Дурны мужык, як варона!» Па-першае, вароны лічацца аднымі з самых разумных птушак. Па-другое, беларусы — вельмі інтэлектуальная нацыя.
Паводле грунтоўнага даследвання каэфіцыента інтэлекту, праведзенага ў 2019 годзе ў Ольстэрскім інстытуце (Вялікабрытанія), беларусы займаюць сёмае месца ў свеце і першае ў Еўропе па ўзроўні IQ.
Сярод беларусаў шмат вучоных, вынаходнікаў, інтэлектуалаў. Нашыя дзеці перамагаюць на міжнародных алімпіядах, а нашых таленавітых студэнтаў запрашаюць у лепшыя ўніверсітэты. І мы можам смела ганарыцца сваімі разумнікамі. Мы здольныя разабрацца ў складаных пытаннях і, вядома, здолеем абраць для сваёй краіны найлепшы варыянт развіцця.
Сабралі ў картках нагоды для гонару за нацыянальныя інтэлектуальныя здольнасці ⬆️
👉 А якімі беларускімі вынаходніцтвамі ганарыцеся вы? Раскажыце ў сацсетках вашыя гісторыі гонару пад хэштэгамі: #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам

☀️ Беларусы — прыгожая нацыя. Нас упрыгожвае гонар за сваю краіну і людзей, якія яе ствараюць.
Перад Калядамі мы натхніліся ініцыятывай беларусаў, што шукаюць прадметы і рэчы, якія выклікаюць гонар за Беларусь.
Тое, чым мы ганарымся, складае аснову нашай ідэнтычнасці. А без нацыянальнай ідэнтычнасці цяжка быць еднымі і салідарнымі: нас як супольнасць аб’ядноўваюць агульны пражыты досвед, агульныя героі — нашыя папярэднікі, агульныя традыцыі і звычкі. Разумеючы, кім мы ёсць, мы разам можам адстойваць супольныя каштоўнасці і змагацца за супольную будучыню.
Для таго, каб загарэцца гонарам за краіну, не трэба доўга корпацца ў тамах гісторыі ці на паліцах архіваў (але і гэта таксама важна), дастаткова азірнуцца па баках — і вы пабачыце вакол дзясяткі, а то і сотні нагодаў для гонару. І калі вы дзеліцеся сваім гонарам з іншымі, расказваеце пра тое, дзякуючы чаму вы адчуваеце сябе беларусамі, гэта дапамагае нам усім стаць яшчэ больш моцнай супольнасцю і цвёрда трымацца за нашыя ідэалы.
Разам з ініцыятывамі «Годна» і «Будзьма» за гэты час мы сабралі самыя розныя нагоды, якімі ганарацца беларусы, – людзей, падзеі, учынкі, традыцыі, здольнасці. Запрашаем у падарожжа па хэштэгах кампаніі: #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам.
❤️ Шукайце натхнення разам з намі і дзяліцеся сваімі нагодамі для гонару!
@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае
*Крыніца першага фота: @by_prosvet