ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
437 subscribers
6.93K photos
174 videos
13 files
225 links
加入频道
🎉 Маленькі супергерой-2022🎉

У палацы "Золак" адбыўся раённы этап гарадскога конкурсу "Маленькі супергерой-2022". Гімназію 14 прадставіў вучань 2Б класа Маліноўскі Леў. Хлопчык актыўны акцябронак, займаецца каратэ, сапраўдным супергероем лічыць свайго тату, сваю візітку і творчы конкурс прадставіў на беларускай мове.

У візітнай картачцы Леў сказаў гледачам конкурсу, што "сёння, каб быць героем можна і не валодаць суперсілай - дастаткова проста перавесці бабулю праз дарогу, ці накарміць бездомнае кацяня".

Віншуем Льва з перамогай у намінацыі "Мэтанакіраванасць". Льва падтрымлівалі піянерскія важатыя з ліку піянераў-лідараў 7,8 класаў, матуля, тата і класны кіраўнік Святлана Мікалаеўна Собаль.
Малайчына, Леў, так трымаць! Мы ганарымся табою! Ты - наш #СуперГерой! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
Ура, канікулы! 🍁

🍁Першы дзень асенніх канікулаў у гімназіі 14 г.Мінска прайшоў весела і пазнавальна.
🔻Святочна адкрыўся аздараўленчы лагер "Сонейка" на 40 вучняў. Цікавая праграма лагера пачалася з наведвання Нацыянальнага мастацкага музея.
🔻 2-я класы прынялі ўдзел у пазнаваўчым квізе "Загадкі з поля і градкі'.
🔻3 і 4 класы разам з класнымі кіраўнікамі наведалі экалагічную сцежку Заводскага раёна і здзейснілі пешае падарожжа ў парк.
🔻Агульнагімназічная акцыя "Чыста, утульна, прыгожа" прайшла на двары гімназіі.
🍁 Лісце падае кожны дзень, парадак трэба падтрымліваць.
🔻Вучні 5-х класаў прынялі ўдзел у акцыі "Здай макулатуру - зберажы дрэва!" і падрыхтавалі матывацыйныя плакаты.
🔻Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у акцыі "Цёплыя лапы", у спаборніцтвах па піянерболу, сустракалі гасцей у музеі Партызанскай славы.

🍁Канікулы толькі пачаліся! Наперадзе шмат цікавага! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
Пазнаем Беларусь 🇧🇾

🍁Працягваюцца канікулы. Запланавана шмат цікавых мерапрыемстваў. Але, што можа быць цікавей, чым падарожжа? 😉

🐚🐌 Цудоўная экскурсія па маршруце: Смаўжовая ферма - Навагрудак -Мірскі замак. 🍁

Вучні 5-х класаў гімназіі 14 г.Мінска разам з класнымі кіраўнікамі наведалі Навагрудак - старажытны горад Беларусі, які славіцца, перш за ўсё, сваім статусам першай сталіцы Вялікага княства Літоўскага. У памяць аб гэтым нам засталіся руіны Навагрудскага замка, які пабудаваў яшчэ ў XIII стагоддзі князь Міндоўг.

Пасёлак Мір вельмі багаты на архітэктурныя помнікі. Мірскі замак уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Усё цікавае пра смаўжоў можна даведацца на ферме, дзе гаспадар раскажа, як яны растуць і чым карысныя. Стравы са смаўжоў таксама можна пасмакаваць. Вось дык дэлікатэс! 🐚

Запамінальная вандроўка! Цікавыя канікулы!

#Заводскі
#гімназія14
#вандроўка