Установа "Гiмназiя 23 г.Мiнска"
445 subscribers
13.6K photos
395 videos
1 file
2.31K links
Афiцыйны Telegram-канал дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска»
加入频道
3️⃣0️⃣.0️⃣4️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣4️⃣

🎉Сёння ў нашай гімназіі прайшла святочная лінейка, прысвечаная Дню працы - 1 мая.🕊🌸🌳

⭐️Мерапрыемства пачалося з урачыстай цырымоніі ўнясення Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь🇧🇾 і сумеснага выканання Дзяржаўнага Гімна.🎵

🎊З вітальным зваротам да прысутных выступіла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Аксана Савельеўна Вандзяева.👩‍💼

🤵Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алег Іванавіч Жуковіч узнагародзіў граматамі актыўных ўдзельнікаў спартыўна-патрыятычныз конкурсаў.🏃‍♀️🫡

🙌У рамках свята быў разгледжаны дэвіз "Мір!🕊 Праца!💪 Май!🌿". Вучні пачатковых класаў распавялі пра важнасць міру на Зямлі,🌍 а вакальная студыя "Сцежачка"🎶 распавяла пра працу і яе вынікі, выканаўшы песню "Ульяніца". 🌾🧺

🎉Мы жадаем, каб у кожнага з вас у душы знаходзіўся май,💗 які будзе насычаць вас і дарыць магчымасць для рэалізацыі новых ідэй і задум.🤔💭 З надыходзячым святам!🥳🫶

#гімназія23мінск
#гимназия23минск
#gymnasia23minsk
#学校23明斯克
#святапрацы
1️⃣ мая ў многіх краінах свету адзначаецца міжнароднае свята - Дзень працы!🇧🇾

👫Сёння вучні 1 "А" мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення гэтага цудоўнага свята!🎉🌸

📖З мэтай выхавання ў дзяцей працавітасці,💪 фарміравання навыкаў самастойнай карыснай дзейнасці, уседлівасці і акуратнасці ў працы,✍️ умення радаваць блізкіх вынікамі сваёй працы праведзена гутарка "Аб працавітасці".🗣

Дарэчы, з вучнямі класа была таксама арганізавана размова на тэму: «МІР! ПРАЦА! МАЙ!».🌿

🗓Май - пачатак вясны,🌷 абуджэнне прыроды да росквіту,💐 а чалавека да дзейнасці🙋- гэта значыць да працы!

😏Праца - базавая апорная цнота, якая дазваляе чалавеку ствараць і памнажаць вакол сябе свет і прыгажосць,🏡🦢 якая дазваляе чалавеку жыць сумленна.🤗 Калі працавітасць у народзе распаўсюджана, такі народ непераможны!🇧🇾🤝

#гімназія23мінск
#гимназия23минск
#gymnasia23minsk
#学校23明斯克
#святапрацы