ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
471 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
加入频道
ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🎄

Выканалі новае заданне Адвэнт-елкі! Мы атрымалі цудоўныя фота самых цёплых сямейных прагулак. 🌟 Кожнае імгненне напоўнена радасцю і чараўніцтвам зімовых свят. ❄️

Дзякуй усім, хто далучыўся да нас у гэтым займальным падарожжы! ❤️ Давайце працягваць ствараць незабыўныя моманты РАЗАМ!

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #СямейныяПрагулянкі #ЗімовыяСвяты #Гiмназiя14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ✨️

❄️ Добрага зімовага дня!
Сёння і заўтра - дні адпачынку☺️

Няхай гучыць у вашых дамах звонкі смех, а сэрцы напоўняцца шчырай радасцю!
Прапануем вам правесці вольны час са сваімі роднымі і сябрамі, гуляючы ў настольны гульні! 🧩

Чакаем вашы 📸 фотаздымкі 😉

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #НастольныГульнi #Гiмназiя14 #Фота
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ! 🎉

Спартландыя «Зімовыя забавы» сабрала актыўных навучэнцаў і іх бацькоў 7 снежня 2024 у гімназіі 14. Навучэнцы 2-х класаў праводзілі 2024 год і сустракалі 2925 год вясёлымі эстафетамі. 🏃‍♂️🏃‍♀️
У спрыце, трапнасці і шпаркасці спаборнічалі другаклашкі. Спартландыя «Зімовыя забавы» згуртавала навучэнцаў і стала для іх сапраўдным святам спорту і здароўя. 💪

Для вучняў 8-х класаў сёння ў бібліятэцы была праведзена гутарка "СНІД - чума 21 стагоддзя", а пасля адбыўся прагляд відэаролікаў на тэму "Важныя пытанні пра ВІЧ". 📚

Вучні 7-х класаў паўдзельнічалі ў квэсце "Мы-патрыеты". Удзельнікі паглыбілі свае веды аб нашай краіне. Пытанні закраналі як гісторыю, так і сучасную культуру, эканоміку, спорт. 🌍

Вучні 10 класаў паўдзельнічалі ў першынстве гімназіі па дапрызыўнай падрыхтоўцы, якія праходзілі ў два этапы. Першы: спартыўная зала. Другі ў басейне. 🏊‍♂️

#Гімназiя14 #ЗімовыяЗабавы #Спорт #СНІД #Патрыеты #ДапрызыўнаяПадрыхтоўка
ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ! 🎄

✨️Ура! Завяршылі заданне на выхадныя для нашага навагодняга праекта! 🎉

Мы з радасцю дзелімся фотаздымкамі, на якіх гімназісты гуляюць у настольныя гульні ў коле сям'і! 🃏 Гэта было не толькі весела, але і дазволіла ўмацаваць сямейныя сувязі і правесці час з блізкімі. ❤️ Дзякуй усім за актыўны ўдзел!

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #НастольныяГульні #СямейныяСувязі #Гiмназiя14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ💫

❄️9 снежня❄️
Добрага дня!
Хочацца пачаць новы тыдзень ярка, весела і задорна! 😉

Аб'яўляем 🍊МАНДАРЫНАВЫ БУМ🍊

Прыдумвайце загадкі, сачыняйце гісторыі, дзе галоўныя героі - мандарыны 🙃 рабіце цікавыя замалёўкі, удосталь ешце гэты цытрус і рабіце крэатыўныя фотаздымкі. 😉

#Мандарыны #Крэатыў #Загадкі #Шчасце #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Гiмназiя14
🎿ЗАЙМАЛЬНАЯ ЭКСКУРСІЯ!😊

Вучні 6 "А" класа наведалі музей Мінскага метро. 🚇 Экскурсавод правяла займальную экскурсію, дзеці даведаліся пра спосабы вырабу жэтонаў, аб сродках аплаты праезду. 💳

Азнаёміліся з калекцыяй білетнай прадукцыі, якая выкарыстоўвалася ў мінскім метро. 🏷️ Адна з самых цікавых лакацый і экспанатаў музея — сапраўдная кабіна машыніста, дзе прадастаўляецца магчымасць панаціскаць на кнопкі пульта. 🚉

Пазнаёміцца з гісторыяй Мінскага метрапалітэна дапамаглі архіўныя і сучасныя фатаграфіі, карты станцый, а яшчэ дакументы і ўзнагароды, якія належалі супрацоўнікам метро. 🏆📸

#Гiмназiя14 #Экскурсія #МінскаеМетро #Цікавасць
Вось і наступіў доўгачаканы для пачаткоўцаў ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ. 🎉 Урачыстая сустрэча, прысвечаная адкрыццю тыдня пачатковай школы пад назвай “Няўрымыслівая прастора ідэй і творчасці” стартавала! 🌟

Вучняў чакаюць творчыя пляцоўкі: Галерэя крэатыву, Тэрыторыя краязнаўства, Акадэмія Піфагора, Каралеўства чыстапісання і красамоўства, Галактыка музыкі і весялосці, Дзень спорту і здароўя! 🎨🎶

Настаўнікі пачатковых класаў правялі анкетаванне вучняў на прадмет іх інтарэсаў і мерапрыемстваў, якія ўключылі ў план тыдня. 📝 Дзеці атрымалі індывідуальныя і калектыўныя заданні, паабяцалі з вялікім жаданнем прадэманстраваць усе свае веды і ўменні! 💪

#Гiмназiя14 #ТыдзеньПачатковыхКласаў #Творчасць
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ🌟

Выканана новае заданне - Мандарынавы бум! 🍊
Дарагія гімназісты! Мы рады паведаміць, што вы прыдумалі выдатныя і цёплыя сямейныя фотаздымкі, на якіх сонечныя мандарыны дораць радасць сярод зімы! ❄️😄

Таксама вы падзяліліся вершамі, якія дадалі чараўніцтвы ў наш праект.
Вялікі дзякуй усім за крэатыўнасць і ўдзел! 🙏❤️

Давайце працягваць ствараць цуды разам! 🌈🎉

#МандарыновыБум #Чараўніцтва #Гімназія14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌱ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🌲

❄️ 10 снежня ❄️
Сённяшні дзень мы аб'яўляем ДНЁМ ПРЫЕМНЫХ СЮРПРЫЗАЎ 🎉 Іх любяць і дарослыя, і дзеці! 🧒👨‍👩‍👧‍👦
Напэўна, у кожнага з нас знойдзецца некалькі хвілінак, каб парадаваць сваіх родных ці сяброў 💖🤗

Помніце, што прыемныя нечаканасці дораць мноства станоўчых эмоцый не толькі таму, каму яны адрасаваны, але і тым, хто іх рэалізуе 😊💫

#Сюрпрызы #ПрыемныяМоманты #Эмоцыі #Гiмназiя14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў
🎓Прафарыентацыйная сустрэча з супрацоўнікам Следчага камітэта

Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Афанасьеў Мікалай Васільевіч расказаў вучням 10-11 класаў гімназіі, што Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь - адна з самых маладых праваахоўных структур. 😊 Яго асноўная задача - абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, усебаковае, поўнае, аб'ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў у адпаведнасці з заканадаўствам. ⚖️

У час зацікаўленага дыялогу гімназісты атрымалі інфармацыю пра асаблівасці працы ў органах Следчага камітэта, магчымасцях атрымання адукацыі, парадку паступлення і працаўладкавання, сацыяльных гарантыях. 📚🎓

Сустрэча атрымалася змястоўнай і пазнавальнай. 🌟👏

#Гiмназiя14 #СледчыКамітэт #Адукацыя #Прафарыентацыя