ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
439 subscribers
6.92K photos
174 videos
13 files
225 links
加入频道
🌟 ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ГАДЗІНА 🌟

У гімназіі прайшла інфармацыйная гадзіна, прымеркаваная да Міжнароднага дня інвалідаў, які адзначаецца 3 снежня. 🎉😊 Гэта падзея сабрала вучняў і выкладчыкаў для абмеркавання важнасці інклюзіі і падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

💡❤️ Адмысловая ўвага была нададзена асабістым гісторыям людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія натхнілі сваёй мужнасцю і імкненнем да пераадолення цяжкасцяў. 💪🌈 Абмеркаванне закранула і аспекты, якія датычацца даступнасці адукацыйных устаноў, грамадскага транспарту і гарадской інфраструктуры.

#Iнклюзія #Падтрымка #Грамадства #Гiмназiя14
🌲ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ✨️

Чарговая добрая справа зроблена! 😊
Вучні размясцілі кармушкі ў дварах сваіх дамоў. 🏡 А ў гімназіі атрымаўся сапраўдны птушыны гарадок! 🐦
Прылятайце да нас, птушкі, поўны зернейка кармушкі! 🌾

#Гiмназiя14 #Птушкі #Добраясправа #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🌲

❄️4 снежня❄️
Добры дзень!
Сёння мы адкрылі чарговы канверт з заданнем🧑‍🎄
Дайце волю фантазіі і крэатыву!

Мы ўпэўнены, што задавальненне атрымаеце не толькі вы, але і тыя, хто будуць любавацца на ваша ўпрыгожанае акенца, ідучы па вуліцы!❄️

Не забывайце, што класныя кіраўнікі чакаюць вашы фотаздымкі💐

#ЗімоваяАкцыя #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Гiмназiя14
📢 ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ ГУТАРКА👮

👮Гімназію наведаў інспектар ІСН Рагатка Андрэй Уладзіміравіч, які правёў гутарку з вучнямі 6-х класаў, расказваючы аб бяспецы ў сацыяльных сетках і правільным выкарыстанні банкаўскіх картак. 💳

Андрэй Уладзіміравіч падзяліўся карыснымі парадамі, як абараніць сваю асабістую інфармацыю і пазбегнуць махлярства ў інтэрнэце. 🌐 Гімназісты актыўна задавалі пытанні і дзяліліся сваімі думкамі. 🤔

Гэтая сустрэча дапамагла хлопцам і дзяўчатам лепш зразумець важнасць бяспекі ў лічбавым свеце! 🛡️

#Гiмназiя14 #Бяспека #ЛічбавыСвет
🎄ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🎄

Заданне адвэнт-елкі выканана!🌲 Дамы гімназістаў і сама гімназія заззялі навагоднімі агнямі! Кожнае акно стала маленькім творам мастацтва, ствараючы чароўную атмасферу свята.

Дзеці, бацькі і настаўнікі з радасцю працавалі над афармленнем, і вынік перасягнуў чаканні. 🎉 Няхай гэты праект нагадае нам пра цуды навагодняга часу! 🌟

РАЗАМ СТВАРАЕМ ПРЫГАЖОСЦЬ! 💫

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Гімназія14 #Творчасць #Чароўнасць
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🌲
❄️5 снежня❄️

Сёння мы адкрываем ФЕСТЫВАЛЬ ЗІМОВЫХ МАЛЮНКАЎ ☃️🧑‍🎄

🎨Малюйце, стварайце прыгажосць! Вашы малюнкі абавязкова стануць упрыгожаннем гімназіі.🖼
🧩 ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА 😄

✨️У актавай зале гімназіі прайшла творчая сустрэча вучняў пачатковых класаў з вядомым беларускім пісьменнікам, аўтарам шматлікіх энцыклапедый для дзяцей і дарослых Д.В.Кашаварам. 🎉

🎓Гімназісты з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні аўтара, прымалі ўдзел у энцыклапедычнай віктарыне і атрымлівалі падарункі ад выдавецтва ”Адукацыя і выхаванне”. 🎁

ДА ВЕДАЎ З ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯЙ! 📚🤓

#Гiмназiя14 #Творчасць #Энцыклапедыя #Віктарына
🌲ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🌲

Выканана заданне адвэнт-елкі! Дзеці праявілі сваю крэатыўнасць 😊 і намалявалі мноства цудоўных навагодніх малюнкаў. Кожны малюнак напоўнены чараўніцтвам і прадчуваннем свята 🎄. Мы ганарымся іх талентам і радыя бачыць, як яны ствараюць атмасферу цяпла і радасці . Няхай гэтыя творы стануць не толькі аздабленнем, але і крыніцай натхнення для ўсіх нас! 🌟

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Малюнкі #Крэатыўнасць #Гiмназiя14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎄ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🎄

❄️6 снежня❄️
Сёння пятніца, а гэта значыць, што прыйшоў час для сямейнай вячэрняй прагулкі☺️

Апранайцеся цяплей, купляйце смачную гарбату ці каву і атрымлівайце асалоду, гуляючы па вуліцах роднага горада!✨️

P.s.: класныя кіраўнікі чакаюць вашы фотаздымкі🖼

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Фота #РодныГорад #Сям
🌱МІЖНАРОДНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ

🎓У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Адукацыя ў інтарэсах будучыні” 🌟, дзе прынялі ўдзел намеснік міністра адукацыі РБ Кадлубай А.В. 😊, намеснік старшыні ЮНЕСЕФ у РБ Крысцін Ганібе, прарэктар універсітэта, кандыдаты педагагічных навук, 250 настаўнікаў і метадыстаў РБ.

👩‍🏫У рамках тэматычнай секцыі канферэнцыі “Інавацыі і педагагічныя практыкі як умова дасягнення ЦУР” 💡 падзяліліся сваім вопытам Яцына І.Д. і Долбік А.А. па тэме “Развіццё экалагічнай культуры вучняў як эфектыўны сродак фарміравання іх функцыянальнай пісьменнасці” 🌍.

💬Вынікам дадзенай канферэнцыі з'явіўся абмен перадавымі практыкамі з вопыту работы педагогаў РБ і настаўнікаў яшчэ сямі краін 🌏, артыкул у зборніку і сертыфікат актыўнага ўдзельніка 🎓.

БУДУЧЫНЯ ЗА АДУКАЦЫЯЙ 🚀

#Адукацыя #Інавацыі #Педагогіка #Гiмназiя14
😄МУЗЕЙНАЯ ЭКСКУРСІЯ💫

Вучні 8-х класаў гімназіі наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. 🎨

Была праведзена экскурсія “Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца 20 ст.”. 📜

У вучняў адбылося цікавае змястоўнае гістарычнае падарожжа па старонках беларускага мінулага. 🌍

#Гісторыя #Беларусь #Музей #Гiмназiя14