Belarusian posting
29 subscribers
341 photos
1 video
42 files
89 links
加入频道
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі

23 мая 1923 года ў Мінску пры вялікім збегу народа адкрылася першая ў БССР ашчадная каса (№16)

Яна размясцілася ў Доме працы на плошчы Свабоды.

Першым укладчыкам папярэдніка Беларусбанка стаў Янка Купала. Ганарар за сваю кнігу "Спадчына", выдадзеную ў 1922 годзе, ён паклаў на кніжку №1.
Да 1 студзеня 1924 года ў Рэспубліцы дзейнічала ўжо чатыры цэнтральныя касы – у Барысаве, Бабруйску, Мазыры і Слуцку, а таксама шэсць паштова-тэлеграфных кас. Кіравала працэсам іх развіцця Галоўная Цэнтральная каса №16.

Праз паўстагоддзя сетка ашчадных кас у БССР налічвала ўжо звыш 3 тыс. устаноў усіх тыпаў.

Крыніца