ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
468 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
加入频道
💫 ЗНАЁМСТВА СА СВЕТАМ ЭНЕРГЕТЫКІ! 😊

Вучні 6 "А" класа гімназіі прынялі ўдзел у экскурсіі на "Мінскую ЦЭЦ-3" РУП "Мінскэнерга". Гэтае мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю для дзяцей пагрузіцца ў свет прафесіі энергетыка і даведацца аб важнасці гэтай работы. ⚡️

У ходзе экскурсіі работнікі філіяла падрабязна расказалі аб працэсе вытворчасці электраэнергіі і цяпла, а таксама аб багатай гісторыі развіцця прадпрыемства. 🏭 Гімназісты ўбачылі, як функцыянуюць розныя сістэмы і абсталяванне, што дазволіла ім лепш зразумець, якія намаганні прыкладаюцца для забеспячэння жыццядзейнасці горада. 🌆

Экскурсія выклікала вялікую цікавасць і пакінула незабыўныя ўражанні ў дзяцей, дазволіўшы ім усвядоміць каштоўнасць працы энергетыкаў і іх значнасць для грамадства. 🙌 Вялізныя словы падзякі ў арганізацыі экскурсіі Юхневіч Алёне Генадзьеўне - маме Юхневіч Ульяны. 💖

#Гiмназiя14 #Энергетыка #Экскурсія #Мінск #Навука #Будучыня
8🫡2👍1
ЮНЫ ДАСЛЕДЧЫК! 🌟

10 студзеня вучань 3 “А” класа Барадака Раман прыняў удзел у Рэспубліканскім конкурсе VIII Міжнароднай канферэнцыі “Я пазнаю свет” на базе сш №11 г.Светлагорска і атрымаў Дыплом у намінацыі “ЮНЫ ДАСЛЕДЧЫК”. 🏆 Першыя крокі ў навуку сталі сапраўдным падмуркам для далейшага ўдзелу і развіцця асобы пачаткоўца. 🚀

#ЮныДаследчык #Навука #Гiмназiя14
👏6👍21😁1
🎊УРАЧЫСТАЕ УЗНАГАРОДЖАННЕ! 🎉

🏛У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў XII гарадскога фестываля праектных і даследчых работ вучняў пачатковых класаў “Пазнанне і творчасць”. 🌟

Сярод іх і вучань нашай гімназіі Вайнеловіч Павел з неверагодна цікавым і незвычайным праектам “Музей у чамадане” 🧑🎓

Жадаем поспехаў, новых дасягненняў і перамог юнаму таленту! 💪

#Гiмназiя14 #Перамога #Творчасць #Навука
👍82🎉2🫡1
👩‍🎓 АКАДЭМІЧНАЯ ГАСЦЁЎНЯ! 😊

Настаўнікі-метадысты гімназіі Долбік Ала Анатольеўна і Яцына Іна Дзмітрыеўна падзяліліся вопытам работы па "Арганізацыі даследчай дзейнасці на вучэбных занятках і пры падрыхтоўцы да конкурсу даследчых работ". 📚

Творчы семінар адбыўся ў рамках "Акадэмічнай гасцеўні" ў Нацыянальнай акадэміі навук. 🏛️

Акрамя выступлення настаўнікаў г. Мінска, была цікавая інфармацыя ад супрацоўнікаў розных лабараторый НАН. 💡

Настаўнікі і гімназісты запрошаны на біялагічны форум, які пройдзе ў НАН 29 красавіка. 🌱

#Гасцёўня #Навука #Гiмназiя14
5🫡1
ГАРАДСКАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ! 🎉

👩‍🎓 Настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства гімназіі Блешчава Таццяна Віктараўна і Літвіновіч Надзея Юрьеўна актыўна ўдзельнічаюць у III Адкрытай гарадской навукова-практычнай канферэнцыі “Педагагічная навука - школе XXI стагоддзя: новыя інструменты і фарматы адукацыі”, якая праходзіць на базе Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі. 🏫

📖 У рамках канферэнцыі педагогі не толькі прадстаўляюць свае даследаванні, але і дзеляцца каштоўным вопытам у выкарыстанні сучасных педагагічных тэхналогій, абменьваюцца ідэямі і методыкамі, якія дапамагаюць зрабіць навучальны працэс больш інтэрактыўным і эфектыўным. 💡

👩‍🏫 Педагогі ўпэўнены, што канферэнцыя стане штуршком для новых ідэй і праектаў, якія дапамогуць вучням стаць паспяховымі! 🚀

#Навука #Адукацыя #Канферэнцыя #Гімназія14
👍62🔥1