ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
451 subscribers
7.06K photos
179 videos
13 files
225 links
加入频道
Вучні 6 "Б" класа гімназіі наведалі музей Мінскага метрапалітэна. 🚇

Падчас займальнай экскурсіі ў музеі вучням расказалі пра гісторыю будаўніцтва і развіцця сталічнага метро. 📜

Дзеці паспрабавалі ў дзеянні манетаразменны апарат, націскалі на пульт і прасачылі за перамяшчэннем цягніка, даведаліся, з дапамогай чаго і як кожную ноч правяраюць рэйкі. 🔍

Кожны пабываў у ролі машыніста! 🚂

#Гiмназiя14 #МузейМетрапалітэна #Экскурсія
🌟 Вучні 5 “Б” і 5 “Г” класаў гімназіі мелі ўнікальную магчымасць прыняць удзел у экскурсіі ў Інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь!

🐕️ Гімназісты пачулі цікавыя факты з гісторыі пагранічнай службы, пазнаёміліся з службовымі сабакамі і правялі час з карысцю і задавальненнем.

👮♀️Экскурсію правяла матуля нашай вучаніцы Сенічава Кацярына Валер'еўна. Дзякуем ёй і ўсім бацькам за падтрымку!

#Экскурсія #ПагранічнаСлужба #Бацькі #Досвід #Гiмназiя14
📚Вучні паралелі 9 - х класаў гімназіі наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, дзе была праведзена экскурсія "Старажытнабеларускае мастацтва" 🌟🎨 і ўрок "Рускае мастацтва 19 стагоддзе. Творчасць мастакоў - перадвіжнікаў" 🖼️.

#Гiмназiя14 #Мастацтва #Экскурсія #Культура #Беларусь
💫 ЗНАЁМСТВА СА СВЕТАМ ЭНЕРГЕТЫКІ! 😊

Вучні 6 "А" класа гімназіі прынялі ўдзел у экскурсіі на "Мінскую ЦЭЦ-3" РУП "Мінскэнерга". Гэтае мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю для дзяцей пагрузіцца ў свет прафесіі энергетыка і даведацца аб важнасці гэтай работы. ⚡️

У ходзе экскурсіі работнікі філіяла падрабязна расказалі аб працэсе вытворчасці электраэнергіі і цяпла, а таксама аб багатай гісторыі развіцця прадпрыемства. 🏭 Гімназісты ўбачылі, як функцыянуюць розныя сістэмы і абсталяванне, што дазволіла ім лепш зразумець, якія намаганні прыкладаюцца для забеспячэння жыццядзейнасці горада. 🌆

Экскурсія выклікала вялікую цікавасць і пакінула незабыўныя ўражанні ў дзяцей, дазволіўшы ім усвядоміць каштоўнасць працы энергетыкаў і іх значнасць для грамадства. 🙌 Вялізныя словы падзякі ў арганізацыі экскурсіі Юхневіч Алёне Генадзьеўне - маме Юхневіч Ульяны. 💖

#Гiмназiя14 #Энергетыка #Экскурсія #Мінск #Навука #Будучыня
📆УНІКАЛЬНАЯ ЭКСКУРСІЯ! 🌟

10 - я класы гімназіі пабывалі на экскурсіі на VOLAT "Мінскі завод колавых цягачоў". Гэта была ўнікальная магчымасць убачыць, як ствараюцца самыя магутныя аўтамабілі! 🚛

Экскурсаводы расказалі аб сучасных тэхналогіях і працэсе зборкі, што зрабіла на вучняў вялікае ўражанне. 🤖 Гімназісты ўбачылі, як з дэталяў нараджаюцца сапраўдныя машыны, гатовыя да службы. 🔧

На экскурсіі адбылася сустрэча з ветэранам Афганістана, які падзяліўся сваім вопытам службы, расказваючы аб сяброўстве і падтрымцы сярод салдат. 🇦🇫 Яго словы аб важнасці міру і каштоўнасці жыцця кранулі ўсіх. ❤️

#Гiмназiя14 #Экскурсія #VOLAT #Жыцця
🎿ЗАЙМАЛЬНАЯ ЭКСКУРСІЯ!😊

Вучні 6 "А" класа наведалі музей Мінскага метро. 🚇 Экскурсавод правяла займальную экскурсію, дзеці даведаліся пра спосабы вырабу жэтонаў, аб сродках аплаты праезду. 💳

Азнаёміліся з калекцыяй білетнай прадукцыі, якая выкарыстоўвалася ў мінскім метро. 🏷️ Адна з самых цікавых лакацый і экспанатаў музея — сапраўдная кабіна машыніста, дзе прадастаўляецца магчымасць панаціскаць на кнопкі пульта. 🚉

Пазнаёміцца з гісторыяй Мінскага метрапалітэна дапамаглі архіўныя і сучасныя фатаграфіі, карты станцый, а яшчэ дакументы і ўзнагароды, якія належалі супрацоўнікам метро. 🏆📸

#Гiмназiя14 #Экскурсія #МінскаеМетро #Цікавасць
🧩ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!😊

🛖Вучні 4-х класаў гімназіі наведалі музей-сядзібу “Стары Менск”, што на Менцы ў в.Гарадзішча. Падчас змястоўнай экскурсіі гімназісты ўзнавілі раней набытыя веды і даведаліся многа цікавых звестак пра Полацкае княства.🏘

🥇Тыдзень пачатковай школы працягваецца ў спартыўным настроі. Вучні пачатковых класаў паўдзельнічалі ў спартландыі "Хуткія кеды".🏃‍♀️

🎊Вучні 9-х класаў гімназіі наведалі кінатэатр "Камсамолец", дзе прагледзелі кінастужку "Чорны замак Альшанскі". 🎬

🏆У гімназіі прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе. Удзельнікамі былі 8-9 класы. Падчас гульні прысутнічаў камандны дух, пазітыўны настрой.

✨️Вучні 11 класа наведалі Нацыянальны мастацкі музей, дзе ўбачылі новую выставу “Страты і здабыцці”, створаную ў гонар 85-годдзя музея і прысвечаную 80-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.⏳️

#Гiмназiя14 #ШостыШкольныДзень #Экскурсія #Спорт #Культура #Мастацтва
🧩ЭКСКУРСІЯ Ў МУЗЕЙ! 😊

Вучні 6 “Б” і 6 “Г” класаў гімназіі наведалі Нацыянальны музей гісторыі і культуры РБ. 🏛️
Гімназісты апынуліся ў Полацкім княстве, даведаліся пра цікавыя падзеі і рэчы часоў Сярэднявечча. 🏰

Дзеці былі ўважлівыя, бо захапляльна расказваў экскурсавод. 👨‍🏫
Задавалі пытанні і гэта вельмі парадавала.

#Экскурсія #Музей #Гісторыя #Культура #Гімназiя14
🍪ЭКСКУРСІЯ!😊

Вучні 8-х класаў гімназіі наведалі кандытарскую фабрыку “Слодыч”, дзе пазнаёміліся з цікавай і “смачнай” прафесіяй кандытара, 🍬 паспрабавалі салодкую прадукцыю, даведаліся шмат цікавых фактаў пра гісторыю фабрыкі. 🎂

#Гiмназiя14 #Экскурсія #КандытарскаяФабрыка
Вучні 5 “Г” класа гімназіі зазірнулі за кулісы стварэння кіно падчас экскурсіі на студыю "Беларусьфільм"! 🎥

Дзеці наведалі здымальныя павільёны, азнаёміліся з гісторыяй кінастудыі праз сабраныя калекцыі рэквізіту, зброі, мужчынскага і жаночага адзення, мэблі. 🏺 Таксама вучні даведаліся шмат цікавых асаблівасцей работы ў кінаіндустрыі, а таксама пра прыёмы, якія выкарыстоўваюцца ў здымках. 🎬

У канцы экскурсіі дзецям былі паказаны фрагменты сучасных фільмаў; на іх кадрах можна пазнаць знакамітую кінастудыю, якая ў мінулым годзе адзначыла свой 💯юбілей! 🎉

#Кіно #Экскурсія #Гiмназiя14
Вучні 8 "Б" класа гімназіі наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі.📚

Была праведзена аглядавая экскурсія па трох паверхах бібліятэкі, падчас якой вучні пазнаёміліся з гісторыяй стварэння галоўнага кнігасховішча Рэспублікі. У музеі кнігі ў выставачнай зале нам прадэманстравалі больш за 300 унікальных кніжных помнікаў: рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, рэдкія выданні XV–XXI стагоддзяў.📖

Сярод экспанатаў знаходзіцца жамчужына калекцыі – кнігі Бібліі (1517-1519) беларускага першадрукара Францыска Скарыны.

У канцы экскурсіі ажыццявілі пад’ём на аглядавую пляцоўку, дзе з вышыні 73 метраў можна палюбавацца панарамай Мінска. 🌆

#НацыянальнаяБібліятэка #Экскурсія #Кнігі #Гімназія14