Установа "Гiмназiя 23 г.Мiнска"
445 subscribers
13.6K photos
395 videos
1 file
2.32K links
Афiцыйны Telegram-канал дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска»
加入频道
Учора быу́ дзень нараджэння Ігната Дамейкі (1802-1889) - выхадца з Беларусі, нацыянальнага героя Чылі, даследчыка-геолага.
У гонар яго названыя:
💥горад у Чылі;
💥мінерал дамейкіт;
💥адзін з чылійскіх універсітэтаў;
💥кактус (Maihueniopsis domeykoensis);
💥горны хрыбет у Андах;
💥фіялка (Viola domeykiana);
💥футбольны клуб;
💥дыназавр (Domeykosaurus chilensis)
💥нават малая планета (астэроід 2784)
і многае іншае

На першай выяве манета. А на апошняй кардыльеры Дамейкі.

Яму ў далёкім Чылі многае нагадвала Беларусь. Родны край ён наведаў толькі праз 47 год сваёй "нядоўгай" чылійскай вандроу́кі

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
Нічога надзвычайнага.

Проста на фота лайн-тэніс:
🎾 у Мінску (Губернатаркі сад, цяпер парк Горкага);
🎾 у Новым Полі (ля прыгожай сядзібы каля Ракава);
🎾 у Бярозаўцы (у Лідскім раёне). Там дзе шклозавод цяпер.
Першыя два фота да 1917 года, трэцяе 1920-30-ыя.

Вось такі подых Уімблдона.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
25 ліпеня 1984 года, памёр вялікі беларус Уладзімір Караткевіч.
Ягоныя цытаты: "Кожную кнігу трэба пісаць так, нібы гэта твая лепшая і апошняя".
"Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў".
На фота кніга "Чорны замак Альшанскі" Ул.Караткевіча, якую чытач (Іван Загрышаў) сшыў з часопісных нумароў, дзе тады публікаваўся раман. Так, любілі Караткевіча! Энтузіясты склейвалі самаробныя кнігі раней чым выходзілі асобныя выданні.

А яшчэ Караткевіч маляваў. На выявах бачым жалобу грушы "Сапежанкі", якую занядбалі як сорт.
Ну а любімай цёці ён намаляваў парсючка. Што ж яшчэ? 😄
Памятаем і чытаем творцу.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
На днях споўнілася 100-годдзе з дня нараджэння Шымона Перэса (1923-2016) - прэзідэнта Ізраіля, Нобелеўскага лаўрэата.

Шымон Перэс нарадзіўся ў беларускай вёсцы Вішнева на Валожыншчыне. Вёска славутая. Там цудоўны інтэр'ер касцёла, з той жа вёскі родам жонка Янкі Купалы.

Збярогся падмурак дома, дзе нарадзіўся Шымон Перэс (на падмурку ўзведзены пазнейшы будынак).
Сам ён двойчы прыязджаў у Беларусь, наведваў Вішнева, піў сцюдзёную ваду з калодзежа, які збярогся з ягонага юнацтва (глядзіце фота).
Цікавы таксама фотаздымак, дзе бацькі, брат Перэса (сам Шымон у кепцы справа).

Дачка дзеча прызнавалася «Кожны раз, калі мой бацька расказваў пра Вішнева, яго вочы загараюцца яркім святлом»
А суседзі прыгадвалі: «Сёма любил командовать и говорил с нами по-белорусски». А іншыя прыгадвалі, як ганялі з ім у футбол.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
Учора споўніўся б 91 год Адаму Мальдзісу (1932-2022) - славутаму даследчыку, прафесару, доктару філалогіі.
Ён жа і найлепшы сябра Уладзіміра Караткевіча. Вобраз Адама Мальдзіса ёсць і ў рамане "Чорны замак Альшанскі"

Пэўны час Караткевіч і Мальдзіс жылі ў Мінску непадалёку адзін ад аднога на Старажоўцы. Тэлефонаў тады ў іх не было і яны прыдумалі "перамігвацца" настольнымі лямпамі — калі дома, калі тэрміновая праца, калі жонка пайшла.

Сам даследчык параўноўваў сябе з вавёркай
"Я працягваю збіраць звесткі, як тая вавёрка, усё цягну ў сваё “дупло”. Збіраю, каб перадаць тым, хто давершыць маю справу”.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
Калі Вы хацелі на дзясятак хвілін стаць птушкай і палётаць над Мінскам, то гэта можна ўявіць дзякуючы невялікаму фільму «Солнце над городом» (1966 год). Фільм ёсць у ютубе.

А мы змяшчаем некаторыя кадры:
👀Дом ураду (з захаваным яшчэ домам Кастравіцкай);
👀Від на Свіслач;
👀Акадэмія навук;
👀 Праспект (у левым верхнім куце касцёл святога Роха і здаецца без вежы);
👀галоўпаштамт;
👀філармонія;

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
10 жніўня споу́нілася 145 год з дня нараджэння Еўсцігнея Міровіча (1878-1952) - драматурга і тэатральнага рэжысёра, народнага артыста Беларусі.
Прымаў удзел у стварэнні Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Акадэмія мастацтва).
Напісаў на беларускай мове і паставіў п’есы «Машэка» («У часы даўнейшыя»), «Кастусь Каліноўскі», «Каваль-ваявода» і многія іншыя. Зрабіў мюзікл "На Купалле", дзе загучала ўсім вядомая ўжо пасля песня "Купалінка".
Даследчыкі кажуць, што пастаноўкі Міровіча - гэта фантастычны грым, танцы ў стылі «Мулен-Руж», акрабатычныя нумары, камічныя эфекты эстэтычна тоесныя тагачасным камедыям Чарлі Чапліна і Гаральда Ллойда.
А сам Міровіч любіў па-галівудску запамінальныя канцоўкі.
Творца пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Прыгажун быў! 🤠

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
110 год таму (15 жніўня 1913 г.) у Радашковічах пад Менскам адбылася трэцяя прэм'ера знакамітай п'есы "Паўлінка".
Пасля прэм'ер у Вільні, Санкт-Пецярбургу настаў час і Радашковічаў. 😁🤠
Але замест прыязных водгукаў там мог адбыцца скандал. Як прыгадваў арганізатар пастаноўкі, выдавец Аляксандр Уласаў, самае забаўнае было тое, што у Радашковічы прыехаў шляхціц з якога Купала спісаў адмоўныя рысы ў сваю п'есу. Гэты шляхціц першы раз у жыцці быў у тэатры і мусіў пабачыць самога сябе. Баяліся скандалу, але як прыгадваюць "шляхціца гэтак накачалі гарэлкай што ён не мог сказаць ні папы ні мамы...". Такім чынам, выкруціліся з не вельмі прыемнай сітуацыі.

На фота значок з выявай Святога Стэфана - герб Радашковічаў (дарэчы, гэта слыннае мястэчка з адметнай гісторыяй). А таксама фота маладога Купалы. Дарэчы, хрышчэнне нашага класіка было там жа, у Радашковічах, у мясцовым касцёле.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
Сёння дзень нараджэння Пімена Панчанкі (1917-1995) - народнага паэта Беларусі.

Цікавыя факты:
💥 Выхоўваўся ў Бягомлі, у якім напэўна бываў кожны беларус, бо праязджаў гэта месца дзясятак разоў.
💥 Пачынаючы паэт марыў убачыць Купалу, таму "часцей чым у тым была патрэба" рабіў выгляд што ідзе ў лазню, якая была ля Купалавага дома. Калі жонка Купалы падлавіла Панчанку і абяцала, што Янка зараз падыйдзе, то Панчанка ад страху ўцёк.
💥 Ягоны бацька працаваў лясніком. Усё жыццё Панчанка лічыў лес месцам сваёй сілы.
💥 Адзін з нямногіх нашых творцаў, які шмат вандраваў і дабраўся ажно да Берага Слановай Косці.
💥 У сваіх вершах заклікаў "Дрэннаму — не пакарыцца, Добрае — не празяваць".
💥 Сярод ночы мог падняць сваю сям'ю глядзець на зоры. Унук казаў: «І ён вёў нас на жытнёвае поле. Мы назіралі, як зоркі падаюць. Прыгожа. Цікава. І ў жыце ён распавядаў пра неба, пра зоркі. І адну сваю кніжку так і назваў «Млечны шлях».

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
А як Вы пераносіце спёку, каб не падсмажыцца на сонейку? 🌞😎
Нашыя творцы ў 1929 годзе на моры. Ці пазнаеце каго?
Дапаможам.
Сярод прысутных (справа налева): Янка Купала (самы загарэлы), Уладзімір Дубоўка, Андрэй Александровіч (стаіць), Міхась Мялешка, Анатоль Вольны, у акулярах Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч), Уладзіслава Луцэвіч (жонка Купалы).

Заўсёды на гэтым фота ўражваў Купала, самы засяроджаны, нібы прадчувае нешта. І сапраўды, праз год пачнуцца цяжкія выпрабаванні для ўсіх, і не ўсе перажывуць.

А пакуль яны грэюцца на сонейку ў Ялце.

(Фота па выданню-каталогу "Ты гэтых вачэй не забудзь", Мінск, 2014 год).

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам