ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.97K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
😊 Вучні 7-х класаў гімназіі наведалі музейны ўрок ва ўтульным доме, дзе жыў і працаваў народны паэт Беларусі Якуб Колас. 🌟

🎉 Падчас занятку “У яго быў свет цікавы…” вучні даведаліся гісторыю напісання знакамітай паэмы “Сымон-музыка”. 📚

🎶 Наведванне музея не толькі паспрыяла бліжэйшаму знаёмству з усебаковай дзейнасцю паэта, а яшчэ і дало магчымасць Варабей Арыне, вучаніцы гімназіі, сыграць сваю кампазіцыю на сямейным музычным інструменце. 🎹

#Гiмназiя14 #ЯкубКолас #СымонМузыка #Культура
📚Вучні паралелі 9 - х класаў гімназіі наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, дзе была праведзена экскурсія "Старажытнабеларускае мастацтва" 🌟🎨 і ўрок "Рускае мастацтва 19 стагоддзе. Творчасць мастакоў - перадвіжнікаў" 🖼️.

#Гiмназiя14 #Мастацтва #Экскурсія #Культура #Беларусь
💫Вучні 3 “А” класа наведалі музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. 😊

⏰️Пад час экскурсіі даведаліся пра гісторыю ўзнікнення музея, яго дзейнасць у розныя перыяды існавання. Каштоўнай асаблівасцю музея з'яўляюцца тэатральныя лялькі розных відаў: марыянеткі, планшэтныя, кійковыя, пяльчатачныя, пальчыкавыя, ценявыя, батлеечныя. 🎭

Безумоўна, не абышлося без прагляду тэатралізаванай батлеечнай пастаноўкі “ЦАР ІРАД”. 🌟

Станоўчыя эмоцыі і трывалыя веды ўсебакова спрыяюць захаванню традыцый беларускага народа, яго шматвяковай спадчыны. 📚❤️

#Гiмназiя14 #Культура #Эмоцыі
😊 МУЗЕЙНЫ ЗАНЯТАК 🎨

Вучні 4 “Б” класа наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, дзе даведаліся пра старажытных людзей 🏺, прылады працы 🔧, зброю 🗡️, убачылі старажытны друкарскі станок і старонкі кніг 📖.

Для вучняў 6 “А” класа ў тым жа гістарычным музеі быў праведзены музейны занятак па гісторыі Беларусі “Полацкае княства” 🏰. 📚

#Гiмназiя14 #Музей #Гісторыя #Культура #ПолацкаеКняства
💐ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ💐

Вучні 8-10-х класаў гімназіі былі запрошаны на монаспектакль добра вядомай сярод дзіцячых і юнацкіх аўдыторый лаўрэата нацыянальнага і ўсесаюзнага конкурсаў артыстаў эстрады Зінаіды Уладзіміраўны Феакціставай. 😊

Многа гадоў артыстка з любоўю нясе сваім слухачам роднае слова, прывівае любоў да нацыянальнай літаратуры, гісторыі і культуры. 📚

На гэты раз Зінаіда Феакцістава выканала паэму А.Куляшова “Цунамі” – вельмі глыбокі, філасофскі і надзвычай драматычны твор. 🌊

#Гiмназiя14 #Літаратура #Культура #Творчасць
🧩ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА!🎉

👩‍🏫У актавай зале гімназіі адбылася творча сустрэча вядомага беларускага паэта, журналіста, заслужанага дзеяча культуры Н.Я. Гальпяровіча з вучнямі 8-10 класаў. ✍️📚

#Гiмназiя14 #ТворчаяСустрэча #БеларускіПаэт #Культура
🧩ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!😊

🛖Вучні 4-х класаў гімназіі наведалі музей-сядзібу “Стары Менск”, што на Менцы ў в.Гарадзішча. Падчас змястоўнай экскурсіі гімназісты ўзнавілі раней набытыя веды і даведаліся многа цікавых звестак пра Полацкае княства.🏘

🥇Тыдзень пачатковай школы працягваецца ў спартыўным настроі. Вучні пачатковых класаў паўдзельнічалі ў спартландыі "Хуткія кеды".🏃‍♀️

🎊Вучні 9-х класаў гімназіі наведалі кінатэатр "Камсамолец", дзе прагледзелі кінастужку "Чорны замак Альшанскі". 🎬

🏆У гімназіі прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе. Удзельнікамі былі 8-9 класы. Падчас гульні прысутнічаў камандны дух, пазітыўны настрой.

✨️Вучні 11 класа наведалі Нацыянальны мастацкі музей, дзе ўбачылі новую выставу “Страты і здабыцці”, створаную ў гонар 85-годдзя музея і прысвечаную 80-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.⏳️

#Гiмназiя14 #ШостыШкольныДзень #Экскурсія #Спорт #Культура #Мастацтва
МУЗЕЙНЫ ЎРОК! 🎨

Для вучняў 8-х класаў гімназіі быў праведзены Музейны ўрок у Нацыянальным мастацкім музеі па тэме “Руская культура ХІХ - ХХ стагоддзяў”. 🖼️🌟

Гімназісты пазнаёміліся з выбітнымі палотнамі рускіх мастакоў, 💬🎉 паўдзельнічалі ў абмеркаванні “Стылістычныя і жанравыя асаблівасці рускага жывапісу”. 🖌️📚

#Гiмназiя14 #МузейныУрок #Культура #Жывапіс
🌱СУПРАЦОЎНІЦТВА З БДУ!😊

Вучні гімназіі прымалі ўдзел у праекце “Беларускія народныя казкі: спадчына, завешчаная нашчадкам” вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору і кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта і сёння былі запрошаны на прэзентацыю батлейкі “Казачны куфар”. 🎨

Гімназісты атрымалі асалоду ад знаёмства з плённай працай навуковай лабараторыі філалагічнага факультэта БДУ, паўдзельнічалі ў стварэнні ілюстрацый да зборніка казак. Лепшыя мастакі былі ўзнагарожданы падарункамі і падзякай. 🌟
ЗБЕРАЖОМ СПАДЧЫНУ РАЗАМ! 💪

#Гiмназiя14 #Фальклор #Казкі #БДУ #Культура
🧩ЭКСКУРСІЯ Ў МУЗЕЙ! 😊

Вучні 6 “Б” і 6 “Г” класаў гімназіі наведалі Нацыянальны музей гісторыі і культуры РБ. 🏛️
Гімназісты апынуліся ў Полацкім княстве, даведаліся пра цікавыя падзеі і рэчы часоў Сярэднявечча. 🏰

Дзеці былі ўважлівыя, бо захапляльна расказваў экскурсавод. 👨‍🏫
Задавалі пытанні і гэта вельмі парадавала.

#Экскурсія #Музей #Гісторыя #Культура #Гімназiя14
🇧🇾“МАЯ БЕЛАРУСЬ”😍

Вучні 9 “Б” класа гімназіі наведалі выставу дасягненняў суверэннай Беларусі “Мая Беларусь” у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. 😊

На выставе былі прадстаўлены не толькі экспазіцыі ў павільёнах, але і розныя тэматычныя лакацыі на вуліцы. 🌟🌳

Таксама кожны ўдзельнік мог наведаць зону культурных мерапрыемстваў з унікальным праектам пад агульнай назвай “Беларусь – месца сілы”. Тут гімназісты мелі магчымасць азнаёміцца з цікавымі праектамі, якія раскрываюць багацце і разнастайнасць беларускай культуры і дасягненняў. 🎨📚

#МаяБеларусь #Культура #МесцаСілы #Гiмназiя14
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!😊

У гімназіі прайшла інфармацыйная акцыя "Быць акцябронкам", дзе вучні пазнаёміліся з сімволікай БРПА.📝

КВЗ прайшоў у цёплай сямейнай атмасферы, куды далучылася каманда бацькоў! Рабяты ўспомнілі мноства прафесій, пазналі новыя, выяўлялі знаходлівасць і гумар. Гэта было весела і пазнавальна!🎉

У 11 класе прайшло мерапрыемства “Прыярытэты і дасягненні”. Вучні пачулі карысную інфармацыю пра беларускіх вучоных. Слухалі выступленне Крупскай Антаніны, якая азнаёміла са сваёй навуковай працай “Ваенны плакат як моцны сродак прапаганды”.📚

Вучні 6 класаў наведалі інтэрактыўную пляцоўку "У будучыню — разам!" Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка ў рамках маштабнай рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства».✨️

Настаўнікі гімназіі наведалі гала-канцэрт майстроў мастацтва і таленавітай моладзі ў Палацы Рэспублікі "Мая зямля, мая Радзіма названа светла - Беларусь". Дзе атрымалі асалоду ад жывага гучання любых сэрцу і знаёмых з дзяцінства мелодый.🎶

#Гiмназiя14 #Культура #Адукацыя