ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.19K photos
196 videos
13 files
228 links
加入频道
Канікулы. Дзень ДРУГІ!

Працягваюцца школьныя канікулы. Есць час пабыць са сваімі роднымі дома, але і час, каб сустрэцца з аднакласнікамі і правесці день з карысцю.

У аздараўленчым лагеры "Сонейка" гімназіі 14 г.Мінска дзень пачаўся з зарадкі. Бадзёры рытм працягнула цікавая сустрэча ў дзіцячай бібліятэцы №13 на праграме "Падарожжа па казках С.Маршака".

Вучні 5-х класаў у рамках тэматыкі дня "У адзінстве народа - сіла дзяржавы!" адправіліся ў мемарыяльны комплекс Трасцянец. Цікавую экскурсію правялі для іх класныя кіраўнікі.
Вучні 8х класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальным квэсце па вуліцах Заводскага раёна "Мой раён - мой гонар!". Разгадвалі, у гонар якіх знакамітых людзей названы вуліцы, наведалі мемарыяльныя дошкі М.Весніна і М.Тухачэўскага.

У рамках абмену вопытам музеі гімназіі 14 наведалі вучні школы 43 з настаўнікамі С.М.Шыян. і Т.І.Вярэніч. Пазнавальныя экскурсіі правялі Н.Ю.Літвіновіч і Н.І.Корзунава. Наперадзе шмат цікавага! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#ЛагерСонейка
#канікулы
#СШ43
🔻Вопыт і перспектывы🔻

🔻У час асенніх канікулаў у гімназіі 14 г.Мінска праходзяць паседжанні метадычных аб'яднанняў настаўнікаў і класных кіраўнікоў. 🔻

🔻Задачы такіх паседжанняў:
- абмен вопытам,
- абмеркаванне актуальных педагагічных праблем,
- актывізацыя метадычнай работы,
- выпрацоўка новых метадаў і форм вучэбнай і выхаваўчай работы ў гімназіі. 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#МА
#вопыт
🎉 Вясёлыя #канікулы.

Самымі цікавымі мерапрыемствамі ў тэматычны "Дзень сям'і" сталі мерапрыемствы:
Спортландыя для вучняў 1, 2 класаў;
Таварысцкая сустрэча па валейболу з вучнямі сярэдняй школы 173;
Творчая праграма для гасцей-наведвальнікаў музеяў гімназіі са школы 82;
Дзелавая гульня "Выбар прафесіі" для вучняў 9-х класаў;
Касцюміраваная дыскатэка "У госці да гарбуза!" для 5-8 класаў.

Канікулы працягваюцца! Наперадзе шмат цікавага! 😉👌🏻

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#СШ82
#СШ173