ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
440 subscribers
6.98K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
04.03 у Палацы дзяцей і моладзі «Золак» прайшоў раённы этап гарадской конкурснай шоу-праграмы «Дзяўчына вясна».

👭9 удзельніц з розных школ Заводскага раёна прадставілі сябе перад членамі журы і глядачамі.
🔅Усе ўдзельніцы вельмі стараліся для таго, каб атрымаць Гран-пры і стаць прадстаўніцай Заводскага раёна на гарадскім этапе конкурснай шоу-праграмы «Дзяўчына вясна".
💫Ад нашай гімназіі выступала Ульяна Мядзведзева, вучаніца 9 “Б” класа. У сваёй візітоўцы яна паказала сябе рознабаковай актыўнай дзяўчынай, на этапе імправізацыі з годнасцю адказала на каверзныя пытанні членаў журы, а сваім творчым нумарам падмацавала расказ пра сваю танцавальную кар'еру прыгожым танцам.
🥉Па выніках конкурсу Ульяна заняла 3 месца.
🎊Віншуем Ульяну і жадаем ёй творчых поспехаў!

#Заводскі
#гімназія14
#Джяўчынавясна