ГУО "Гимназия №8 г. Минска"
1.11K subscribers
31.8K photos
907 videos
5 files
1.12K links
Официальный телеграм-канал гимназии
加入频道
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥ПАМЯТАЕМ. ЗАХОЎВАЕМ. ПРЫМНАЖАЕМ🇧🇾

Музей Савецкага раёна г.Мінска “Гісторыя працягваецца...”
ДУА "
Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска"

➡️Гімназія23 можа ганарыцца сваім музеем, разынкай якога з’яўляецца экспазіцыя, прысвечаная гісторыі і сучаснасці Савецкага раёна, сівой мінуўшчыне, выбітным жыхарам і сучасным дасягненням.

➡️Рашэнне аб стварэнні музея было прынята 1 лістапада 2002 года. Музей быў адкрыты 1 верасня 2003 года. Першым кіраўніком музея была Сасноўская Ганна Сяргееўна. 22 сакавіка 2024 года музей адкрыўся пасля рэканструкцыі.

➡️На дадзены момант музей налічвае амаль 200 экспанатаў. Музейны фонд пастаянна папаўняецца.

➡️У нашым музеі можна глыбока пазнаёміцца з гісторыяй Савецкага раёна, сучаснымі прадпрыемствамі і людзьмі, якія з’яўляюцца галоўным багаццем і скарбам нашага раёна.

Наш музей - гэта:

📌 месца, дзе можна дакрануцца да гісторыі, даведацца аб слаўнай мінуўшчыне і сучаснасці Савецкага раёна;

📌 вынік шматгадовай навукова-даследчай, творчай працы вучняў і педагогаў;

📌 магчымасць азнаёміцца з унікальнымі асабістымі рэчамі, якія належалі “камароўскаму вартавому”.

Тры экспанаты, якімі мы ганарымся:

🔵асабістыя рэчы “камароўскага вартавога” Сяргея Рыгоравіча Канавалава;

🔵шэраг экспанатаў, звязаных з рэлігійным жыццём раёна: кадзіла, катэхізіс і іншыя;

🔵дыярама, якая паказвае мінулае і сучаснасць раёна.

Эксклюзіў ад музея:

Усе музейныя экспанаты, атрыманыя ў выніку мэтанакіраванай працы вучняў гімназіі і настаўнікаў, з’яўляюцца вынікам плённай працы музея з прадпрыемствамі і арганізацыямі Савецкага раёна горада Мінска.

Запісацца на экскурсію вы можаце па тэлефоне:
☎️354-47-62 (прыёмная)

Прыходзьце ў наш музей! Гэта ўнікальнае месца, якое не пакіне вас абыякавымі.

#советскийрайон
#советскийобразование
#гімназія_23
#музей
#помнимхранимприумножаем
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM