ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.72K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
📍СЯБРОЎСТВА БЕЗ МЕЖАЎ

💥Другі сакратар пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Сонг Гі Чжу наведаў
гімназію №14 г.Мінска.

🈲️🇧🇾Гімназія больш за дзесяць гадоў супрацоўнічае з Пасольствам Карэі.  Госць прыехаў у гімназію, каб абмеркаваць  гуманітарны праект
"Адукацыя праз культуру" над якім распачынаецца сумесная праца.  Праект накіраваны на ўсталяванне сацыяльна-значнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Карэя ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі праз стварэнне інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ў гімназіі.

💥На мерапрыемстве не толькі абмяркавалі праект, але і акунуліся ў свет культуры краіны ранішняй свежасці.
🎤 Вучні гімназіі падрыхтавалі канцэртную праграму, дзе  гучалі вершы карэйскіх пісьменнікаў і сучасныя карэйскія песні. 
  Удзельнікі гуртка ігры на карэйскіх інструментах, які другі год працуе у гімназіі, уразілі госця віртуозным валоданнем народнымі карэйскімі інструментамі. Закончылася мерапрыемства выступленнем творчага калектыву карэйскай культуры "Арыранг".

🈲️🇧🇾Сустрэча ў чарговы даказала, што для сапраўднага сяброўства межаў не існуе.
#Заводскі
#гімназія14
#міжнароднаесупрацоўніцтва
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА 🌍🤝

У рамках міжнароднага супрацоўніцтва гімназіі 14 г. Мінска і гімназіі 80 г. Ніжні Ноўгарад творчы калектыў 5 “В” класа, пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Грэчкінай Святланы Мікалаеўны, і вучаніца 6 “В” класа Садоўская Алеся, пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Кміты Галіны Мікалаеўны, прынялі ўдзел у творчым анлайн-конкурсе “Аляксандру Сяргеевічу Пушкіну – 225 гадоў”. 🎉📖

Вучні гімназіі разам з вучнямі Ніжняга Ноўгарада, Казані, Пензы чыталі творы генія і класіка рускай літаратуры на рускай, татарскай і беларускай мовах. 🌟🗣️

#МіжнароднаеСупрацоўніцтва #ТворчыКонкурс #Культура #Гімназія14