Forwarded from Образование.Советский.Минск
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
13 студзеня пачынаецца Шчодры тыдзень, часам гэты час называюць багатымі Калядамі✨, а на захадзе Палесся — Гаготы, Агатуха. Кажуць, што гэта назва пайшла ад слова "гагатаць".
Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Шчадроўкі.
У гэты тыдзень гатавалі другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны🥞 з падлівай і смажанай каўбасой, кашы, суп і іншую ежу, дзе стравам надаваўся магічна-абрадавы сэнс.
На Калядныя святы прыходзіў да беларусаў і Бог балявання і бяседы Шчадрэц. 3 ім беларусы весяліліся💃 некалькі дзён. Шчадрэц з’яўляецца да людзей па вечарах. Гэта дзяцюк высокага росту. У руках Шчадрэц трымае тоўстае жазло, якое аздоблена рознакаляровымі тасёмкамі.
Шчадраванцы разам са Шчадрацом наведваюць усіх вяскоўцаў, а потым застаюцца ў аднаго з іх і да раніцы весяляцца😄.
📎Прымацоўваем спасылку.
📌Цікава: «Шчадрэц» - вечар варажбы🔮. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў наступным годзе.
#советский_район #расцем_беларусамі

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра народныя цацкі.
Гісторыя народнай цацкі пачынаецца ў глыбокай старажытнасці і цесна звязана з творчасцю народа, з народным мастацтвам, фальклорам.
Свістулькі розных гатункаў і масцей - найбольш распаўсюджаны від беларускай глінянай цацкі. Беларускія майстры ляпілі бразготкі, па-мясцоваму "бразготкі", свістулькі ў выглядзе птушачак, конікаў, фігуркі жывёл і людзей.
Рабіліся лялькі з тканіны і нітак. Тканіна бралася ад старой вопраткі, што таксама важна, бо вопратка была прасякнута энергетыкай таго, хто яе насіў. Лялькі не сшывалі, а закручвалі і перавязвалі ніткамі. Твары ў іх не было таму, што лічылася быццам бы праз твары лялек у іх могуць пракрасціся і пасяліцца злыя духі.
Прымацоўваем спасылку:
🔸 Гісторыі пра цацкі.
📌Цікава: народная цацка і ёсць сама Казка - вечнае дзяцінства.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам, пра беларускія народныя традыцыі выхавання.
Сем'і, як правіла, былі шматпакаленнымі. У перыяд феадалізму (ХIV-1-я пал. XIX ст.) асноўнымі формамі сям'і беларусаў былі малыя (бацькі і дзеці) і вялікія сем'і. Вялікія сем'і складаліся з некалькіх малых. Такія сем'і сустракаліся і ў ХХ ст.
Выхаванне ў беларускіх сем'ях адрознівалася строгасцю і патрабавальнасцю да дзяцей. Большасць прытрымлівалася думкі, што дзяцей нельга «распускаць», «патакаць ім». "З пестуна нічога не выйдзеш"» "Малому не панукай, а што трэба дай".
Характэрнай была роўная любоў да ўсіх дзяцей. Беларускі народ лічыць:»Катарага пальца не ўраж, то скурны баліць".
У беларускага народа асуджаецца няўдзячнасць дзяцей сваім бацькам. "Датуль матка міла, пакуль ножкі мыла" "няхай таму дзіцятку мову адваліцца, калі на людзях бацьку бясславіць".

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам цікавыя факты пра Купалле.
🌺Агонь выкарыстоўвалі для лячэння і ачышчэння. У агні маці спальвалі адзенне хворых дзяцей, і тыя, як распавядаюць летапісы, абавязкова здаравелі.
🌺Купальскае вогнішча распальвалі «жывым полымем», якое здабывалі трэннем. Вогнішча распальвалі пасля заходу сонца і глядзелі, каб яно не згасла да світання.
🌺Традыцыя тройчы скакаць праз вогнішча павінна была ачысціць ад усялякіх грахоў, зарадзіцца сонцам, назапасіць здароўя. Калі скакалі парай, то агонь правяраў пачуцці закаханых. Калі закаханыя прызямлялiся i не разбягаліся ў розныя бакі, значыць, быць вяселлю. Калі хоць раз поціск рукі парушаўся, то тлумачылася гэта як магчымая расколіна ў адносінах.
🌺У Іванаў дзень купацца раніцай — усенародны звычай.
🌺Лічылася, што рэшткі купальскага вогнішча валодалі магічнай сілай і маглі палепшыць ураджай і зберагчы ад злых сіл.