ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
452 subscribers
7.06K photos
179 videos
13 files
225 links
加入频道
🔻Школа Актыўнага Грамадзяніна 🇧🇾

🔻У рамках заняткаў Школы Актыўнага Грамадзяніна кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню гімназіі 14 г.Мінска Герасімчук А.В. правёў для вучняў 5А класа занятак на тэму: «Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна» 🇧🇾

🔻У час сустрэчы гімназісты даведаліся пра патрыятычныя мерапрыемствы і акцыі, якія праводзіліся ў Беларусі летам 2022 года. Узгадалі і тэматычную змену дзённага лагера ў гімназіі 14 "Мінулых год святая памяць", дзе атрымалі аздараўленне 105 вучняў. У чэрвені ў рамках тэматычнай змены дзеці наведвалі месцы баявой славы, музеі і мемарыяльныя дошкі герояў Вялікай Айчыннай вайны. 🔻

🔻У новым навучальным годзе ў гімназіі пачаў работу гурток "Юны патрыёт', удзельнікі якога рыхтуюць знаменную групу для ўрачыстых мерапрыемстваў у гімназіі. 🔻

🇧🇾 Каб выхаваць патрыёта сваёй краіны, трэба выхаваць яго патрыётам сваёй вуліцы, сваёй школы, свайго горада! 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#ШАГ
#патрыятызм
Раённы этап патрыятычнай акцыі "Цягнік памяці" 🚂

Гімназію 14 прадстаўляла вучаніца 10 "А" класа Антуловіч Аляксандра. 🌟

Праект накіраваны на аб'яднанне моладзі, фарміраванне павагі да гістарычнай памяці народаў СНД. 💖

Жадаем поспехаў Аляксандры! ✨️

#ЦягнікПамяці #Гiмназiя14 #Патрыятызм #Моладзь
У рамках святкавання Дня беларускай міліцыі гімназісты 10 класаў, члены ваенна-патрыятычнага клуба “Сталь” — Ходзіна Вераніка, Нікеёнак Даніла і Маліноўскі Сяргей — прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак каля мемарыяла загінуўшым супрацоўнікам міліцыі. 🌺

Гэтая ўрачыстая падзея стала не толькі данінай памяці героям, якія аддалі жыццё за службу, але і магчымасцю для маладых людзей выказаць сваю павагу і падзяку ўсім супрацоўнікам праваахоўных органаў. 🙏

У мерапрыемстве прыняў удзел міністр унутраных спраў Іван Уладзіміравіч Кубракоў, які падкрэсліў важнасць такой ініцыятывы для фарміравання патрыятызму і любові да Радзімы ў моладзі. 🇧🇾

#Гiмназiя14 #ДзеньБеларускайМіліцыі #Патрыятызм