Установа "Гiмназiя 23 г.Мiнска"
451 subscribers
16.8K photos
504 videos
1 file
2.75K links
Афiцыйны Telegram-канал дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска»
加入频道
На днях споўнілася 100-годдзе з дня нараджэння Шымона Перэса (1923-2016) - прэзідэнта Ізраіля, Нобелеўскага лаўрэата.

Шымон Перэс нарадзіўся ў беларускай вёсцы Вішнева на Валожыншчыне. Вёска славутая. Там цудоўны інтэр'ер касцёла, з той жа вёскі родам жонка Янкі Купалы.

Збярогся падмурак дома, дзе нарадзіўся Шымон Перэс (на падмурку ўзведзены пазнейшы будынак).
Сам ён двойчы прыязджаў у Беларусь, наведваў Вішнева, піў сцюдзёную ваду з калодзежа, які збярогся з ягонага юнацтва (глядзіце фота).
Цікавы таксама фотаздымак, дзе бацькі, брат Перэса (сам Шымон у кепцы справа).

Дачка дзеча прызнавалася «Кожны раз, калі мой бацька расказваў пра Вішнева, яго вочы загараюцца яркім святлом»
А суседзі прыгадвалі: «Сёма любил командовать и говорил с нами по-белорусски». А іншыя прыгадвалі, як ганялі з ім у футбол.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
Учора споўніўся б 91 год Адаму Мальдзісу (1932-2022) - славутаму даследчыку, прафесару, доктару філалогіі.
Ён жа і найлепшы сябра Уладзіміра Караткевіча. Вобраз Адама Мальдзіса ёсць і ў рамане "Чорны замак Альшанскі"

Пэўны час Караткевіч і Мальдзіс жылі ў Мінску непадалёку адзін ад аднога на Старажоўцы. Тэлефонаў тады ў іх не было і яны прыдумалі "перамігвацца" настольнымі лямпамі — калі дома, калі тэрміновая праца, калі жонка пайшла.

Сам даследчык параўноўваў сябе з вавёркай
"Я працягваю збіраць звесткі, як тая вавёрка, усё цягну ў сваё “дупло”. Збіраю, каб перадаць тым, хто давершыць маю справу”.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
Калі Вы хацелі на дзясятак хвілін стаць птушкай і палётаць над Мінскам, то гэта можна ўявіць дзякуючы невялікаму фільму «Солнце над городом» (1966 год). Фільм ёсць у ютубе.

А мы змяшчаем некаторыя кадры:
👀Дом ураду (з захаваным яшчэ домам Кастравіцкай);
👀Від на Свіслач;
👀Акадэмія навук;
👀 Праспект (у левым верхнім куце касцёл святога Роха і здаецца без вежы);
👀галоўпаштамт;
👀філармонія;

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
10 жніўня споу́нілася 145 год з дня нараджэння Еўсцігнея Міровіча (1878-1952) - драматурга і тэатральнага рэжысёра, народнага артыста Беларусі.
Прымаў удзел у стварэнні Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Акадэмія мастацтва).
Напісаў на беларускай мове і паставіў п’есы «Машэка» («У часы даўнейшыя»), «Кастусь Каліноўскі», «Каваль-ваявода» і многія іншыя. Зрабіў мюзікл "На Купалле", дзе загучала ўсім вядомая ўжо пасля песня "Купалінка".
Даследчыкі кажуць, што пастаноўкі Міровіча - гэта фантастычны грым, танцы ў стылі «Мулен-Руж», акрабатычныя нумары, камічныя эфекты эстэтычна тоесныя тагачасным камедыям Чарлі Чапліна і Гаральда Ллойда.
А сам Міровіч любіў па-галівудску запамінальныя канцоўкі.
Творца пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Прыгажун быў! 🤠

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
110 год таму (15 жніўня 1913 г.) у Радашковічах пад Менскам адбылася трэцяя прэм'ера знакамітай п'есы "Паўлінка".
Пасля прэм'ер у Вільні, Санкт-Пецярбургу настаў час і Радашковічаў. 😁🤠
Але замест прыязных водгукаў там мог адбыцца скандал. Як прыгадваў арганізатар пастаноўкі, выдавец Аляксандр Уласаў, самае забаўнае было тое, што у Радашковічы прыехаў шляхціц з якога Купала спісаў адмоўныя рысы ў сваю п'есу. Гэты шляхціц першы раз у жыцці быў у тэатры і мусіў пабачыць самога сябе. Баяліся скандалу, але як прыгадваюць "шляхціца гэтак накачалі гарэлкай што ён не мог сказаць ні папы ні мамы...". Такім чынам, выкруціліся з не вельмі прыемнай сітуацыі.

На фота значок з выявай Святога Стэфана - герб Радашковічаў (дарэчы, гэта слыннае мястэчка з адметнай гісторыяй). А таксама фота маладога Купалы. Дарэчы, хрышчэнне нашага класіка было там жа, у Радашковічах, у мясцовым касцёле.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
Сёння дзень нараджэння Пімена Панчанкі (1917-1995) - народнага паэта Беларусі.

Цікавыя факты:
💥 Выхоўваўся ў Бягомлі, у якім напэўна бываў кожны беларус, бо праязджаў гэта месца дзясятак разоў.
💥 Пачынаючы паэт марыў убачыць Купалу, таму "часцей чым у тым была патрэба" рабіў выгляд што ідзе ў лазню, якая была ля Купалавага дома. Калі жонка Купалы падлавіла Панчанку і абяцала, што Янка зараз падыйдзе, то Панчанка ад страху ўцёк.
💥 Ягоны бацька працаваў лясніком. Усё жыццё Панчанка лічыў лес месцам сваёй сілы.
💥 Адзін з нямногіх нашых творцаў, які шмат вандраваў і дабраўся ажно да Берага Слановай Косці.
💥 У сваіх вершах заклікаў "Дрэннаму — не пакарыцца, Добрае — не празяваць".
💥 Сярод ночы мог падняць сваю сям'ю глядзець на зоры. Унук казаў: «І ён вёў нас на жытнёвае поле. Мы назіралі, як зоркі падаюць. Прыгожа. Цікава. І ў жыце ён распавядаў пра неба, пра зоркі. І адну сваю кніжку так і назваў «Млечны шлях».

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
А як Вы пераносіце спёку, каб не падсмажыцца на сонейку? 🌞😎
Нашыя творцы ў 1929 годзе на моры. Ці пазнаеце каго?
Дапаможам.
Сярод прысутных (справа налева): Янка Купала (самы загарэлы), Уладзімір Дубоўка, Андрэй Александровіч (стаіць), Міхась Мялешка, Анатоль Вольны, у акулярах Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч), Уладзіслава Луцэвіч (жонка Купалы).

Заўсёды на гэтым фота ўражваў Купала, самы засяроджаны, нібы прадчувае нешта. І сапраўды, праз год пачнуцца цяжкія выпрабаванні для ўсіх, і не ўсе перажывуць.

А пакуль яны грэюцца на сонейку ў Ялце.

(Фота па выданню-каталогу "Ты гэтых вачэй не забудзь", Мінск, 2014 год).

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
25 жніўня быу́ дзень нараджэння Валерыя Слюнчанкі (1945-1992) - слыннага архітэктара-рэстаўратара, які за свае 46 год паспеў зрабіць вельмі шмат для Беларусі. Гэта адноўленыя храмы і іншыя велічныя будынкі.

♥️ Асобнае месца ў яго дзейнасці займаў Полацк, які немагчыма ўявіць без Сафійскага сабора. Валерый Слюнчанка з’яўляецца аўтарам праекта рэстаўрацыі Сафійскага сабора (1969–1983) і навуковым кіраўніком яго рэалізацыі.
Кажуць архітэктар настолькі быў адданы справе, што фактычна не пакідаў, не злазіў, з рыштаванняў ўлюбёнага Сафійскага сабора.

♥️У Коласаўскіх мясцінах на Стаўбцоўшчыне зберагліся і аўтарскія ўказальнікі Валерыя Слюнчанкі, зробленыя на матывы выцінанак (глядзіце выявы).

♥️ А яшчэ ён ствараў цудоўныя вершы (глядзіце апошняе фота).

Пражыў ён толькі 46 год.
Светлая памяць даследчыку і рупліўцу.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
Сёння мусіла б споўніцца 103 гады з дня нараджэння знакамітага менчука Леаніда Шварцмана - вядомага мульціплікатара, які прымаў удзел у стварэнні культавых мультфільмаў "Кракадзіл Гена", "38 папугаяў", "Залатая антылопа", "Котёнок по имени Гав", "Снежная каралева", "Аленький цветочек".
Ён стварыў вобраз Чабурашкі.
Героі яго мультфільмаў часта гуляюць па старому Менску, на яшчэ не зруйнаванай вуліцы Няміга. Бо і сам Леанід Шварцман нарадзіўся побач з Нямігай, па Ракаўскай вуліцы, дом №6 (глядзіце другое фота, дзе бачны родны дом Шварцмана, а на заднім плане Петра-Паўлаўская царква). Мульціплікатар аднойчы прызнаўся, як у сваіх працах ўвасабляў вобраз старога горада:
«Я не думаў пра Мінск, калі маляваў вуліцы і будынкі.. Мінск з'явіўся ў мультфільмах сам, па ўласнай волі, з маёй памяці. Я і зараз, здаецца, да метра памятаю шлях ад дома да школы».
Пражыў творца 101 год.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
Нічога надзвычайнага.

Проста Віталь Саломін, будучы выканаўца ролі доктара Ватсана ў савецкай экранізацыі "Шэрлака Холмса", загарае на даху Белдзяржцырка ў Мінску падчас здымак фільма "Любімая". 1965 год. Гэта момант з кадра фільма.

А Артур Конан Дойль (аўтар "Шэрлака Холмса") пісаў пра Мінск у сваім іншым творы «Як брыгадзір Жырар пабываў у Мінску».
Ён там пісаў і пра мінскую ратушу. Праўда на той момант ратушу ўжо знеслі. Але ж англійскі пісьменнік (дарэчы, ён на трэцім фота) пісаў пра 1812 год, а тады ратуша яшчэ стаяла цэлай ў Мінску. Таму ўсё лагічна.

Вось урывак з апісаннем Мінска ў прыгодах брыгадзіра Жэрара.
«На гарызонце праглядаўся вялікі горад, над якім у мностве зіхацелі купалы цэркваў. Відаць, гэта і быў Менск... І тут Жэрар ўбачыў як доктар Ватсан адпачываў на адным з будынкаў таго слаўнага сіці...». 😄 Насамрэч, апошні сказ мы дапісалі за Конан Дойля. А ўсё астатняе праўда. 😁

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
Ёсць шыкоўнае месца з незвычайнай гісторыяй - Ружаны. Жыве там менш чым 3 тыс. чалавек, але сваёй гісторыяй скіроўвае туды мноства тысяч турыстаў. Замак, касцёл, сінагога, а яшчэ і царква.

25 жніу́ня споўнілася 62 гады з дня смерці святара Яна Наўроцкага (1900-1961).
Асноўную частку свайго служэння ён правёў у Ружанах пры мясцовай Петра-Паўлаўскай царкве.
Асабліва адзначыўся святар у ваенны час. У Ружанскай царкве немцы робяць лазарэт-турму. Вакол храма, пад аховай размяшчаліся савецкія палонныя. У самой царкве знаходзіліся параненыя, а ў алтары была аперацыйная. Айцец Ян, рызыкуючы жыццём, змог арганізаваць пастаяннае гарачае харчаванне для палонных і параненых чырвонаармейцаў.
Дарэчы, у Ружанскай царкве дагэтуль захоўваецца прастрэлены абраз - памятка прысутнасці ваенных ў святыні.

Таксама бачым прыгожы храм у Ружанах, які збярогся да нашага часу.

Ружаны цудоўная ружа на мапе Беларусі.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.

28 жніўня, быў дзень нараджэння Генадзя Бураўкіна (на першай выяве прыгожае фота аўтарства В.Дубоўскага).
Пэўна ўсё памятаюць самую вядомую калыханку "Пакрысе на расе...", аўтарам слоў якой з'яўляецца Генадзь Бураўкін (1936-2014).
Кажуць, амерыканцы дзівіліся, навошта мільянеру працаваць дыпламатам, пасля таго, як даведаліся, што ягоную «Калыханку» штодня граюць на тэлебачанні.

А Вашай увазе іншая песня на словы Бураўкіна:
https://youtu.be/QZ_TnbZTqzk?si=LSS29JB5u_bbrmbw

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
Нічога надзвычайнага.

Проста праект загадкавага парка Ружанаў (цяпер Пружанскі раён ) у выглядзе кветкі. Ці не ружы? Было б сімвалічна для Ружанаў. Ствараў праект у 18 стагоддзі саксонец Ян Самуэль Бекер - прыдворны архітэктар Сапегаў.

Прадугледжваў парк наступнае:
🌞эрмітаж (месца адзіноты);
🌞дзікая праменада (верагодна месца для шпацыраў)
🌞дом садоўніка;
🌞птушнік
🌞грот
🌞двор Венеры (магчыма паляўнічы двор)
🌞хлеў для касуляў і козлікаў.
🌞сажалка
🌞хлявы і ферма.
Гэта быў па задуме не толькі парк, але звярынец.

Пакуль не да канца вядома дзе такі парк знаходзіўся і наколькі праект быў рэалізаваны.

Добра было б адшукаць месца і паспрабаваць аднавіць парк паводле апісанняў.

(Выява паводле кнігі «Страчаная спадчына», 2013 г.).

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
У гэтыя выходныя Мінск святкаваў дзень горада.
Беларускай сталіцы споўнілася 956 год.
Наш горад больш старажытны за многія іншыя еўрапейскія сталіцы, у тым ліку за Варшаву, Маскву, Рыгу, Вільню, Берлін, Талін, Стакгольм, Бухарэст і інш.

Вашай увазе прыгожыя фотаздымкі Мінска (Дзмітрыя Важніка).
Са святам горад

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
Заўсёды можна паглядзець на звыклае з незвычайнага ракурса.

На выявах:
🦬 Зубр на трасе М1;
Адзіная ў Беларусі трохкутная царква ў вёсцы Вялікая Сваротва (Баранавіцкі раён);
♥️ Чырвоны касцёл у Мінску;
🏰 Нясвіжскі замак з вышыні.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
Не, гэта не Алэн Дэлон з галівудскай прыгажуняй. На першым фота Максім Танк з жонкай Любоўю.
18 верасня было 111 год (прыгожая дата) з дня нараджэння Яўгена Скурко (1912-1995), псеўданім якога і ёсць Максім Танк.
Якуб Колас казаў пра родную для Танка азёрную Мядзельшчыну: «Хітры ты, Максім! Ведаў дзе нарадзіцца».

У сённяшні хмарны дзень няхай Вас сагрэюць радкі Максіма.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
Зусім побач з Соламі ёсць вёска Івашкоўцы.Па сутнасці між сабою іх аддзяляе толькі чыгунка. Цікавая вёсачка каталіцкімі могілкамі, на якіх захавалася яшчэ і неагатычная капліца-пахавальня пачатку ХХ ст. На старым здымку можна бачыць, што некалі да фасаду капліцы некалі быў прыбудаваны драўляны аб'ём, утвараючы больш вялікі касцёл. А на трэцім здымку можна заўважыць манумент прысвечаны нямецкім жаўнерам, што загінулі ў Першай сусветнай вайне.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
Учора споу́ніу́ся 110 год з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага (1913-2002) - пісьменніка з няпростым лёсам.
У 1930-х ён быў арыштаваны і агулам 19 год правёў ў лагерах і на высылках. Ён адзін з нямногіх, хто напісаў успаміны пра той час. Раім прачытаць твор ("Зона маўчання").

На адным з ау́тографау́ у зборніку паэзіі "Памяць" (1965 год), дзе на вокладцы праз 30 год ён напісаў: "Зарыфмаваная даўно, як састарэлае віно".
А Вашай увазе некаторыя ягоныя вершы.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
2 кастрычніка споўнілася 520 год з першага напаміна пра Смаргонь (1503 год).

На гербе горада адлюстраваны мядзведзь. У 17-18 ст. горад быў цэнтрам Смаргонскай мядзведжай акадэміі. Іх, мядзведзяў, вучылі танчыць і рознаму іншаму цыркавому мастацтву. А пасля ездзілі з гастролямі па Еўропе.
Цікава, што "вучнямі смаргонскай акадэміі" называлі і людзей. Якіх? Нязграбных, грубаватых, кепска выхаваных, фамільярных і бесцырымонных. Пра такіх казалі, што ён "паміж мядзведзяў добра б знайшоўся".
А яшчэ кажуць, што апроч мядзведзяў Радзівілы (а яны былі ўладальнікамі Смаргоні) трымалі і малпаў.
У Смаргоні ёсць помнік мядзведжай акадэміі, стары кальвінскі збор (цяпер касцёл), помнік Багушэвічу.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
9 кастрычніка, адзначаецца Сусветны дзень пошты. Будзем ведаць і праз маркі сваю беларускую гісторыю. На фота некаторыя маркі. Першай марцы са Скарынам ужо больш за 100 год.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам