ДУА "Гімназія 4, г. Мінска"
496 subscribers
1.97K photos
243 videos
8 files
259 links
加入频道
Віншуем вучняў 10В і кіраўніка каманды Панамарову А.І.!!!🎉🎉🎉🎉
💫Некалькі гадоў назад у гімназіі з'явілася традыцыя: напярэданні Новага года пераможцы раённых алімпіяд упрыгожваць ёлку шарамі з асабістымі імёнамі! Сёння навагоднюю прыгажуню аздобілі 36 вучняў. Менавіта столькі дыпломаў атрымалі гімназісты на раённых алімпіядах. Кіраўнік установы Гоцман А.М. падкрэсліў, што веды, якія вучні атрымліваюць у гімназіі, грунтоўныя, практыкаарыентаваныя, фундаментальныя. Інтэлектуальны капітал, які настаўнікі гімназіі фарміруюць на сваіх занятках, абавязкова будзе запатрабаваны эканомікай Беларусі. Віншуем і ганарымся нашымі вучнямі!💫🎉
Учора адбыўся Навагодні канцэрт вучняў музычных факультатываў. Маленькія артысты праз гукі музыкі падарылі ўсім гледачам сапраўдны святочны настрой. Таксама у рамках мерапрыемства прайшла традыцыйная дабрачынная акцыя па збору сродкаў у дапамогу вучаніцы нашай гімназіі, якая знаходзіцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.