ДУА "Гімназія 4, г. Мінска"
496 subscribers
1.97K photos
243 videos
8 files
259 links
加入频道
21.12.2024 У актавай зале гімназіі адбылося свята КАЛЯДКІ, на якое шматлікіх гасцей сабралі вучні 3-х класаў.
Некаторыя з іх пазнаёмілі гасцей з гісторыяй свята, яго традыцыямі, а іншыя - гаспадыня, гаспадар, калядоўшчыкі, пераапранутыя дзедам, казой, мядзведзем, цыганамі і г.д. стварылі асаблівы святочны настрой і напоўнілі “Каляду" казачнай атмасферай. Было шмат песняў, танцаў, гульняў і жартаў.
Свята не толькі прынесла радасць трэцякласнікам і гасцям, але і дало магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.
Вялікі дзякуй за арганізацыю свята педагогу-арганізатару Петрук Ганне Іванаўне, класным кіраўнікам Шпак Алене Уладзіміраўне (3А), Пасталацій Марыне Сцяпанаўне (3Б), Маркавай Надзеі Чаславаўне (3В).
Учора чацвёртыя класы наведалі самы старадаўні горад Беларусі - Полацк! За дзень было аж 4 экскурсіі! Стаміліся, канечне, але не шкадуем! На думку дзяцей - гэта быў самы лепшы выходны дзень у іх жыцці! Шчыра рэкамендуем усім, хто яшчэ не быў!💫💫💫
Сёння ў кінатэатры "Перамога" ўрачыста віншавалі пераможцаў (сімвалічна!) гарадскога конкурсу "*Вопыт і ініцыятыва* педагогаў - рэсурс адукацыі сталіцы".

Уладальнікам прэміі Мінгарвыканкама за лепшы *вопыт* кіраўніцтва ўстановай адукацыі стаў наш дырэктар Гоцман Андрэй Міхайлавіч!

Грант Мінгарвыканкама на далейшае ўкараненне *інавацыйнага праекта* атрымала каманда намеснікаў дырэктара!

Ганарымся нашым кіраўніцтвам!💫
Чацвёртая паралель наведала музычны тэатр,дзе з асалодай не толькі паглядзелі яскравы навагодні спектакль, але і ўспомнілі, як павінна выглядаць сапраўдная зіма: з завірухай, снегападам і марознымі карункамі на вокнах! ❄️☃️