У межах літаратурнай гасцёўні “Роднае слова” адбылася творчая сустрэча вучняў 7-9-х класаў гімназіі з вядомым беларускім пісьменнікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі - Яўгенам Іванавічам Хвалеем. ✍️
Аўтар такіх вядомых твораў, як “Прынцэса з тусоўкі”, “Серабрыстыя таполі”, “Яблык з радзімкай”, “Квадры памяці” і інш., расказаў вучням пра свае жыццё і творчасць, адказаў на шматлікія пытанні і даў жыццёвы наказ: “Заўсёды верыць у сябе і смела ісці за сваей марай!” 🌈
#Гімназія14 #Літаратура #ЯўгенХвалей

October 22, 2024
Навучэнцы 8 "А" класа наведалі мемарыяльную залу пісьменнікаў Беларусі ў "Доме літаратараў". 😊📚 Перад слухачамі выступаў пісьменнік, вучоны, аспірант Уладзімір Тулінаў.🧔♂️
Ён прадставіў 4 свае літаратурныя выданні, вялікі ўхіл у гутарцы рабіў на трагічнае жыццё народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 🖋️💔 Гімназісты з вялікай цікавасцю і ўважлівасцю слухалі выступоўца. 👂✨
#Гiмназiя14 #МемарыяльнаяЗала #Літаратура #ВялікаяАйчыннаяВайна

November 13, 2024
💐ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ💐
Вучні 8-10-х класаў гімназіі былі запрошаны на монаспектакль добра вядомай сярод дзіцячых і юнацкіх аўдыторый лаўрэата нацыянальнага і ўсесаюзнага конкурсаў артыстаў эстрады Зінаіды Уладзіміраўны Феакціставай. 😊
Многа гадоў артыстка з любоўю нясе сваім слухачам роднае слова, прывівае любоў да нацыянальнай літаратуры, гісторыі і культуры. 📚
На гэты раз Зінаіда Феакцістава выканала паэму А.Куляшова “Цунамі” – вельмі глыбокі, філасофскі і надзвычай драматычны твор. 🌊
#Гiмназiя14 #Літаратура #Культура #Творчасць

November 28, 2024
😊 Крочыць па планеце наш народ вясёлы ДЗЕЦІ! Неўрымслівая прастора ідэй і творчасці 12 снежня завітала ў КАРАЛЕЎСТВА ЧЫСТАПІСАННЯ І КРАСАМОЎСТВА.
🌟 Сцежкамі вандровак у рамках літаратурай віктарыны КАЗАЧНЫ КАЛЕЙДАСКОП і конкурсу чытальнікаў вершаў ЗІМОВЫМІ СЦЕЖКАМІ павольна завіталі ў краіну ЧЫСТАПІСАННЯ І ПІСЬМЕННАСЦІ.
📚 Кожны меў магчымасць праявіць свой талент, адукаванасць, ідэйнасць і кемлівасць. 💡 Пажадаем нашым пачаткоўцам натхнення на заўтрашні дзень! А заўтра прыемны сюрпрыз - Каляровая чырвоная пятніца)))
#КаралеўстваЧыстапісання #Творчасць #Літаратура #Гiмназiя14 #ТыдзеньПачатковайШколы

December 12, 2024
ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ! 📚
У актавай зале гімназіі для вучняў 1-2 класаў адбылася чарговая сустрэча з цудоўнымі пісьменнікамі выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Дзмітрыем Кашаварам і Элінай Сапожнікавай. ✨
З вялікім захапленнем юныя гімназісты познаёміліся з новымі кнігамі з дадатковай рэальнасцю з серыі “Мир путешествий” і “Планета животных”, а потым прынялі ўдзел у цікавай віктарыне і атрымалі шмат прызоў. 🎁
#Літаратура #Гімназія14 #Чытанне #Кнігі

March 6
Вучні 6Г і 10Б класа наведалі ХХХІІ Міжнародную Кніжную выставу-ярмарку ў дзень яе адкрыцця. Нас чакалі цікавыя сустрэчы з прадстаўнікамі выдавецтваў "Звязда" і "Мастацкая літаратура". 😊
Дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая распавяла пра новыя свае кнігі, якія дзеці набылі з аўтографам, пра цікавыя выданні паведаміла паэтка Аксана Спрынчан. Нам пашчасціла паўнаеміцца з паэтам Віктарам Шніпам, сфатаграфавацца з ім. 📸
Шмат разнастайнай літаратуры было прадстаўлена на стэндах выдавецтваў - пазнавальнай, навуковай, гістарычнай, фантастычнай. 📚
#Гiмназiя14 #КніжнаяВыстава #Літаратура #Сустрэчы #Чытанне

March 13
ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ! 🎉
У рамках прафарыентацыі вучні 10 “Б” класа прынялі актыўны ўдзел у Дні адчыненых дзвярэй у РУП “Інстытута мяса-малочнай прамысловасці”. 🥛 У праграме мерапрыемства праслухалі навукова-папулярную лекцыю, наведалі вытворча-выпрабавальную лабараторыю, прадэгуставалі малочныя прадукты. 🍶
Вучні 6-х класаў гімназіі пабывалі ў Нацыянальным музеі Янкі Купалы. 🖼️ Зацікаўлена слухалі экскурсавода пра лёсавызначальныя даты ў жыцці паэта: пра вучобу ў Сенніцкай школе, пра працу на бровары, пра напісаны ім першы верш, пра каханне да Уладзіславы Францаўны. І пра трагічную смерць. Бачна, што дзеці сталі дарослей і вельмі сур’езна ўспрымаюць словы экскурсавода спадарыні Дар’і. 👩🏫
У гімназіі традыцыйна пачаў сваю працу профільны атрад па беларускай мове "Купалінка". Вучні 5-8-ых класаў цэлы тыдзень на канікулах будуць рашаць заданні рознай складанасці, наведваць музеі і выставы, прысвечаныя жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў.📖
#Гiмназiя14 #Прафарыентацыя #Літаратура #Экскурсія

March 24