Установа "Гiмназiя 23 г.Мiнска"
459 subscribers
14.1K photos
412 videos
1 file
2.4K links
Афiцыйны Telegram-канал дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска»
加入频道
2️⃣6️⃣.0️⃣2️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣5️⃣ на базе рэсурснага цэнтра “Цэнтр беларускай мовы і культуры” гімназіі прайшла гульня-квэст “Па старонках беларускай класікі” для вучняў 7-х класаў.🙋🏻‍♂️🙋🏼🙋🏻‍♀️

Падчас гульні-квэста🧩 “Па старонках беларускай класікі”, вучні адгадвалі творы вядомых беларускіх пісьменнікаў, звярнулі ўвагу на асаблівасць лексікі твораў, аднавілі ў памяці паэтычныя радкі беларускай класікі.📝🤔
Падзяліўшыся на каманды, удзельнікі гульні паказалі добры ўзровень ведаў, а галоўнае – цікавасць да літаратурнай спадчыны Беларусі.🇧🇾📚

Абмяркоўваючы пытанні ў группах, падтрымліваючы адзін аднаго, вучні паказалі вынікі зладжанай каманднай работы.🔝 Добра працаваць у группе, якая раздзяляе твае погляды і мэты.
🎯А наша мэта – не спыняцца ў даследванні і падтрымцы роднай культуры.❤️💚

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#рэсурсныцэнтрБМіК
💯 ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!

🏆⭐️ ⭐️🏆

Падведзены вынікі РАЁННАГА этапу гарадскога турніру «Юны матэматык» сярод вучняў 3️⃣ класаў.

Дыплом ІІІ ступені ў вучня 3 “Б” класа Кішмановіча Івана (настаўнік Карканіца Л. М.)

💥Жадаем поспехаў і новых перамог!🏆

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#юныматэматык
2️⃣7️⃣🔤0️⃣2️⃣🔤2️⃣0️⃣2️⃣5️⃣

Сёння ў нашай гімназіі адбыўся яркі і духмяны Масленічны кірмаш! 🥞☀️

Вучні, настаўнікі і бацькі аб’ядналіся, каб стварыць сапраўднае свята з блінамі, музыкай і добрым настроем.

На кірмашы можна было знайсці бліны на любы густ: са смятанай, варэннем, мёдам, шакаладам! 😋
Акрамя бліноў, былі прадстаўлены хатнія прысмакі, пірагі, пірожныя і іншыя смачнасці.

🎼Атмасферу свята падтрымлівалі вясёлыя песні. Вучні і настаўнікі гімназіі падрыхтавалі цікавыя конкурсы, масленічныя гульні, у якіх з задавальненнем удзельнічалі ўсе прысутныя.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#медыястудыя23
#масленіца
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾ПРАЕКТ
“ШАГ: ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА”

🎯Тэма: “Маладосць – час выбару. Моладзь-за здаровы лад жыцця”

2️⃣7️⃣лютага для вучні 8️⃣-1️⃣1️⃣класаў гімназіі інфармацыйна-
адукацыйны праект ШАГ адбыўся ў фармаце дыялогу.

На мерапрыемстве вучні даведаліся шмат новага аб правільным харчаванні, важнасці фізічнай актыўнасці і псіхаэмацыйнага дабрабыту.

Вучні атрымалі карысныя парады і практычныя рэкамендацыі, якія дапамогуць кожнаму з нас зрабіць крок да больш здаровага жыцця.

Удзельнікі мерапрыемства актыўна задавалі пытанні і дзяліліся сваімі ідэямі пра тое, як падтрымліваць здароўе і добрае самаадчуванне. 💬

Давайце разам імкнуцца да здароўя і натхняць адзін аднаго на новыя дасягненні! 💚

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#медыястудыя23
#ШАГ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
МАСЛЕНІЧНЫ КІРМАШ

Члены Пярвічнай арганізацыі Беларускага Саюза Жанчын гімназіі прынялі актыўны ўдзел у масленічным тыдні!! 🥞😋

Члены БСЖ гімназіі пачаставалі ўсіх жадаючых з ліку вучняў і настаўнікаў блінамі з мёдам, згушчонкай і джэмам, гарачай гарбатай.☕️

Самым актыўным удзельнікам кірмаша былі ўручаны невялікія сувеніры.🎁


#гімназія23мінск
#масленіца
#БСЖ
🇧🇾У гімназіі прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню абароны дзяцей у надзвычайных сітуацыях.

👨‍🚒Вучні гімназіі сустрэліся і з прадстаўніком МНС Савецкага раёна, які пазнаёміў іх з відэаролікам “Увага ўсім!” і распавёў, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях.

🔥🧯Для вучняў і работнікаў гімназіі праведзены практычны занятак па адпрацоўцы дзеянняў у надзвычайных сітуацыях.

❗️Кожнае дзіця мае права на бяспечнае і шчаслівае жыццё, асабліва ў складаных сітуацыях.

Давайце разам вучыць дзяцей, як паводзіць сябе ў выпадку пажару, паводкі, іншых надзвычайных сітуацыях.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#дзеньабароныдзяцей
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💯 ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!

🏆⭐️ ⭐️🏆

Падведзены вынікі РАЁННАГА этапу гарадскога турніру «Юны матэматык» сярод вучняў 4️⃣ класаў.

🥇Дыплом І ступені -Саланевіч Уладзімір (настаўнік Луцкая С.П.)
🥈Дыплом ІІ ступені - Смірноў Сцяпан (настаўнік Аскерава В.В.)

🥉Дыплом ІІІ ступені - Шуба Аляксандра (настаўнік Луцкая С.П.)

💥Жадаем поспехаў і новых перамог!🏆

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#юныматэматык
⚡️🥞У ГЭТЫЯ ХВІЛІНЫ⚡️🥞

У гэтыя хвіліны ў Савецкім раёне г.Мінска праходзіць свята Масленіцы "Шырокая Масленіца".🥞😋

У раённым свяце актыўны ўдзел прымае дырэктар гімназіі І.Л.Пасюкевіч,👩🏻‍🏫вучні 4️⃣-6️⃣ класаў і вакалісты студыі “Сцежачка”.🎶🎤

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#масленіца
⚡️ФОТАФАКТ⚡️

🎿0️⃣1️⃣.0️⃣3️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣5️⃣⛷️

МІНСКАЯ ЛЫЖНЯ-2️⃣0️⃣2️⃣5️⃣

📍РАЎБІЧЫ

❗️⛷️Кіраўніцтва і работнікі гімназіі прымаюць удзел у Мінскай лыжне!!🇧🇾

#гімназія23мінск
#гимназия23минск
#gymnasia23minsk
#学校23明斯克
#мінскаялыжня
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ВІНШУЕМ
ПЕРАМОЖЦАЎ

❗️Вынікі РАЁННАГА ЭТАПА рэспубліканскага КОНКУРСУ ЮНЫХ ЭКСКУРСАВОДАЎ устаноў адукацыі!

🏆Маліноўскі Аляксей, Каханава Ксенія занялі 2 месца ў краязнаўчым профілі.
Кіраўнік: Кахтэнка Мікалай Міхайлавіч.

Юныя экскурсаводы прадставілі на конкурс:

⚫️аглядную экскурсію па музеі гісторыі Савецкага раёна г. Мінска “Гісторыя працягваецца…”

⚫️прэзентацыйнае мерапрыемства “Музей у чамадане”

Віншуем!

#гімназія23мінск
#гимназия23минск
#gymnasia23minsk
#学校23明斯克
#конкурс
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM