📢📢📢 РУБРИКА «РАСТЕМ ПАТРИОТАМИ"📢📢📢
⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐
⭐19 кастрычніка 2022 — 130 гадоў з дня нараджэння Івана Трафімавіча Смаля (1892–1970), удзельніка барацьбы за савецкую ўладу на Беларусі🇧🇾
⭐ 19 кастрычніка 1892 года ў вёсцы Ляхаўцы Маларыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) нарадзіўся Іван Трафімавіч Смаль у сялянскай сям’і.
✨Працаваць пачаў з чатырнаццацігадовага ўзросту — з 1906 года быў рабочым лясніцтва. У пошуках лепшай долі выехаў у ЗША. Праз нейкі час вярнуўся, пачалася Першая сусветная вайна, у 1914 годзе быў прызваны ў Рускую армію.
✨З 1924 года І. Т. Смаль на партыйнай і гаспадарчай рабоце на Беларусі. У 1933 годзе скончыў Ленінградскую прамысловую акадэмію. Працаваў інжынерам, намеснікам дырэктара Магілёўскага аўтарамонтнага завода. Па бязглуздым даносе І. Т. Смаль быў арыштаваны 7 кастрычніка 1937 года. Аўтазавод своечасова не адрамантаваў дзве машыны, інжынера абвінавацілі ў зламысным замаруджванні працы. Іван Трафімавіч вытрымаў катаванні, не падпісаў абвінавачванні. Быў асуджаны 16 жніўня 1938 года. Пасля краху наркома ўнутраных спраў СССР М. І. Яжова яго вызвалілі 7 мая 1939 года, хворага і сівога.
⭐У гады Вялікай Айчыннай вайны⭐ І. Т. Смаль быў у радах Чырвонай арміі. З 1945 года — майстар на Мінскім аўтазаводзе. Аўтар успамінаў аб рэвалюцыйных падзеях 1917 года ў Гомелі «От Февраля к Октябрю» (1957).
💯⭐Іван Трафімавіч узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак яму была назначана персанальная пенсія.
#гимназия15 #изисторииБеларуси #растемпатриотами