ГУО "Гимназия №22 г. Минска"
888 subscribers
34.6K photos
1.23K videos
14 files
10.1K links
Официальный канал
Государственного учреждения образования
"Гимназия № 22 г. Минска"

Прислать нам новость:
@gymn22newsbot
加入频道
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥ПАМЯТАЕМ. ЗАХОЎВАЕМ. ПРЫМНАЖАЕМ🇧🇾

Музей Савецкага раёна г.Мінска “Гісторыя працягваецца...”
ДУА "
Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска"

➡️Гімназія23 можа ганарыцца сваім музеем, разынкай якога з’яўляецца экспазіцыя, прысвечаная гісторыі і сучаснасці Савецкага раёна, сівой мінуўшчыне, выбітным жыхарам і сучасным дасягненням.

➡️Рашэнне аб стварэнні музея было прынята 1 лістапада 2002 года. Музей быў адкрыты 1 верасня 2003 года. Першым кіраўніком музея была Сасноўская Ганна Сяргееўна. 22 сакавіка 2024 года музей адкрыўся пасля рэканструкцыі.

➡️На дадзены момант музей налічвае амаль 200 экспанатаў. Музейны фонд пастаянна папаўняецца.

➡️У нашым музеі можна глыбока пазнаёміцца з гісторыяй Савецкага раёна, сучаснымі прадпрыемствамі і людзьмі, якія з’яўляюцца галоўным багаццем і скарбам нашага раёна.

Наш музей - гэта:

📌 месца, дзе можна дакрануцца да гісторыі, даведацца аб слаўнай мінуўшчыне і сучаснасці Савецкага раёна;

📌 вынік шматгадовай навукова-даследчай, творчай працы вучняў і педагогаў;

📌 магчымасць азнаёміцца з унікальнымі асабістымі рэчамі, якія належалі “камароўскаму вартавому”.

Тры экспанаты, якімі мы ганарымся:

🔵асабістыя рэчы “камароўскага вартавога” Сяргея Рыгоравіча Канавалава;

🔵шэраг экспанатаў, звязаных з рэлігійным жыццём раёна: кадзіла, катэхізіс і іншыя;

🔵дыярама, якая паказвае мінулае і сучаснасць раёна.

Эксклюзіў ад музея:

Усе музейныя экспанаты, атрыманыя ў выніку мэтанакіраванай працы вучняў гімназіі і настаўнікаў, з’яўляюцца вынікам плённай працы музея з прадпрыемствамі і арганізацыямі Савецкага раёна горада Мінска.

Запісацца на экскурсію вы можаце па тэлефоне:
☎️354-47-62 (прыёмная)

Прыходзьце ў наш музей! Гэта ўнікальнае месца, якое не пакіне вас абыякавымі.

#советскийрайон
#советскийобразование
#гімназія_23
#музей
#помнимхранимприумножаем
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥ЖЫВАЯ ГІСТОРЫЯ📜
           🔴🔴🔴🔴

🔎ЗНАЁМЦЕСЯ🔴

Экспанат музея Савецкага раёна ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска» -
МІЛІЦЭЙСКІ КІЦЕЛЬ “КАМАРОЎСКАГА ВАРТАВОГА”

🔴У музеі Савецкага раёна горада Мінска "Гісторыя працягваецца..." у экспазіцыі, прысвечанай “камароўскаму вартавому” Сяргею Рыгоравічу Канавалаву, сярод ганаровых грамат, фотаздымкаў і асабістых рэчаў, якія належалі яго сям’і, пачэснае месца займае вельмі важны экспанат, які асабіста музею перадаў сам Сяргей Рыгоравіч, - уласны кіцель з медалямі.

🔴Сяргей Рыгоравіч Канавалаў 26 гадоў праслужыў у міліцыі Савецкага раёна, 20 з якіх (з 1953 па 1973 гг.) на Камароўскім рынку. Людзей там заўсёды было вялікае мноства. Сярод тысяч наведвальнікаў было шмат кішэннікаў, скупшчыкаў і збытчыкаў крадзенага. Рахунак раскрытых ім злачынстваў ішоў на дзясяткі, дастаўленых правапарушальнікаў - на сотні.

🔴Вартавы стаў кавалерам трох медалёў за выслугу гадоў, а таксама нагруднага знака службовай доблесці “Выдатнік міліцыі”. У 1976 годзе ветэран міліцыі С.Г. Канавалаў сышоў на заслужаны адпачынак.

Калі вы жадаеце ўбачыць гэты ўнікальны экспанат, а таксама шмат чаго іншага, дзверы музея для вас заўсёды адчыненыя.

Запісацца на экскурсію вы можаце па тэлефоне:
☎️354-47-62 (прыёмная)

Прыходзьце ў наш музей! Гэта ўнікальнае месца, якое не пакіне вас абыякавымі.

#советскийрайон
#советскийобразование
#гімназія_23
#музей
#живаяистория
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM