ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
450 subscribers
7.05K photos
179 videos
13 files
225 links
加入频道
👷БУДАЎНІЧЫ АТРАД “РАМАНТЫКІ”👷🏻‍♀️

🏗З 17 чэрвеня з ліку вучняў 8-9-х класаў гімназіі створаны будаўнічы атрад “Рамантыкі” на чале з маладым спецыялістам настаўнікам працы Юрко Савеліем Сяргеевічам. Студатрад працуе на базе ЖРЭУ - выконвае работы па ўборцы тэрыторыі вуліц і двароў Заводскага раёна.

💸Студатрадаўцы заробяць добрыя грошы, частку якіх адлічаць на рахунак ГА “БРСМ” для развіцця маладзежных ініцыятыў. Праца ў студатрадзе - гонар для гімназістаў!

Зробім наш горад прыгажэйшым РАЗАМ!🏞
🏕АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА”🔆

🎬Выхаванцы аздараўленчага лагера “СОНЕЙКА” наведалі ўпершыню сапраўдную кінастудыю БЕЛАРУСЬФІЛЬМ.

🎭Шмат уражанняў і эмоцый, пазітыву і адкрыццяў для кожнага прынесла студыя, дзе выхаванцы змаглі пабыць не толькі ў ролі гледачоў, але і акцёраў.☺️
🏕Выхаванцы лагера 'Сонейка' з карысцю праводзяць час.☀️

🏞На гэтым тыдні дзеці наведалі заапарк, дзе пазнаёміліся з рознымі відамі жывёл, даведаліся, як правільна і чым можна карміць некаторых жывёл, вывучылі асаблівасці ўзаемадзеяння з імі. У канцы падарожжа іх чакаў прыемны сюрпрыз у выглядзе займальнай дзіцячай пляцоўкі і фотазоны.

🏛На iншы дзень выхаванцы дакрануліся да гісторыі нашай роднай краіны, якая перажыла вельмі цяжкі перыяд свайго існавання, наведаўшы музей Вялікай Айчыннай вайны. Хлопцы i дзяўчаты ўбачылі ўмовы жыцця людзей у ваенны перыяд, фрагменты баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, а напрыканцы наведалі залу Перамогі.


#Заводскі
#гімназія14
🏕 Выхаванцы лагера “Сонейка” наведалі аглядную пляцоўку Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, дзе змаглі размясціць цэлы горад на свае маленькія далоні.

👫 Дзеці здзівіліся вялікім і моцным біноклям, якія ў секунду набліжаюць іх да любога аб'екта горада.

🏫 Таксама гімназісты наведалі ўнутраную назіральную пляцоўку, дзе размешчана галерэя “Панарама” з незвычайнымі карцінамі, а таксама віртуальная прэзентацыя бібліятэкі.
Прыемна адпачылі ў парку Пiсьменнікаў побач з бібліятэкай, які можа пахваліцца яркай зялёнай зонай, шырокімі лаўкамі і прыгожым выгібам ракі Свіслач.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🏫Прафсаюзны камітэт гімназіі падтрымаў рэспубліканскую прафсаюзную акцыю-чэлендж "Моладзь выбірае ПРАФСАЮЗ", якая прысвечана 120-годдзю прафсаюзнага руху.

#молодежь_выбирает_профсоюз
#120лет_вместе
#отвечаемкачеству
#профсоюз_образования_науки

Прафсаюз у сацсетках:
telegram - @BTUESW
inst - @profsoyuz_obrazovaniya_i_nauki
vk - @estu_1prof_by
👩🏻‍🏫 Настаўнікі гімназіі наведалі выставу кітайскіх тавараў і паслуг, якая праходзіла на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень”.

🧧 Больш за сто найбуйнейшых кампаній з Кітая прадставілі на ёй узоры сваёй прадукцыі. Азнаёміліся педагогі з кітайскімі брэндамі, а таксама сумеснымі кітайска-беларускімі праектамі і прадукцыяй.

🏮 Выстава прайшла ярка і прадуктыўна.

#гімназія14