ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
451 subscribers
7.06K photos
179 videos
13 files
225 links
加入频道
Вучні 8 "Б" класа гімназіі наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі.📚

Была праведзена аглядавая экскурсія па трох паверхах бібліятэкі, падчас якой вучні пазнаёміліся з гісторыяй стварэння галоўнага кнігасховішча Рэспублікі. У музеі кнігі ў выставачнай зале нам прадэманстравалі больш за 300 унікальных кніжных помнікаў: рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, рэдкія выданні XV–XXI стагоддзяў.📖

Сярод экспанатаў знаходзіцца жамчужына калекцыі – кнігі Бібліі (1517-1519) беларускага першадрукара Францыска Скарыны.

У канцы экскурсіі ажыццявілі пад’ём на аглядавую пляцоўку, дзе з вышыні 73 метраў можна палюбавацца панарамай Мінска. 🌆

#НацыянальнаяБібліятэка #Экскурсія #Кнігі #Гімназія14
ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ! 📚

У актавай зале гімназіі для вучняў 1-2 класаў адбылася чарговая сустрэча з цудоўнымі пісьменнікамі выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Дзмітрыем Кашаварам і Элінай Сапожнікавай.

З вялікім захапленнем юныя гімназісты познаёміліся з новымі кнігамі з дадатковай рэальнасцю з серыі “Мир путешествий” і “Планета животных”, а потым прынялі ўдзел у цікавай віктарыне і атрымалі шмат прызоў. 🎁

#Літаратура #Гімназія14 #Чытанне #Кнігі