Честные люди
3.34K subscribers
4.48K photos
363 videos
18 files
2.15K links
Канал независимой инициативы по развитию гражданского общества в Беларуси

Наш сайт https://honestby.org
Почта [email protected]

Наш чат @honestpeople_chat
Связь с модераторами @ChatHonest_bot

#мычестныелюди #строимгражданскоеобщество
加入频道
☀️ Гонар упрыгожвае: распавядзіце, чаму вы ганарыцеся быць беларускамі ды беларусамі

Перад Новым годам прынята падводзіць вынікі: што было добрага, яскравага, захапляльнага. Мы прапануем крыху іншае: узгадаць нагоды ганарыцца тым, што мы беларусы.

Мы захапіліся ініцыятывай людзей, якія распавядаюць пра нагоды для гонару. Яны расказваюць, чым беларускім ганарацца і як гэта выражаюць візуальна. Для нас, *Сумленных людзей, у гэтай ініцыятыве ёсць глыбіня. У жыццях беларусак ды беларусаў шмат праблем. Як агульных і ўсім вядомых, так і асабістых. І мы завальваем сябе імі і забываем, губляем сябе.

Але мы можам дапамагчы адно аднаму, ізноў уключыўшы сваю суперсілу — салідарнасць. Давайце нагадваць сабе і іншым нагоды для гонару. Шчыра распавядаць, як мы ганарымся беларускамі ды беларусамі. У нас пакуль няма звычкі шмат хваліць іншых — а саміх сябе адразу не — але яе можна трэніраваць. Святы — суперская нагода для такой трэніроўкі.

Хваліць людзей, ганарыцца імі — гэта ў тым ліку пра тое, каб самім ствараць пазітыўны і святочны настрой, якія б праблемы ні былі вакол.

Мы лічым, што ў беларусаў ды беларусак вельмі шмат разнастайных нагод для гонару! Перш за ўсё гэта людзі: і нашыя з вамі сучаснікі, і гістарычныя асобы. Гэта беларуская мова. Гэта наша шматвяковая гісторыя. Гэта музыка, творы і жывапіс, знакамітыя на ўвесь свет.

Нагадаем усім, якія мы крутыя. І пакажам, праз якія рэчы праяўляем нашу беларускую крутасць.

👉 Як мы прапануем гэта зрабіць?
✔️ Публікуйце ў сасцетках гісторыі гонару;
✔️ Дадавайце па жаданні адзін з хэштэгаў — #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам — каб беларускі і беларусы пабачылі, як шмат у нас нагод для гонару;
✔️ Калі вы носіце нешта, што адлюстроўвае ваш гонар, — дадавайце фота;
✔️ І абавязкова адзначайце людзей, якія даюць вам нагоды для гонару. Ім будзе прыемна!

Прыкладамі такіх гісторый могуць быць публікацыі, якімі мы натхняліся.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае
​​☀️ Гонар упрыгожвае! У нашай кампаніі мы заклікаем узгадваць нагоды ганарыцца тым, што мы беларусы. Таму давайце даследуем разам, у чым заключаецца крутасць беларускай нацыі.

Беларускай мовай, вядома, можна ганарыцца проста па факце яе існавання, бо гэта мова нашых продкаў, наша культура і нацыянальны скарб, які яднае беларусаў. Але калі задумацца: што такога ёсць у нашай мове, што захапляе і прымушае яшчэ больш у яе закахацца? І адказ не будзе доўга чакаць, бо здзіўляльнае тут на кожным кроку!

Беларуская мова існуе адразу ў некалькіх алфавітах! Шмат хто знаёмы з беларускай лацінкай, яе нават можна было сустрэць на вуліцах беларускіх гарадоў (да нядаўняга часу). Наша лацінка – гэта цалкам жывое пісьмо, на ёй нават сёння выдаюцца кнігі! Лацінка набліжае нас да еўрапейскай культуры і нават можа быць зразумелай некаторым нашым суседзям.

Але адбылося так, што некаторым людзям у Беларусі не ставала кірылічнага і лацінскага алфавітаў нашай мовы і яны сталі запісваць беларускую мову… арабскай графікай! Так з’явілася беларуская арабіца, алфавіт якой, дарэчы, добра захаваўся, так што паспяшайма паспрабаваць запісаць сваё імя беларускай арабіцай.

А вы ведалі, што беларуская мова разам з дыялектамі налічвае каля двух мільёнаў словаў? Дыялектных гаворак гэтак шмат, што нават самы апантаны даследнік не назаве ўсе варыянты слова «багоўка». Кожны дзень можна знаходзіць дзясяткі новых для сябе словаў, трэба толькі адкрыць слоўнік.😉

Яшчэ адна адметная рыса беларускай мовы – гэта форма загаднага ладу, як у словах «будзьма», «ежма», «святкуйма», «сядайма». Так можна каротка звярнуцца да сваіх гасцей на застоллі, запрасіць іх да дзеяння. А вядомае слова «будзьма» – гэта не толькі зварот, але і самы кароткі беларускі тост.

Асаблівасцяў беларускай мовы нашмат болей, чым мы здолелі пералічыць. І ў гэтым яе цуд, разнастайнасць, багацце і, канешне, нашая нагода для нацыянальнага гонару!

👉 Падзяліцеся і вы рэчамі і нагодамі для беларускага гонару.
Публікуйце ў сацсетках гісторыі гонару і дадавайце адзін з хаштэгаў #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам

Падрабязней у нашай публікацыі.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае
🎄 Як зрабіць зімовыя святкаванні Калядаў ды Новага года больш беларускімі

Пра нацыянальны гонар можна не толькі разважаць, але і ўпрыгожваць ім прастору вакол сябе! Аздабляючы дом ці сваё аблічча прадметамі нацыянальнага гонару, вы робіце як мінімум дзве важныя справы: выказваеце сябе праз нашу культуру і беларускія сімвалы, паказваеце ўсім тое, што для вас важна, — а таксама робіце бачным і нацыянальны гонар, падтрымліваеце Беларусь!

Гэтыя рэчы могуць быць рознымі: ад модных шкарпэтак да каштоўнай ручной вышыўкі на ўлюбёных рэчах вашага гардэробу і… упрыгожанняў на Каляды!

🌟 *Сумленныя людзі падтрыхтавалі падборку гайдаў, якія дапамогуць адсвяткаваць Новы год і Каляды ў беларускім стылі. З імі вы здолееце ўпрыгожыць сваё жытло традыцыйнымі элементамі: калядным вянком, выцінанкай, каляднай зоркай і саламянымі павукамі.

Нацыянальныя беларускія традыцыі – гэта сапраўдны гонар. Але яны не адзінае, чым можна ганарыцца нам, беларускам і беларусам. Давайце больш распавядаць пра гэта!

👉 Публікуйце ў сасцетках гісторыі гонару
👉 Дадавайце па жаданні адзін з хэштэгаў — #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам

Падрабязнасці пра святочны флэшмоб «Гонар упрыгожвае» можна знайсці ў нашай публікацыі ад 18 снежня.

•  Калядная зорка: https://youtu.be/Pj-WKmjz0jE
•  Саламяны павук: https://youtu.be/37r-6XTOxQI
•  Выцінанка: https://youtu.be/Uj6gH28cG1I
•  Калядны вянок: https://alovakmag.by/novy-hod/kalyadny-vyanok-na-stol-svaimi-rukami.html

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае
☀️ «Мая хата з краю» – гэта пра беларусаў?

Усё залежыць ад таго, як вы працягнеце гэты фразеалагізм. Можна сказаць: «Нічога не знаю», – і так вы апішаце абыякавага, зацюканага чалавека, але хіба мы такія? У гэтага выраза ёсць іншая канцоўка: «Мая хата з краю, таму першым ворага сустракаю». Бо ўсе напады на вёску ці мястэчка пачынаюцца з крайніх дамоў – яны прымаюць першы ўдар.

Існуе міф, што беларусы ўвесь час былі раз’яднанымі, эгаістычнымі, зацікаўленымі толькі сваімі ўласнымі справамі. Адкуль жа тады ўзяўся ўздым салідарнасці і ўзаемадапамогі ў 2020 годзе падчас пратэстаў? Чаму беларусы шылі маскі і развозілі ежу дактарам у пандэмію? Чаму літрамі везлі чыстую ваду ў раёны Мінска, дзе яна была забруджаная?

Нашая салідарнасць была з намі заўжды, на працягу ўсёй гісторыі. Мы здаўна ўмеем падтрымліваць адно аднаго. Умеем самаарганізоўвацца, дамаўляцца і ўзнімацца на абарону сваіх правоў.

👉 Мы сабралі ў картках некалькі прыкладаў з гісторыі нашай салідарнасці і ўзаемадапамогі. Гартайце карткі, натхняйцеся і далучайцеся да акцыі «Гонар упрыгожвае»: расказвайце пра моманты беларускай салідарнасці, якімі вы ганарыцеся, пад хэштэгам #гонарупрыгожвае !

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае
☀️ Нацыянальны гонар упрыгожвае не толькі нас і нашае жытло, але і святочныя сталы, за якімі мы збіраемся разам 🍻

Нішто так не збліжае людзей, як сумесная вячэра. Тое самае можна сказаць і пра нацыю: беларуская кухня дорыць нам магчымасць раздзяліць урачысты, рытуальны, геданістычны досвед, агульны для ўсіх беларусаў. І хай сабе мы любім спрачацца з мукой ці без, але вось такі сумесны быт і дае нам магчымасць не раз’ядноўвацца.

🎄Хутка Новы год – нашае галоўнае геданістычнае свята. Калі вы думаеце, што аб’ядацца далікатэсамі ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня – гэта навязаная беларусам савецкая звычка, то вы не маеце рацыі. Нашыя продкі святкавалі Каляды два тыдні. І пачыналі ў ноч на 25 снежня з Поснай куцці, бо яшчэ трымаў пост. А вось на Новы год прыпадала Багатая куцця, калі можна было ні ў чым сябе не стрымліваць.

«Беларус любіць смачна паесці», – піша Караткевіч у нарысе «Зямля пад белымі крыламі». Савецкая ўніфікаваная кухня трохі падпсавала нам гастранамічны камертон, выкінуўшы з меню ўсё самае цікавае і аўтэнтычнае. Але нішто не замінае нам цяпер падтрымліваць вобраз сапраўдных гурманаў. Беларусам можна смела ганарыцца ўласнай кухняй: мы маем шмат трапных кулінарых знаходак!

🍳 Мы склалі сваё меню, як можа выглядаць святочная вячэра (рэцэпты па гіперспасылках):
• паўгускі,
• кішка,
• калдуны графа Тышкевіча,
• крупнік,
• аўсяны кісель,
• граматка.

Наша меню, зразумела, суб’ектыўнае, без папулярных дранікаў і мачанкі, таму дзяліцеся, якія адметныя нацыянальныя стравы вы збіраецеся гатаваць на Новы год.

👉 Далучайцеся да нас і пішыце пад хэштэгам #гонарупрыгожвае, якія нацыянальныя стравы будуць упрыгожваць ваш стол! А потым можна і фотасправаздачы запосціць, бо фатаграфаваць ежу – яшчэ адна «традыцыйная» беларуская забаўка.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎁 Што вы прыгадваеце, калі азіраецеся на сыходзячы 2023 год? Чым ганарыцеся, што ўпісваеце ў свой уяўны падручнік гісторыі для нашчадкаў?
Мы сабралі сваё падарожжа па 2023 годзе і запрашаем вас разам у яго адправіцца: https://youtu.be/rvV2S88grho

Гэтае падарожжа адбылося дзякуючы вам, сумленныя беларускі і беларусы. Вы – нашыя аўтары нагодаў для гонару: вы дабіваецеся вышыняў, ствараеце крутыя рэчы, здзяйсняеце вартыя павагі ўчынкі, гучна распавядаеце пра нас усяму свету альбо ціха дапамагаеце адно аднаму годна праходзіць праз гэты час.

Мы ганарымся ўсімі намі. І гэты гонар нас упрыгожвае. Раскажыце, якія нагоды для гонару знаходзіце для сябе вы ў 2023 годзе? Якую рэч, падзею ці чалавека вы намалюеце на самым вялікім і ўрачыстым шарыку вашай навагодняй ялінкі? Дзяліцеся вашым гонарам у сацсетках пад хэштэгам #гонарупрыгожвае і натхняйцеся гонарам, якім дзеляцца іншыя.

Хай надыходзячы год застанецца ў гісторыі годам, якім мы будзем ганарыцца. Заставайцеся салідарнымі, падтрымлівайце адно аднаго і сагравайцеся цёплымі момантамі, якія толькі мы самі для сябе можам стварыць.

❤️ З Новым годам!

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае
☀️ Хто з знакамітых людзей натхняе вас і выклікае пачуццё гонару за Беларусь?

Мы перакананыя, што людзі — гэта найвялікшая каштоўнасць краіны, яны робяць яе лепш, абараняюць або праслаўляюць, займаюцца мастацтвам або палітыкай, але ўсе — любяць Беларусь і ганарацца ёю. А мы, у сваю чаргу, ганарымся гэтымі людзьмі.

У 2020 годзе свет здзіўляўся, што беларускія жанчыны сталі істотнай часткай пратэстаў, узначальвалі ініцыятывы, выходзілі на плошчы, бралі кіраўніцтва ў свае рукі. Але нам няма чаму здзіўляцца. Моцныя жанчыны — нашая адметнасць. Усю гісторыю яны натхняюць іншых жанчын і дзяўчынак быць смелымі, быць палітыкамі, вучонымі, пісьменніцамі…

Сёння мы пагаворым пра выбітных жанчын Беларусі, якія сталі вядомымі на ўвесь свет. Яны нясуць гонар за нашу краіну і яшчэ раз нагадваюць нам, што ў нас ёсць нагоды для нацыянальнага гонару.

Гартайце карткі, каб яшчэ раз натхніцца нашымі здзіўляльнымі жанчынамі ⬆️

Распавядзіце і вы, чаму вы ганарыцеся быць беларусамі ды беларускамі. Узгадайце нагоды нацыянальнага гонару і не забывайцеся дзяліцца імі з іншымі.

👉 Публікуйце ў сацсетках гісторыі гонару і дадавайце па жаданні адзін з хэштэгаў: #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае
☀️ Што ўпрыгожвае сапраўднага грамадзяніна? Дэмакратыя ў яго краіне!

У межах кампаніі #гонарупрыгожвае разбіраемся, ці ёсць у нас дэмакратычныя традыцыі, якія варта развіваць і якімі беларускі і беларусы могуць ганарыцца.

Цяпер Беларусь усё больш апускаецца ў міжнародных рэйтынгах дэмакратыі і робіцца менш дэмакратычнай краінай. Паводле індэкса Economist Intelligence Unit, у 2022 годзе мы апусціліся на 153-е месца са 167 (у 2012 годзе мы былі на 141-м месцы, а ў 2007 – на 128-м). Але так было не заўжды. Хутчэй, гэта часовая з’ява, пакуль уладу ў краіне ўтрымлівае аўтакратычны рэжым.

Давайце паглядзім на сябе з гістарычнай перспектывы: аўтарытарызм зусім не ўласцівы людзям, якія тут жылі і, адпаведна, нам — іх нашчадкам. Мы былі на перадавой еўрапейскай дэмакратыі са сваімі Статутам і Канстытуцыяй. І нам нескладана будзе вярнуцца да дэмакратычных спосабаў арганізацыі краіны, як толькі мы зможам гэта зрабіць. Бо ў нас ёсць моцны гістарычны падмурак і, спадзяемся, трывалая генетычная памяць.

📜 А каб гэтую памяць патрэніраваць, мы сабралі прыклады адметных дэмакратычных традыцый. Гартайце карткі, прымярайце традыцыі на сябе, а таксама прыгадвайце вехі гісторыі беларускай дэмакратыі, якімі ганарыцеся вы самі.

👉 Дзяліцеся сваімі нагодамі для гонару ў сацсетках пад хэштэгамі #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам. Нагадвайце сабе і сваім блізкім, што ўсё ў нас было і абавязкова яшчэ будзе.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае
☀️ Якімі беларусамі вы ганарыцеся настолькі, што носіце іх на сабе?

Гонар упрыгожвае нас не толькі сімвалічна. Часам мы наўпрост упрыгожваем сябе тымі людзьмі, кім ганарымся: надзяваем вопратку ці аксэсуары з партрэтамі вядомых беларусак і беларусаў.

Мы паглядзелі, хто трапляе на нашыя прынты і чые твары беларусы з гонарам паказваюць свету. Сабралі ў картках папулярныя і цікавыя прыклады 👩‍🦰👨‍🦱

Зразумела, гэта толькі невялікая падборка і такіх людзей вельмі шмат. А кім вы ганарыцеся настолькі, што носіце на сабе? Хто вас натхняе на змены, штурхае да добрых учынкаў ці падтрымлівае ў цяжкія моманты?

👉 Дзяліцеся, гонарам за каго ўпрыгожваецеся менавіта вы. Фоткайцеся ў сваіх любімых майках ці байках і расказвайце, чаму менавіта гэтага чалавека вы носіце на сабе і чаму ім ганарыцеся. Публікуйце ў сацсетках вашыя гісторыі гонару і дадавайце па жаданні адзін з хэштэгаў: #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае
☀️ Як не ўзгадаць мастацтва, калі разважаеш пра беларускі гонар!

Жывапіс, літаратура, музыка… Усё гэта ўпрыгожвае і адлюстроўвае наша жыццё. А нацыянальнае мастацтва можа прадстаўляць цэлую нацыю, распавесці, што для нас важна, што мы любім. Бо менавіта мастацтва ўключае Беларусь у сусветную культуру і распавядае ўсяму свету пра нашыя адметнасці, паказвае нашу прыгажосць і дае адчуць нашу глыбіню.

Нам сапраўды ёсць кім ганарыцца: Маркам Шагалам, што распісаў у Парыжы купал нацыянальнай Оперы; Напалеонам Ордам, які ездзіў па вялікіх гарадах і невялічкіх мястэчках Беларусі і захаваў у сваіх працах краявіды нашых старых замкаў і палацаў; гуртом NizKiz, удзельнікі якога нягледзячы на ўсё заставаліся ў Беларусі і працягвалі радаваць нас сваімі песнямі. Нашыя творцы, мастакі, музыкі, акторы, пісьменнікі – нашая нагода для гонару і бясконцае натхненне, якім хочацца дзяліцца з усім светам.

Гартайце карткі, каб даведацца больш ⬆️

👉 А таксама не забывайце распавядаць пра свае нагоды для беларускага гонару, любімыя рэчы і сімвалы нашай культуры:

• Публікуйце ў сасцетках гісторыі гонару;
• Дадавайце па жаданні адзін з хэштэгаў — #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам — каб беларускі і беларусы пабачылі, як шмат у нас нагод для гонару;
• Калі вы носіце нешта, што адлюстроўвае ваш гонар, — дадавайце фота;
• І абавязкова адзначайце людзей, якія даюць вам нагоды для гонару, – ім будзе прыемна!

Прыкладамі такіх гісторый могуць быць публікацыі https://www.instagram.com/predmetygordosti, якімі мы натхняліся.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае