ГУО "Гимназия №22 г. Минска"
890 subscribers
34.6K photos
1.23K videos
14 files
10.1K links
Официальный канал
Государственного учреждения образования
"Гимназия № 22 г. Минска"

Прислать нам новость:
@gymn22newsbot
加入频道
2⃣8⃣красавіка за тыдзень да Вялікадня адзначаецца Вербная нядзеля.

📌   У хрысціянстве гэты дзень прымяркоўваецца да Уваходу  Хрыста ў Іерусалім, дзе яго сустракалі пальмавымі галінкамі.

🎭 Народныя традыцыі

🔸Сімвалам свята ў беларусаў лічыцца вярба.
🔸Яе галінкі абавязкова асвячаюцца ў храмах і беражліва захоўваюцца.
🔸 Лічыцца, што асвячоная вярба валодае магічнымі ўласцівасцямі і абараняе ад нячыстай сілы.
🔸Прынята пасля асвячэння вербачак сцябаць імі адзін аднаго, прыгаворваць: «Не я б'ю — вярба б'е. За ты­дзень — Вялікдзень».
🔸Галінкі вярбы брaлi з сабой у поле на «засеўкі», на Юр'е, на зажынкі...
🔸Выстаўлялі на акно, каб адагнаць навальніцу.
🔸Білі кожны кут у хаце, каб засцерагчыся ад пажару.
🔸Пупышкамі вярбы лячылі ад бясплоднасці, алкагалізму.

Яшчэ больш чытайце тут.

🎂 Народжаныя 28 красавіка шчырыя, добрыя людзі. Насіць ім варта ЯШМУ

#народны_каляндар
5⃣ мая адзначаецца свята Вялікдзень, Вялічка.

📌Вялікдзень - найстаражытнае і самае важнае хрысціянскае свята ў гонар Уваскрасення Ісуса Хрыста.

Народныя традыцыі

🔸Адзначалі ў гонар жыватворнага Сонца, абуджэння прыроды і надыходу палявых работ.
🔸Да свята вернікі рыхтаваліся напрацягу некалькіх тыдняў.
🔸У Чысты Чацвер чысцілі, прыбіралі хату і двор.
🔸У Вялікую Суботу гатавалі, варылі, смажылі мноства страў.
🔸Пяклі пірагі, фарбавалі ў розныя колеры і распісвалі ўзорамі курыныя яйкі.
🔸 Увечары прыбіраліся ў святочную вопратку, ішлі ў царкву на ўсяночную службу.
🔸 Пасля Літургіі святкаванне працягвалася дома.
🔸Любімая гульня ў моладзі — біткі.
🔸 У першы велікодны вечар былі пашыраныя валачобныя абыходы.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаным 5 мая  ўласцівы рашучасць, цвёрдасць і валявы характар. Насіць ім варта КАРУНД

#народны_каляндар